Авторизация
 

На Міёрскім мясакамбінаце сфарміравалі падарункі

На Миорском мясокомбинате сформировали подаркиНа самым буйным прадпрыемстве раёна—мясакамбінаце—на мінулым тыдні дзейнічаў "салодкі цэх" па фарміраванні падарункаў. —Своеасаблівы "канвеер" Дзядулі Мароза размясціўся ў абноўленай сталоўцы. Шмат дзён там панаваў прыемны водар ад шматлікасці розных цукерак. 

 

Закупілі іх больш чым на дзевяць тысяч рублёў на Полацкім гандлёвым прадпрыемстве, з якім супрацоўнічаем даўно,—расказвае прафсаюзны лідар мясакамбіната Святлана Сцепулёнак.—Фасавалі адначасова па пяць-шэсць добраахвотнікаў і праз тыдзень з узятымі абавязацельствамі прафкам справіўся: спакавалі 385 падарункаў, кожны вагой каля 3,3 кілаграма. Уважыстыя мяшэчкі раздалі па ўчастках і цэхах, дзе прыемную місію па ўручэнні ўзялі на сябе 13 прафгрупоргаў.


У сем'ях работнікаў мясакамбіната 240 школьнікаў. Аднак сёлета прафарганізацыя парадавала салодкімі падарункамі ўсіх сваіх членаў. Таму аб'ём работ на "фасовачнай лініі" ў параўнанні з папярэднім годам істотна узрос, але гэта не паўплывала на тэрміны. Да каталіцкіх Каляд усе атрымалі ласункі. А малым, дарэчы, прыйдзецца паразважаць, чаму Дзед Мароз выкарыстаў менавіта брэндавыя мяшэчкі "Міёры—мясныя прасторы": ці з-за ёмістасці, ці для рэкламы ўпадабаных каўбас, за якімі на днях заходзіў?


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: работнікі мясакамбіната Алена Цюліна, Святлана Сцепулёнак, Марыя Крупенька і Таццяна Кірылава з падарункамі.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта