Авторизация
 

На МТФ "Цвеціна" на Міёршчыне перад Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

+
На МТФ "Цветино" на Миорщине перед Днём работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленностиСкладаная эканамічная сітуацыя прымушае сельгасарганізацыі раёна больш эфектыўна працаваць над павышэннем якасці малака. Усе работнікі ферм добра ведаюць, што менавіта прадукцыя гатунку "экстра" істотна папаўняе бюджэт, бо цана на яе вельмі высокая. Аднак, адна справа ведаць пра грашовую выгаду, а другая—атрымліваць яе. 
 
У ліку гаспадарак, якія стабільна прадаюць малако высокай якасці—СУП "Цітова". Галоўны вытворчы аб'ект—МТФ "Цвеціна" з даільнай залай. Летам жывёлаводы штодзённа адпраўлялі на малаказавод па 6 тон "экстры", цяпер адгружаюць больш за 4.

Са слоў загадчыцы фермы Людмілы Станкевіч, па матэматычных падліках нескладана вызначыць, колькі грошай яны дадаткова атрымліваюць ад продажу высокагатунковай прадукцыі. У даярак ёсць зацікаўленасць старацца, бо заробак напрамую залежыць ад якасці прадукцыі: за вытворчасць цэнтнера малака першага гатунку атрымліваюць па 0,44 рубля, вышэйшага—0,53, а "экстра"—0,62.  

На МТФ "Цветино" на Миорщине перед Днём работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности—Каб дабіцца станоўчага выніку, мы адшліфоўвалі ўсе працэсы, строга кантралявалі стан здароўя дойнага статку, умовы ўтрымання і кармлення, ізалявалі ўсю хворую жывёлу, на высокі ўзровень узнялі санітарыю,—расказвае Людміла Станкевіч. —А пачыналі з умацавання працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны на ўсіх участках. Гэта няпроста, але атрымалася. Цяпер каля 90% прадукцыі ад гадавога аб'ёму рэалізацыі адпраўляем з фермы на перапрацоўку гатункам "экстра".

Кіраўнік малочнатаварнай фермы ўзгадала пра важнасць захавання тэхналогіі даення. За гэта адказныя аператары Кацярына Маслоўская, Алеся Тамулёнак, Алена Харобрая, Алена Анціпенка і Таццяна Кляшэвіч. Яны добра падмываюць вымя, абавязкова здойваюць першыя струмені. Пасля не забываюцца  "загерметызаваць" саскі спецыяльным прэпаратам, што засцерагае ад інфекцыі. Выконваць усе маніпуляцыі даводзіцца хутка, што патрабуе фізічнай вынослівасці.

На МТФ "Цветино" на Миорщине перед Днём работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленностиВытворчасць "экстры" немагчыма без прафілактыкі захворванняў і арганізаванага лячэння жывёлы. На МТФ "Цвеціна" гэтым займаюцца ветспецыялісты Ганна Лупенька і Юрый Курган.
—Хворых кароў ставім у асобную секцыю аж да выздараўлення і доім асобна. Цяпер на лячэнні каля 20 "рагуль",—гаворыць загадчыца. —Выявіць дойную жывёлу з высокай саматыкай ветспецыялістам дапамагае лабарант Людміла Валынец. Яна штодзённа робіць аналізы і нават нязначнае адхіленне ад стабільных паказчыкаў па саматычных клетках, як правіла, сведчыць пра ўзнікненне інфекцыі. Штомесяц даследуецца малако ад кожнай каровы з дойнага гурта. 

Па тэхналогіі на цвецінскай ферме прадугледжваецца круглагадавое стойлавае ўтрыманне жывёлы. Аднак ужо другі год летам тут практыкуюць выпас на полі ў двух гуртах па 225 галоў. Зоаветспецыялісты прыкмецілі, што на пашы статак аздараўляецца пасля зімы за некалькі месяцаў, у кароў істотна павышаецца імунітэт, яны хутчэй прыходзяць у ахвоту, павышаецца эфектыўнасць асемянення, павялічваецца валавы надой і выхад маладняку. Цяпер каровы ў памяшканнях, але, дзякуючы беспрывязному ўтрыманню, могуць выходзіць на прагулку ў пастаўнікі.

На МТФ "Цветино" на Миорщине перед Днём работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленностиНа ферме вядуць строгую сартыроўку кароў па іх фізіялагічным стане і прадукцыйнасці. Асобна ўтрымліваюць "пяструшак", якія ў запуску і навацельных. Забяспечваюцца належныя санітарныя ўмовы. Добры рацыён. Усё гэта станоўча ўплывае на якасць малака.
З праверкай перыядычна прыязджаюць прадстаўнікі Полацкага малочнага камбіната, а іх вердыкт па выніках абследавання можа абмежаваць прыёмку малака гатункам "экстра". Таму працаўнікі імкнуцца належным чынам падтрымліваць парадак і чысціню літаральна ў кожным куточку. Штотыднёва ў сераду санітарны дзень: кожны работнік наводзіць парадак на сваім рабочым месцы. Слесары Сяргей Разумчык і Васіль Вайцяховіч абслугоўваюць лічыльнікі малака, якіх 20, прамываюць малакаправоды. Лабарант Людміла Валынец працуе на ферме па сумяшчэнні прыбіральшчыцай, а таму наводзіць санітарны парадак і ў малочным блоку, бытавых пакоях. У прафілакторыі для нованароджаных цялят і ў памяшканні для маладняку, які чакае пераводу ў групу дарошчвання, шчыруе з вядром і веташу Раіса Кук'ян. Абслугоўвае і секцыю з навацельнымі каровамі. Пад яе апекай цяпер ажно 60 сысуноў пасля ад'ёму і каля кароў, якіх даглядае. За  санітарыю ў памяшканні з маладняком на дарошчванні адказваюць даглядчыцы цялят Таццяна Круглова і Наталля Шаблоўская. Яны па атрыманні сярэднясутачных прываг прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва! 

На МТФ "Цветино" на Миорщине перед Днём работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленностиЧысцяць кармавыя сталы, падмятаюць праходы, прыбіраюць тэрыторыю ля гноевыдаляльных транспарцёраў, падсыпаюць у стойлах пілавінне ў кароўніках вартаўнікі-даглядчыкі Фёдар Іваноў, Віталь і Зоя Чорныя, Іван Баслак, Аляксандр Сташкевіч, Раман Дамброўскі, Сяргей Глебка. Стойлавае абсталяванне і паілкі мые падсобная работніца Валянціна Зборэц. Абавязкова далучаюцца да ачышчальнай работы ў вытворчых памяшканнях у санітарны дзень пагоншчыкі жывёлы Яўген Бялевіч і Канстанцін Лупенька. Заўсёды прыбрана і цешыць вока ўпарадкаванасцю цялятнік, дзе стаіць жывёла для ўзнаўлення. Там гаспадараць Людміла Санько і Зоя Мяцеліца.
—У санітарны дзень увесь калектыў выходзіць з граблямі, віламі, мётламі на ўборку тэрыторыі,—адзначае загадчыца фермы.—Дзякуючы руплівасці сёлета калектыў МТФ "Цвеціна" адзначаны дыпломам у намінацыі "Лепшая ферма раёна".  

На МТФ "Цветино" на Миорщине перед Днём работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленностиЛюдміла Станкевіч дакладна каардынуе работу ўсяго працоўнага персаналу. Не церпіць недысцыплінаваных, такія доўга не затрымліваюцца на аб'екце, дзе каля 1000 галоў буйной рагатай жывёлы. На ферме застаюцца толькі адказныя і старанныя работнікі, якія штодзённа і мэтанакіравана імкнуцца павялічыць вытворчасць і якасць прадукцыі. 
 
На здымках: 1. Аператары машыннага даення  МТФ "Цвеціна" Кацярына Маслоўская, Алена Харобрая і Алена Анціпенка.
2. Загадчыца МТФ Людміла Станкевіч. 3. У даільнай зале слесар Сяргей Разумчык.  4. Каровы ў даільнай зале. 5. У пакоі для жывёлаводаў. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта