У мэтах фарміравання патрэбы ў здаровым ладзе жыцця, павышэння прэстыжнасці і каштоўнасці здароўя, прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблем захавання і ўмацавання ўласнага здароўя з 14 да 18 сакавіка праводзіцца абласная акцыя “Тыдзень моды на здароўе”. У час яе прадугледжваюцца інфармацыйная кампанія ў сродках масавай інфармацыі, прэс-канферэнцыі, “круглыя сталы”, тэматычныя вечары, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў і інш. Намячаюцца кансультацыі па пытаннях аховы здароўя дзяцей, прафілактыкі туберкулёзу, грыпу, вострых кішэчных інфекцый і наогул інфекцыйных захворванняў, эфектыўнасці фізкультуры, здаровага ладу жыцця і іншых санітарна-эпідэміялагічных праблемах.