Авторизация
 

У "Панараме" — Міёрскі камбікормавы завод

В "Панораме" — Миорский комбикормовый завод19 снежня работнікі камбікормавага завода прымалі карэспандэнтаў Белтэлерадыёкампаніі і яе дырэктара Генадзя Давыдзьку. Тэлевізіёншчыкі здымалі рэпартаж пра прадпрыемства для інфармацыйнага выпуску "Панарамы" таго ж дня. Асноўная задума сюжэту: як палепшыць становішча буйных вытворчасцей на канкрэтным прыкладзе? Серыя падобных праграм здымаецца па ўсёй Беларусі.  Пасля Генадзь Давыдзька сустрэўся з працаўнікамі завода і расказаў ім, чым дыхае беларускае тэлебачанне, паказаў карцінку, можна сказаць, знутры.

 

Твар БТ—гэта першы канал. Але Прэзідэнт заўважае, што першыя ўсе. І дырэктар тэлевізійнай установы з гэтым цалкам згодны. Уводзіць у курс справы, што ўласна айчынныя каналы—гэта Беларусь 1, 2, 3, 4, 5 і 24. Другі—маладзёжны забаўляльны. На ім асаблівая праграма "Пін_код" з інтэрактыўным эфірам, дзе за мясцовыя навіны ў хуткім часе гледачы змогуць зарабляць грошы. "Беларусь 3"—культура краю, амаль цалкам вяшчае на беларускай мове і адметны дзіцячым "Дабраранкам". "Беларусь 4"—рэгіянальныя навіны, якія таксама папулярныя сярод аўдыторыі, бо, не сакрэт, што свая кашуля бліжэй да цела. Вяшчае "Беларусь 4" 20 гадзін у суткі. "Беларусь 5"—спартыўны канал з біятлонам, хакеем, ён прыйшоўся па гусце тэматычным барам, балельшчыкам. У эфіры адказваюць на простыя і жыццёвыя пытанні: што такое допінг, чым адрозніваецца прафесійны спорт ад аматарскага... І, нарэшце, усе ў свеце са сваімі праблемамі, тым часам Беларусь мае імідж стабільнага куточка ў бушуючай Еўропе. "Беларусь 24"—своеасаблівы рупар іншаземцам пра тое, чым жывём.


В "Панораме" — Миорский комбикормовый заводАНТ, СТБ, НТВ-Беларусь—фактычна расійска-беларускія каналы. Дырэктар Белтэлерадыёкампаніі заўважыў, што ведае глядацкую перавагу ў надвор'і, крыві, чарадзеях, эротыцы, але тэлебачанне—гэта твар краіны, і побач з некаторымі падобнымі праграмамі абавязкова адпавядаць усім слаям грамадства. Таму ў фокусе ўвагі духоўнае адраджэнне, высокая маральнасць. На першым плане інтэрактыў, цяпер народ любіць слухаць і адначасова ўдзельнічаць у бяседзе, задаваць пытанні. Таму прыклад "Добрай раніцы, Беларусь!", "Дзень у вялікім горадзе" для хатніх гаспадынь, якія, адправіўшы дамачадцаў, таксама жывуць сваім ладам. Слупок жывога эфіру--беларускае "Времечко". На папрокі ў адсутнасці крытыкі Генадзь Давыдзька звычайна ўказвае хаця б на гэтую праграму. Тэлебачанне заўсёды закранае і вытлумачвае набалелае. На ліку айчыннага вяшчання пяць радыёстанцый—першы канал "Нацыянальнага радыё", "Радыус FM", "Культура", "Сталіца" і "Беларусь" для іншаземцаў.


В "Панораме" — Миорский комбикормовый заводЗавадчане ўважліва слухалі сталічнага госця і актыўна задавалі пытанні. Ці акупляльнае тэлебачанне? Як аказалася, больш чым на палову. Асноўныя расходы трацяцца на перадачу сігнала. Ці знікнуць друкаваныя сродкі масавай інфармацыі? Інтэрнэт пераважае імгненнасцю, тэлебачанне—хуткасцю, а газета—заўсёды актуальнай глыбінёй думак і аналітыкай, прыкладна так адказаў Генадзь Давыдзька.
У вольны час ён піша кнігі, чытае шчырыя мемуары, а свой рабочы дзень заканчвае пасля прагляду вечаровай панарамы. Тэлевізіёншчык цікавіўся праблемамі прадпрыемства і шляхамі выхаду з закрэдытаванасці. На што дырэктар Аляксандр Шокель прапанаваў падтрымаць гаспадаркі, тады і завадское становішча наладзіцца.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта