Авторизация
 

У пачатку сакавіка ў Мінску адбылася прэзентацыя альбома работ пераможцаў конкурсу “Прэс-фота Беларусі-2010”. Яго можна набыць у сталічных кнігарнях.
10 лютага стартаваў другі рэспубліканскі конкурс прафесійных фотакарэспандэнтаў. У ім журы вызначыць лепшыя здымкі ў намінацыях “Навіны”, “Людзі ў навінах”, “Спорт”, “Паўсядзённае жыццё”, “Партрэт”, “Мастацтва і забавы”, “Прырода”, “Народныя традыцыі”. Да ўдзелу прымаюцца работы, зробленыя на працягу 2010 года. Абавязковая ўмова — супрацоўніцтва са СМІ.

Дарэчы, у першым конкурсе летась прынялі ўдзел 94 фатографы са сталіцы і рэгіёнаў Беларусі. Іх лепшыя здымкі змаглі ўбачыць жыхары Кракава, Масквы, Вільнюса, Кіева, Львова, Гродна, Брэста і Мінска.

Мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка і развіццё прафесійнай прэс-фатаграфіі ў нашай краіне. Ён стымулюе развіццё фотажурналістыкі, абмен вопытам і ведамі паміж рознымі пакаленнямі беларускіх фатографаў. А ў склад журы ўвайшлі прызнаныя прафесіяналы з замежных агенцтваў і выданняў.

В. ЗАМІРОЎСКІ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта