Авторизация
 

Гаспадары з Міёрак-2 у Новы год з пеўнямі

Хозяева из Миорок-2 в Новый год с петухамиЗацікавілася аб'явай "Прадаю пеўнікаў". Тэлефаную на ўказаны мабільны, знаёмлюся з гаспадарамі. На другім канцы провада жанчына патлумачыла, што ўжо некалькі маладзенькіх пеўнікаў прадала і некалькі засталося. 

 

Зазначыла, што на яе падворку няшмат птушак, і накіравала да старэйшыны вёскі Міёркі-2. "У Вішнеўскіх і пеўнікаў намнога больш, і курачак!"—сцвярджала незнаёмка.


На падворку ў Вішнеўскіх адразу кінуўся ў вочы паўсюдны парадак. Сабака гучным брэхам даў ведаць гаспадарам пра візіт чужакоў, паважліва выйшаўшы з пафарбаванай і ўпрыгожанай дэкаратыўнымі дэталямі драўлянай будкі. Ванда Людвігаўна і Антон Браніслававіч запрасілі ў дом з амаль гарадской ўладкаванасцю: водаправод, каналізацыя, пральная машына-аўтамат… Цывілізаваная адметнасць—камп'ютар. Ля манітора гаспадарыць Ванда Вішнеўская, якая асвоіла "разумную" тэхніку на рабоце—28 гадоў адпрацавала аператарам на раённым вузле паштовай сувязі. І Антон Браніслававіч у гэтай сферы 22 гады дастаўляў перыядычныя выданні ў Міёры з Глыбокага, Шаркаўшчыны, нярэдка развозіў іх пасля сарціроўкі па мясцовых аддзяленнях сувязі.


—Часу "завісаць" у сусветным сеціве ў пошуках навін ці рэцэптаў у мяне амаль няма. Ужо 11 гадоў як на пенсіі, а ўсю хатнюю работу ледзь-ледзь паспяваю зрабіць. Як раней спраўлялася і дваіх дзетак выхоўвала? З цэнтра Міёр у прыгарад паспявала з'ездзіць у абед дзвюх кароў падаіць?! За многае трэба дзякаваць мужу, які руплівы і пакладзісты,—разважае жонка.—Гадуем цяпер дзвюх кароў, свіней, каня, курэй. Без гаспадаркі цяжка, бо за нашы пенсіі нямногае купіш. А ўласныя прадукты—якасныя, без хіміі. Дзеці і ўнукі з Мінска таксама любяць частавацца каўбаскамі і свежым мясам.


Сёлета на падворку Вішнеўскіх гадавалася каля двух вывадкаў куранят, сярод якіх 11 пеўнікаў. Паловы ўжо няма. Між тым, птушыная грамада ніколі не застаецца без лідара-кукарэкі. Шкада, што курэй цяпер няшмат, "рукой не пайшлі". Раней гаспадары наседкамі нават дзяліліся. Куплены маладняк не параўнаць з уласным, больш турбот і пры доглядзе. Пахвалілася Ванда Людвігаўна, што сёлета пляменніца з Міёр дала ім "квактуху", якая парадавала ажно двума вывадкамі: майскім і чэрвеньскім, да восені яны набралі вагу. Зімні рацыён курэй не менш сытны, чым летам, хаця ў ім, несумненна, менш зеляніны. У карытцах штодзённа ёсць цэльнае зерне, камбікорм, здробненыя бурачкі. З задавальненнем кормяцца птушкі варанай бульбачкай. Летась у нас яе вырасла замнога, а сёлета толькі палова ад леташняга з-за надвор'я.


Для бульбы на вашым падворку мінулы год быў няўдачлівым, а для вас асабіста?
—Без непрыемнасцяў. А вось папярэдні год быў жалобным, бо памерла мая мама, якая жыла з намі. Дом напоўніўся смуткам,—расказвае субяседніца.—З мужам цяпер у двух. Сын Сяргей і дачка Ірына жывуць у Мінску. Прыязджаюць нячаста, іншы раз самі гасцюем у іх, але цяжка пачуваем сябе ў сталічнай імклівасці.


Слухаю і думаю: " Сяльчанам у сталіцы цяжка. А хіба лягчэй касіць і сушыць сена? Ці, можа, лягчэй гаспадарыць на гектары зямлі? Нават прыгажосць кветак на падворку, якія буяюць рознымі фарбамі з ранняй вясны да позняй восені, не даецца лёгка…"


Тым часам гаспадары расказваюць пра дзяцей. Сын стаў журналістам на партале ТUТ.by. Дачка па адукацыі філолаг, працуе карэктарам у Доме друку. Абое ў Мінску абжыліся трохпакаёвымі кватэрамі. Падарылі бацькам траіх унукаў. Старэйшы Руслан студэнт, Ян—трэццякласнік. А меншы Андрэй сёлета пайшоў у школу. Найбольш радуюцца дзядуля і бабуля дасягненням дзевяцігадовага Яна, які ўдзельнічае ў шматлікіх алімпіядах і конкурсах, гуляе ў хакей, мае разрад па шахматах. Дачка Вішнеўскіх у перыяд водпускаў шмат вандруе з сям'ёй, была ў Пецярбургу, Прыбалтыцы, Пакістане, Скандынавіі, Індыі, у шэрагу еўрапейскіх краін. Ірына настойвае, каб бацькі да мінімуму зменшылі на падворку жыўнасць і таксама маглі далучыцца да цікавых вандровак. І ў наступаючым годзе Ванда Людвігаўна ўжо плануе дальні маршрут на Святую Зямлю ў Ізраіль. А гэта азначае, што год Пеўня павінен прынесці новыя цікавыя эмоцыі і запамінальныя падзеі.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
(Рэдакцыя раённай газеты дзякуе Міёрскаму РДК за нацыянальныя касцюмы, у якіх пазіруюць героі публікацыі на першай старонцы.)

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта