Авторизация
 

23 лютага гасцінна адчыніў дзверы новы “Міні-маркет” па вуліцы Верхнядзвінскай. Гандлёвая ўстанова размясцілася на ўскрайку Міёр, паблізу аб’язной дарогі.
Будынак прывабны не толькі знешне. У ім — цёпла, светла, а галоўнае — шмат тавараў.

— У нас ёсць усё, — зазначае загадчыца Людміла Машара. — Розныя харчовыя прадукты, напіткі на любы густ. Вялікі выбар хлебабулачных вырабаў, кандытарскіх, каўбасных, рыбы, мяса, багата разнастайных кансерваў, садавіны, цытрусавых, агародніны.


Абслугоўванне для людзей
— Працуем напрамую з пастаўшчыкамі, без пасрэднікаў, — расказваюць дзяўчаты. — Гэта дазваляе не павышаць цэны і лепш насычаць прылаўкі.
Дарэчы, у кожнай работніцы ўжо маецца пэўны вопыт, не навічкі. Па 15 гадоў у гандлі Людміла Машара, Інэса Адамовіч, 12 — Надзея Волкава. А Таміла Маісеенка, наогул, мае 25-гадовы стаж работы ў гандлёвай сферы.

— Мы чакаем пакупнікоў, рады іх абслужыць, — дружна паведамляюць прадаўцы. — Упэўнены, што не расчаруюцца людзі, кожны набудзе сабе патрэбнае. Жадаем, каб наведвальнікі пакідалі нашу ўстанову задаволенымі, і каб яны прыходзілі зноў. Ды і працоўны наш дзень разлічаны менавіта дзеля зручнасці насельніцтва. Абслугоўваем пакупнікоў цяпер штодзённа з 8.00 да 21.00, а ў летні перыяд (з 1 красавіка) — да 22.00. Абедзеннага перапынку няма.

Мы ўжо паспелі пачуць шмат станоўчых водгукаў ад жыхароў вёсак Блажкі, Пціцкія і іншых, што абслугоўваюцца цяпер у нас. Вяскоўцы задаволены, што блізка, зручна, і купіць можна ўсё.

Часта прыпыняюцца і зварочваюць да магазіна праезджыя машыны, якіх на бойкай аб’язной дарозе шмат. Вадзіцелі і пасажыры ахвотна наведваюццца ў “Міні-маркет”, і як правіла, з пустымі рукамі адтуль не выходзяць.
Цудоўна, што более зручнасцяў для людзей, што будуюць і ствараюць на перспектыву.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта