Миорская средняя школа №2 отметила золотой юбилей
gazeta 14-12-2016, 13:41 0 Навіны / Юбілей

Многія ўдзельнікі паўтаралі: 50 гадоў для вечнасці—гэта імгненне. Храм ведаў за такі час паспеў прыпаркавацца ў порце "Гістарычным" на бухце "Успамінаў". У святочную залу раённага Дома культуры прыйшлі настаўнікі-ветэраны з мудрасцю на тварах, якая блаславіла ў вялікі свет не аднаго вучня. У зале сядзелі маладыя і вопытныя педагогі, якія таксама любяць сваіх падапечных. Сабралася шмат гасцей, мецэнатаў, калег, усе завіталі з падарункамі, каб шчыра павіншаваць юбіляраў.
Замілаванасць выклікаў узорны аркестр баянаў і акардэонаў пад кіраўніцтвам Ігара Лаўца. Падцягнуты і інтэлігентны маэстра далікатна дырыжыраваў, а дзеці, некаторыя нават меншыя за інструменты, паслухмяна выдавалі цудоўныя мелодыі. Нарэшце--узнёслыя фанфары, развучаныя спецыяльна для свята. Белыя і блакітныя стужкі чароўным чынам ператвараліся ў шматпялёсткавыя кветкі ў танцы дзяўчат са школы мастацтваў, многія з якіх вучаніцы СШ №2.

У каютах сядзела шмат выступоўцаў, якія адправіліся ў падарожжа спецыяльна для віншаванняў. Галоўны госць—старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Ён падзякаваў настаўнікам за зберажэнне традыцый, выхаванне вучняў, школе падарыў святочны сертыфікат і ўзнагародзіў ветэрана працы Анастасію Маркаўну Войтаву, філолага Святлану Закрэўскую і інфарматыка Аляксандра Маляўку.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак у свой час стаяла ля штурвала гэтага калектыву, таму асабліва пяшчотна пажадала мінаць скалы і рыфы, ад "Белай Русі" ўручыла капітану сертыфікат на абсталяванне.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Жук заўважыў, што на гэтым караблі заўсёды высокі працэнт паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і падарыў сертыфікат на папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Марына Зюзелева (у дзявоцтве Мізер) 35 год таму прыйшла ў СШ №2 у першы клас, выпускніца 1992 года, тут жа пачынала працаваць і два гады была дырэктарам. На кожным этапе адчувала падтрымку. Любімай "альма-матар" зрабіла падарунак у групу падоўжанага дня.

Утульная бухта "Ветэранаў". Зала апладзіравала ім стоячы. Бо гэтыя людзі—легенда і гісторыя школы, яе вянок—Нэлі Мікалаеўна Бамбізава, Раіса Іванаўна Казлова, Тамара Аляксандраўна Маняк, Ірына Канстанцінаўна Гаўрыш, Ганна Міленцьеўна Стацэвіч, Ніна Міхайлаўна Калапетка, Анастасія Маркаўна Войтава, Ларыса Віктараўна Чучман, Ірэна Івольеўна Красько, Галіна Станіславаўна Шарковіч, Ніна Аляксандраўна Сініцкая, Аляксандр Іванавіч Грыгор'еў, Марыя Іванаўна Грыгор'ева, Ганна Іосіфаўна Люцкая, Мікалай Парфір'евіч Раганаў, Валянціна Фёдараўна Раганава, Надзея Канстанцінаўна Альшанка, Ларыса Іосіфаўна Будо, Марыя Аляксандраўна Гайлевіч, Яўгенія Віктараўна Вясна, Любоў Аляксееўна Дзядзюра, Ганна Цімафееўна Кулай, Антаніна Чаславаўна Якусік, Тамара Аркадзьеўна Швяцова, Тамара Сцяпанаўна Сцепулёнак, Тамара Георгіеўна Чарневіч, Вера Яфімаўна Валчок, Марыя Фёдараўна Жыгун, Марыя Іванаўна Емельянава, Галіна Аляксандраўна Мізер, Яўгенія Сяргееўна Кандрацьева.


Старшыня Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава таксама заканчвала СШ №2 і адзначыла вялікі давер да настаўнікаў, успомніла пра неаспрэчнаць завуча Аляксандра Іосіфавіча Капітанава, закаханасць дзяўчат у маладога матэматыка Іосіфа Станіслававіча Кашкура і пра многае іншае. Ганаровую грамату ўручыла ветэрану працы Тамары Аляксандраўне Маняк.
Адорвалі школу камбікормавы і хлебазавод. Родная СШ №2 і для метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Пальчэх, якая таксама прыйшла з прэзентам.

Ад імя першага выпуску 1967 года выступіла Марыя Гайлевіч. Расказала, што 50 гадоў таму першага верасня завуч Капітанаў аб'явіў: парог СШ №1 пераступіла 1000 чалавек. У пачатку снежня таго ж 1966-га прыкладна палова перайшла ў новую СШ №2. Выпускніца і былы дырэктар СШ №2 Ніна Кірылава днямі выпадкова знайшла свой дзённік, а на сустрэчу прынесла свой залаты медаль аб выдатнай вучобе.

У фінале ад Леаніда Мятлы і Уладзіміра Ханецкага ў падарунак прагучала песня "Каманда маладосці нашай". За гэтыя 50 гадоў у школе працавала моцная і дружная каманда. І сведкамі таму—настаўнікі-ветэраны. На адрас школы па пошце прыйшло віншаванне ад Раісы Іванаўны Казловай і яе сына Яўгена, у якім адрасанты пажадалі дырэктару цвёрдага поступу, настаўнікам--тэлефанаванняў ад удзячных вучняў. Дарэчы, многія выпускнікі даслалі юбілейныя лісты, і ў кожным з іх гучала ўрачыстае: "З юбілеем, родная школа!"
Больш фота ад юбилейнай школы на https://yadi.sk/d/bSJ5m0B033EFEL
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.