Авторизация
 

У Міёрах семінар-вучоба адказных па рабоце з моладдзю

В Миорах семинар-учёба ответственных по работе с молодёжьюНа днях у райвыканкаме адбылася семінар-вучоба адказных па рабоце з моладдзю ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Такая пасада ўведзена адносна нядаўна, сумяшчаецца з асноўным родам дзейнасці, але падтрымліваецца матэрыяльна. Як вынікае, замацаванне за канкрэтнай асобай маладзёжных пытанняў эфектыўнае на практыцы. 

 

У чарговы раз адказныя за гэты сектар атрымалі карысную інфармацыю, падзяліліся вопытам. Праводзіла вучобу намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. 

 

—У раёне 48 устаноў культуры,—на гэтай лічбе спыніўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін,—і ўсе яны з задавальненнем прымаюць гледачоў, гурткоўцаў, удзельнікаў, чытачоў… Праблема ў тым, што моладзь актыўна штурмуе сацыяльныя сеткі, форумы, чаты і ўсё менш часу аддае на жывыя зносіны. Таму новыя формы і крэатыўныя ідэі заўсёды ў асаблівай пашане.


В Миорах семинар-учёба ответственных по работе с молодёжью —У раёне 2903 маладых людзей, 49,9% з іх жывуць у райцэнтры і Дзісне. Сёлета Міёршчыну папоўнілі 112 новаспечаных спецыялістаў, 20% з якіх іншагароднія. За год для маладых праведзена шэраг мерапрыемстваў, арганізаваны аўтапрабег па мясцінах баявой славы. Нашы разумнікі сталі другімі ў міжраённым брэйн-рынгу, каманда "Белтэлекам" у мясцовых інтэлектуальных гульнях атрымала Кубак ад старшыні райвыканкама. Ушанаваны маладыя тысячнікі жніва, займелі шырокі рэзананс "Уладар сяла", "Сямейны вернісаж". Распрацоўваецца план на наступны год, і кожнае мерапрыемства чакае ахвотнікаў паўдзельнічаць.


Спіс спаборніцтваў агучыў дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба "Міёры" Максім Платонаў. Гэта валейбольныя, футбольныя матчы, тур-злёты, круглагадовая спартакіяда сярод устаноў і прадпрыемстваў. Выступоўца пажадаў больш актыўнага ўдзелу рабочай моладзі. Апрача ўсяго, на заняткі па аквааэробіцы, ёзе, зумба, валейболе і іншых відах запрашаюць ФОК, спартыўная школа. Асобная ўвага людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
Спецыяліст па аздараўленні Людміла Бяззубенак праінфармавала, як адпачыць у санаторыі. Для гэтага патрэбна медыцынская даведка, папярэдняе паведамленне ў сектар аздараўлення і гатоўнасць заплаціць 15 працэнтаў ад кошту пуцёўкі. Як правіла, гэта прыкладна 100 рублёў новымі грашыма. Прытым арганізацыя ніякіх фінансавых затрат не нясе.


В Миорах семинар-учёба ответственных по работе с молодёжьюПершы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч засяродзіла ўвагу на дакументацыі, што напаўняе маладзёжныя стэнды ў арганізацыях. У якасці прыкладу—прадпрыемства меліяратыўных сістэм, партфоліа якому падрыхтаваў сакратар пярвічкі Арцём Гуменюк. У раёне 1121 сябар саюза, з іх 523 школьнікі, астатнія—працоўная моладзь. Важна памятаць, гаварыла Вікторыя Пяткевіч, што лідар пярвячкі—узор, якому пераймаюць іншыя. У райкаме жадаюць больш прапаноў наконт конкурсаў прафе-сійнага майстэрства і гатовы іх праспансіраваць.


Адказныя за моладзь аддзелаў ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях падзяліліся вопытам работы. Старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Святлана Хаданёнак, напрыклад, вядзе летапіс з фотаздымкамі падзей калектыву. Інспектар РАНС Дзмітрый Плотнікаў расказаў пра шматлікія акцыі для моладзі і, разам з тым, заўважыў, што сучаснае пакаленне актыўна пераходзіць у інтэрнэт-сеціва. Чаму б не каардынаваць прапаганду там?


Лепшыя сакратары пярвічак Дзмітрый Кузьміч (камбікормавы завод), Дзмітрый Плотнікаў (РАНС) і Арцём Гуменюк (ПМС) за старанні і поспехі ўзнагароджаны падзякамі ад камітэта БРСМ.
Кіраўнікі структур прасілі ўносіць ініцыятыву і гатовы яе падтрымаць. Пэўныя прапановы гучалі падчас дыялогу, многія занатаваны ў анкетах для апытання. Напрыклад, чаму б не арганізаваць у райцэнтры спартыўныя секцыі, моўныя і музычныя курсы для дарослых? Пры напаўняльнасці гэта б запоўніла вольны час працоўнай моладзі. Словам, ідэй хапае. Галоўнае, іх ажыццяўляць.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 250
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 531
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта