Авторизация
 

Сустрэча з сацработнікам у доме па вул. Кастрычніцкай у Міёрах

Встреча с соцработником в доме по ул. Октябрьской в Миорах5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Са звычайнымі бытавымі клопатамі спраўляемся штодня. Гатуем сняданак, мыем падлогу, палім у печы, ідзём за прадуктамі ў магазін. Сацыяльны работнік Наталля Піскун выконвае такія справы па чатыры-пяць разоў на дзень. 

 

Кожная раніца пачынаецца з прагулкі. У цёплую пару—з веласіпеднай, у снежную—з пешай. Наталлю Васільеўну чакаюць падапечныя. Цяпер іх дзевяць. Пражываюць у Міёрах, адна сям'я ў Пад'ельцах. На працягу дня чатыры-пяць візітаў. Да кагосьці пяць разоў на тыдзень прыходзіць, іншым вызначаны два-тры наведванні.


Сустрэліся з сацыяльным работнікам у доме па вуліцы Кастрычніцкай. Тут жыве Уладзімір Сцяпанавіч Матэленак. Яшчэ год пяць таму былы супрацоўнік раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ездзіў на веласіпедзе ў Мінск. Цяпер перамяшчаецца па хаце з дапамогай кастылёў. У свае 89 бадзёры і аптымістычны. На стале шахматы. Абыграць яго няпроста.


—Наташу так і не навучыў гуляць,— гаворыць гаспадар.—Трэці год мне дапамагае. Задаволены ёй. Нібы родная ўнучка.
—Шахматы—не мая гульня,—смяецца ў адказ Наталля Васільеўна.—Увогуле за гады работы шмат цікавага даведалася ад падапечных. Дзеляцца рэцэптамі хатніх кансерваў, сакрэтамі дамаводства, расказваюць гісторыі са свайго мінулага. У сталым узросце простыя клопаты становяцца цяжкімі. Хтосьці нават у магазін схадзіць не можа ці вады з калодзежа прынесці. Аднак разам з дапамогай пажылым людзям не хапае зносін.
У сацыяльную службу Наталля Піскун прыйшла са школьнай сталовай. Працавала кухонным работнікам. Новая работа не палохала. Тым больш працяглы час жыла з бабуляй, а таму ведала, у чым маюць патрэбу ў сталым ўзросце. Не тоіць, што пачатак быў складаным.


—У кожнага свой характар. Адны сустракаюць з радасцю, іншыя строга паглядаюць на гадзіннік, правяраючы, ці не спазнілася,—расказвае субяседніца. —Аднак да ўсіх можна знайсці падыход. Дзесьці каля месяца патрэбна на адаптацыю.


Дзявяты год запар Наталля Васільеўна носіць сталым людзям прадукты з магазіна, лякарствы з аптэкі, брыкет ці дровы з падсобных памяшканняў. Аплочвае "камуналку", дапамагае гатаваць ежу, прыбірае ў хатах. Кожнае дзеянне і грашовыя расходы запісваюцца ў асобны журнал. "Папяровая" работа не па душы, але абавязак ёсць абавязак.


Для сацыяльнага работніка не мае значэння надвор'е. Ці завея на двары, ці лівень, у ім маюць патрэбу штодня. Наталля Піскун за гады працы ні разу не брала бальнічны. Кажа, імунітэт моцны. І штодня яго закаляе.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 250
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 531
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта