Авторизация
 

Ці парадак на зямлі? Разглядалі на пасяджэнні Міёрскага райвыканкама

+
Порядок ли на земле? Рассматривали на заседании Миорского райисполкомаПрэзідэнт краіны патрабуе ідэальнага парадку на зямлі. Ніводны яе куточак не павінен пуставаць і зарастаць пустазеллем. Кантраляваць угоддзі сельгаспрызначэння, своечасова выяўляць незапатрабаваныя ўчасткі і ўцягваць іх у абарот—важнейшая задача кожнага рэгіёна.
 
Як яна выконваецца на Міёршчыне, разгледзелі 25 лістапада на чарговым пасяджэнні райвыканкама, сумесным з прэзідыумам. Эфектыўнасць мер, прымаемых мясцовай уладай па выкарыстанні зямельных рэсурсаў, прааналізавалі Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў, Старшыня абласнога камітэта дзяржкантролю Вадзім Заранкін, начальнік землеўпарадкавальнай службы аблвыканкама Ігар Левянкоў. Кіраваў ходам пасяджэння старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. 
 
Порядок ли на земле? Рассматривали на заседании Миорского райисполкомаПа інфармацыі начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Алены Шаўчонак, у раёне 178664 гектары зямлі, на якіх размешчаны 9 сельсаветаў з 453 населенымі пунктамі, у тым ліку 12 аграгарадкоў, 317 вёсак, 124 хутары, гарады—Міёры і Дзісна. Самыя багатыя землекарыстальнікі—сельгасарганізацыі, якія валодаюць 84864 гектарамі, з якіх 67688 га сельгаспрызначэння, у тым ліку 38897 га—пашаў, 28714 га—лугоў. Лясная гаспадарка распараджаецца 74891 гектарамі. Грама-дзянам належыць 10278 га. 
 
Кожны кавалак зямлі на кантролі, прымаюцца неабходныя меры, каб паўсюль панаваў парадак. Так, у па-раўнанні з 2012 годам летась пасля далучэння ўзараных лугавых палепшаных земляў і перадачы невыкарыстоўваемых грамадзянамі надзелаў на 699 га стала больш пашаў, на 1087 га—сельскагаспадарчых земляў. Сярэдні памер іх контуру за гэты перыяд вырас з 7,92 да 13,70 і 3,36 да 6,40 адпаведна. Разам з тым на 4 929 га паболела плошчаў з драўніна-хмызняковай расліннасцю ў складзе сельгасарганізацый. Выяўлены яны пры правядзенні работ па абнаўленні планава-картаграфічнага матэрыялу і стварэнні лакальна-інфармацыйнай сістэмы Міёрскага раёна. Раней гэтыя землі належылі гаспадаркам, цяпер з-за працяглага  невыкарыстання аднесены да несельскагаспадарчых. 149,67 га былі перададзены Дзісенскаму лясгасу. 
Пільна кантралюецца выкананне заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель. Пры абследаванні населеных пунктаў сістэматычна выяўляюцца парушэнні. Са слоў Алены Генадзьеўны, за 10 месяцаў бягучага года праведзена 57 праверак, выдадзена 15 прадпісанняў. Аформлены 42 матэрыялы аб адміністрацыйных парушэннях, на 441 беларускі рубель накладзена штрафаў.
  
Фарміруюцца пералікі незанятых надзелаў, якія могуць выкарыстоўваць грамадзяне для  будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў і калектыўнага садоўніцтва. У бягучым годзе 10 участкаў рэалізавана ў прыватную ўласнасць, 8—маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. 

Порядок ли на земле? Рассматривали на заседании Миорского райисполкомаСкарачаецца колькасць пустуючых і старых хат з гаспадарчымі пабудовамі ў вёсках. Сельвыканкамы знеслі 25 непрыдатных жытлаў. 15 участкаў змешчаны ў пералік свабодных для будаўніцтва грамадзян, 4—уцягнуты ў сельскагаспадарчы абарот, 6—пераразмеркаваны ў межах населеных пунктаў. 

Кантралююцца пытанні выкарыстання земляў у сельгасарганізацыях, прылеглых да тэрыторый машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і іншых аб'ектаў. Абследуюцца фермерскія надзелы, садовыя таварыствы, участкі грамадзян, прадстаўленыя пад прамысловыя і ўнутрыгаспадарчыя кар'еры і інш. 

Справаздача па выяўленні і ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых земляў, не ў поўнай меры задаволіла Старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніда Анфімава. Статыстыка прыведзена, агульнымі пасыламі абазначаны праблемы, але не завострана ўвага на галоўным, не прагучала адрасная крытыка, не даведзены задачы. У той час факт эфектыўнасці гаспадарання на зямлі пільнае вока Леаніда Васільевіча зафіксіравала ўжо на ўездзе ў райцэнтр: абапал дарогі яго сустракаў нявысечаны хмызняк. Зроблены вывад, што і ў аддаленых куточках, на прыфермерскіх тэрыторыях, машынных дварах далёка не ўсё ідэальна. І агароджа пакошаная, і пралёты шырокія патрабуюць увагі. Менавіта з санітарыі і парадку на рабочым месцы бяруць пачатак культура і эфектыўнасць вытворчасці. Старшыня Камітэта дзяржкантролю звярнуў увагу на тое, што неабходны больш прынцыповы і жорсткі кантроль з боку землеўпарадкавальнай службы за суб'ектамі землекарыстання з ацэнкай работы пэўных асоб. Тады будзе пэўны вынік.

Пра работу на зямлі праінфармаваў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Гагалінскі. Адзначана, што пашавых надзелаў более, аднак наша схільная да пераўвільгатнення глеба патрабуе  асушэння і менавіта дрэнажу. На пачатак бягучага года асушана 22008 га—56,6% ад усіх сельгасугоддзяў. Размеркавана гэта зямля нераўнамерна, што ўплывае на тэрміны апрацоўкі і яе якасць. Меліярацыйныя аб'екты і збудаванні з дрэнажнай сеткай служаць ужо дзесяцігоддзі. Для павышэння эфектыўнасці адводу залішняга ўвільгатнення патрабуецца  рэканструкцыя. У ліку важнейшых задач: вылучыць фінансаванне на гэтыя мэты, а таксама правесці агратэхнічныя мерапрыемствы на ўгоддзях для выпасу жывёлы, актывізаваць работу з насельніцтвам па вынасе агародаў у палі севазвароту гаспадарак і інш. 

Традыцыйна нядрэнная сітуацыя па парадку  на зямлі ў Туркоўскім і Перабродскім сельсаветах. Іх старшыні Пётр Ціхановіч і Віктар Дзеравянчык падзяліліся вопытам работы. Пётр Пятровіч засяродзіў увагу на дзейнасці, накіраванай на барацьбу з баршчэўнікам. 
Пры падвядзенні вынікаў пасяджэння Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў адзначыў, што для паляпшэння жыцця трэба старацца ўсім. Непасрэдна ад таго, як кожны натужваецца на сваім рабочым месцы, адно-сіцца да ўскладзеных функцый—ад навядзення парадку, да прыняцця аптымальных кіраўнічых і рацыянальных рашэнняў—залежыць паляпшэнне эканамічнай сітуацыі не толькі ў раёне, а і ва ўсёй краіне. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Наталія СТАНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта