Заместитель министра образования РБ посетил Миоры по вопросам базовой школы

Заместитель министра образования РБ посетил Миоры по вопросам базовой школы5 студзеня Міёры наведалі намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Валянцінавіч Руды і начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Леанідавіч Хома. Разам з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Алегаўнай Стальмачонак яны правялі ў базавай школе райцэнтра сустрэчу з бацькамі дзяцей, што наведваюць гэтую навучальную ўстанову.

 

Размова ішла пра будучыню Міёрскай базавай. У гэтай сувязі хвалявалі дарослых праблемы дарожнай бяспекі, вулічнага асвятлення, арганізацыі навучальнага працэсу.

 

Заместитель министра образования РБ посетил Миоры по вопросам базовой школыУ адносінах вулічнага асвятлення дырэктар УП ЖКГ Уладзімір Іванавіч Мяцеліца адзначыў, што цяпер праводзіцца яго інвентарызацыя, па яе выніках асветленасць вуліц райцэнтра выраўняецца.


Пры наведванні суседніх навучальных устаноў удзельнікі сустрэчы засталіся задаволенымі арганізацыяй у іх харчавання дзяцей, унутраным і знешнім афармленнем, школьнымі справамі.


Сустрэча адказных работнікаў сістэмы адукацыі з бацькоўскай грамадскасцю паказала, што будучыня базавай школы вырашаецца з улікам усіх прапаноў і перспектыў развіцця горада.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках: у час сустрэчы.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.