Авторизация
 

Дзень энергетыка адзначае сёння Валерый Мядзелец з ААТ "Мікалаёўскі"

День энергетика отмечает сегодня Валерий Мяделец из ОАО "Николаевский"Дзе можна хутчэй за ўсё знайсці галоўнага энергетыка гаспадаркі, калі ён тэрмінова спатрэбіўся? Калі размова ідзе пра Валерыя Мядзельца з ААТ "Мікалаёўскі", то ля бліжэйшага электрашчыта ці іншага электраабсталявання. Яму трэба яшчэ раз пераканацца, што ўсё дзейнічае бездакорна.

 

Так было і 14 снежня, хаця ў той дзень Валерый Пятровіч рыхтаваўся паехаць у Полацк і Наваполацк у спецыялізаваныя фірмы за запчасткамі для толькі што рэканструяванага цялятніка "Арханава". Там патрабаваліся воданагравальнік, тэны, кабель, прыборы бяспекі, краны і іншае.
—Галоўны энергетык у гаспадарцы за ўсё ў адказе,—тлумачыць Валерый Пятровіч,—хаця мая служба—гэта сам ды тэхнік-электрык Аляксандр Барыла, які паўгода таму закончыў Гарадоцкі каледж і рыхтуецца да службы ў арміі наступнай вясной.


Такая сітуацыя звычайная, да гэтага каля двух гадоў зусім адзін усю энергетычную гаспадарку сельгаставарыства абслугоўваў . А яна, бадай, самая вялікая ў раёне, бо цяперашні "Мікалаёўскі" падабраў пад сваё крыло суседні ААТ "Сіцькова" і раней—значную частку "1-га Мая". Так што ў пераліку аб'ектаў пастаяннай увагі галоўнага энергетыка шэсць малочнатаварных ферм з малакаправодамі і халадзільным абсталяваннем, сярод якіх сапраўдныя комплексы ў Навасёлках і Бандарцах, 12 цялятнікаў, увогуле ў жывёлагадоўчых памяшканнях два дзясяткі толькі гноевых транспарцёраў, сучасныя зернесушылкі ў Шарагах і Сіцькове… Усё гэта размешчана ўздоўж дарогі недзе пад 30 кіламетраў ад Горак да граніцы з Шаркаўшчынскім раёнам. Добра, што выручае надзейны памочнік— уласны 26-гадовы "Фольксваген Гольф", у якім пастаянна знаходзіцца сумка з інструментамі.


—Электрагаспадаркай сельгаставарыства займаюся 28 гадоў, дакладна ведаю, што дзе размешчана, памятаю, што калі ўстанаўліваў, заўсёды да кожнай справы адносіўся адказна, гэта і выручае,— сцвярджае Валерый Пятровіч. Тлумачыць, што не заўсёды давярае злучэнне правадоў розным клемнікам, у агрэсіўным асяроддзі жывёлагадоўчых памяшканняў больш надзейнымі нярэдка аказваюцца менавіта скруткі правадоў, калі добра ізаляваныя. У клемніках хутка ржавеюць вінцікі-болцікі, спрунжынкі, тады замяніць іх складана. Не надта слушнай лічыць спецыяліст прапанову выносіць выключальнікі і пускавыя прыстасаванні з памяшканняў на вуліцу, тады замярзаюць зімой. А каб яны і ў агрэсіўным асяроддзі не падводзілі, абавязкова абкручвае плёнкай пры бяленні сцен вапнай, потым фарбуе. Паступова замяняе тое, што неўзабаве можа выйсці са строю. Укараняе замест звычайных лямпачак святлодыёдныя. Пры гэтым адзначае: сучаснае абсталяванне лёгка манціраваць, замяняць, але яно не заўсёды надзейнае, даўгавечнае.


У "Мікалаёўскі" (тады калгас "Запаветы Леніна") В.П. Мядзелец прыйшоў працаваць у 1989 годзе пасля арміі, маючы за спінай Гарадоцкі сельгастэхнікум. Ён мясцовы, з Мікалаёва, тут заканчваў васьмігодку. Пачынаў электрыкам, але тагачасны старшыня Васіль Пятровіч Шастакоў папярэдзіў, што будзе адказваць за ўсю электрагаспадарку. Так і здарылася. А кіраўнік калгаса быў патрабавальным, у яго ўсё павінна было круціцца. У гэтым нейкі час дапамагала "Сельэнерга", але ўжо даўно трэба разлічваць толькі на ўласныя сілы. Добра, што кіраў-ніцтва выдзяляе для гэтага патрэбныя сродкі. Таму своечасова замяняюцца кабелі, ліхтары, электрарухавікі, дзейнічаюць халадзільнікі і вакуумныя помпы, транспарцёры…


Нямала часу патрабуюць інструктажы з усімі работнікамі, якім даводзіцца працаваць з электраабсталяваннем, афармленне мноства журналаў.
—Усё раблю так, каб было зручна выкарыстоўваць, практычна абслугоўваць,—заўважае Вялерый Пятровіч.


Якімі прынцыпамі кіруеццаў жыцці і рабоце?
Ніколі не пакідаць на заўтра тое, што трэба зрабіць сёння, бо потым набярэцца недаробкаў, якія трэба выпраўляць аўральна. Яшчэ патрабавальны да сябе і іншых: неахайнае абыходжанне з электраабсталяваннем сёння—гэта шкодніцтва для заўтрашняга дня. Гатовы да выезду па выкліку ў любы час сутак.
Такі ж адказны і гаспадарлівы Валерый Пятровіч дома, сапраўдны памочнік ва ўсіх справах, гэта сцвяр-джае жонка Наталля Мечыславаўна. Яна таксама мясцовая, засталася дыспетчарам у калгасе пасля тэхнікума, потым стала эканамістам па працы, як закончыла Вялікалуцкую сельгасакадэмію— галоўным эканамістам. У чэрвені адсвяткавалі сярэбранае вяселле. Выхавалі двух сыноў. Старэйшы Аляксей атрымаў дыплом аўтатранспартніка ў Полацкім дзяржуніверсітэце, цяпер служыць ў Фарынаве пагранічнікам. Бацькі яго наведваюць, задаволены армейскімі парадкамі. Малодшы Дзмітрый займаецца на другім курсе таго ж ПДУ, толькі будзе энергетыкам, як і бацька.
Сям'я Мядзельцаў атрымала калгасны дом, дабудавала да яго трысцен. Абсталявалі мансарду пад дахам, якую аблюбавалі для сябе на лета сыны. У хаце вадзяное ацяпленне, водаправод, каналізацыя, адным словам, амаль усе гарадскія зручнасці. У двары гараж для машыны, хлявы для каровы, свіней, курэй. Паміж будынкаў прытуліўся самаробны трактар з прычэпам, мае ён і ўсе глебаапрацоўчыя прыстасаванні. Гаспадар сцвярджае, што гэтай тэхніцы спраў хапае на агародах—уласным, маці і цешчы—летам, не прастойвае і зімой, калі трэба ездзіць на млын.
Аднак і такая занятасць не перашкаджае любімаму занятку—рыбалцы. З малодшым сынам наведвае з гумавай лодкай і вудамі не толькі бліжэйшыя вадаёмы. Не нервуецца, калі з уловам не пашанцуе, затое пабыў на прыродзе, сярод таварышаў па захапленні. Вось з грыбамі не надта атрымліваецца: рад быў бы схадзіць у лес, ды ціхае паляванне пачынаецца калі ў самым разгары жніво.
На развітанне пацікавіўся ў Валерыя Пятровіча, што б ён пажадаў сваім калегам-энергетыкам да прафесійнага свята. У адказ пачуў:
—Усім здароўя і работы без аварый і няшчасных выпадкаў. Пачынаючым— глыбокіх прафесійных ведаў і трывалых практычных навыкаў, каб электрыкам было не сорамна звацца. Ветэранам— адказнасці за сябе і малодшых спецыялістаў.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымку В.П. Мядзелец
ля самаробнага трактара.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 553
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта