Авторизация
 

У Дзень утварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі

+
В День образования службы участковых инспекторов милицииТэрыторыю Узмёнскага сельсавета капітан міліцыі Сяргей Матэленак ведае да самых аддаленых хутароў. На працягу сямі год ён тут участковы інспектар. Вясковымі сцежкамі прайшоў і праехаў сотні кіламетраў. У сярэдзіне снежня службовы марафон завяршыцца. Міліцэйскую форму зменіць звычайная вопратка.

У апошнія працоўны месяц яшчэ не верыцца, што 22 гады службы ў праваахоўных органах засталіся ў мінулым. Спачатку ізалятар часовага ўтрымання, куды ўладкаваўся міліцыянерам-дзяжурным. Пасля 14 год на пасадзе памочніка дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы. Нязменныя атрыбуты—трывожныя тэлефонныя званкі і фраза "Чым можам Вам дапамагчы?". Затым участковыя будні з нядобранадзейнымі сем'ямі, хатнімі тыранамі, аматарамі выпіць.

—Алкагалізацыя насельніцтва—адна з асноўных праблем на тэрыторыі Узмёнскага сельсавета. Сёлета накіраваў у лячэбна-працоўны прафілакторый трох грамадзян. З іх адзін раней судзімы, двое—абавязаныя асобы,—расказвае ўчастковы інспектар.—З пачатку года ўчынена шэсць злачынстваў. Усе раскрыты. У асноўным гэта крадзяжы.

Для ўчастковага важна заслужыць давер насельніцтва. Вяскоўцы паведамляюць пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы, звяртаюцца за дапамогай. Гутарка з нядобранадзейнымі бацькамі—дзейсны сродак прафілактыкі. Хоць і ненадоўга.
—Грамадзян, што злоўжываюць алкагольнымі напоямі, цяжка, а часам немагчыма скіраваць на іншы шлях. Лячэбна-працоўны прафілакторый—крайняя мера. Хоць на год, але суседзям і аднасяльчанам п'янага дэбашыра ці злодзея будзе спакайней. Пасля чалавек можа змяніцца ў лепшы бок. Але толькі па ўласным жаданні,—упэўнены Сяргей Сяргеевіч.

Расказаў пра былую падапечную са Слабады, якую пазбавілі бацькоўскіх правоў і накіравалі ў ЛПП. Вярнуўшыся, аднавілася ў правах, атрымала жыллё на новым месцы жыхарства і стала лепшай даяркай у гаспадарцы. Гэта адзіны станоўчы прыклад.
Участковаму заўсёды ёсць пра што падумаць. Перад сном думкі пра дзень заўтрашні, пастаўленыя задачы і аператыўную абстаноўку на даверанай тэрыторыі перашкаджаюць засяродзіцца на іншым. Таму творы рускіх класікаў перад сном не чытае. Хутка ўдзень за кнігай адпачне.

—Буду на пенсіі булачкі пячы,—смяецца міліцыянер.
Доля праўды ў тым, што па спецыяльнасці Сяргей Сяргеевіч механік абсталявання харчовай прамысловасці. На практыцы навыкі не прымяняў, а ля пліты пастаяць не супраць. Фірменная страва—плоў. Прыемна радаваць родных.

Дома ў Слабадзе чакае сям'я. Жонка Ірына выкладае беларускую мову і літаратуру ў мясцовай школе. Старэйшая дачка Тая таксама носіць форму. Толькі іншага колеру. Яна інспектар прапаганды ў Полацкім гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Адзінаццацігадовы сын Макар не раз прымяраў татаву фуражку, але пра будучую прафесію сур'ёзна яшчэ не думае. Малодшай Сашы 4 гадкі. Сумаваць на заслужаным адпачынку яны не дадуць. Да таго ж на сельскім падворку без справы не застанешся.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.
 
З гісторыі 
На ўсіх этапах развіцця дзяржавы служба ўчастковых інспектараў міліцыі займае важнае месца ў сістэме органаў унутраных спраў. Прататыпы сучаснага ўчастковага ўпаўнаважанага-квартальны, участковы і акалотачны наглядчык, ураднік, старшы міліцыянер.
 
Гісторыя службы пачынаецца з 17 лістапада 1923 года, калі народны камісарыят унутраных спраў РСФСР зацвердзіў Інструкцыю ўчастковаму наглядчыку горада. Гэты дакумент распачаў фарміраванне інстытута участковых інспектараў міліцыі.

За час існавання служба даказала сваю неабходнасць і стала адной з вядучых у сістэме падраздзяленняў органаў унутраных спраў. Участковыя інспектары ўмацоўваюць грамадскую бяспеку, абараняюць правы і законныя інтарэсы грамадзян. Адказным стаўленнем да справы і прафесійнага абавязку ўносяць значны ўклад у вырашэнне задач, пастаўленых перад органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. На адміністрацыйных участках змагаюцца з праблемамі, што ўплываюць на стан грамадскай бяспекі. Займаюцца прафілактыкай п'янства і алкагалізму, папярэджваюць правапарушэнні сярод непаўналетніх, ахоўваюць бяспеку сталых грамадзян. Участковы абавязаны ведаць усе тонкасці міліцэйскай службы: работу крымінальнага вышуку, задачы супрацоўнікаў службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, пытанні міграцыйнай службы і іншыя накірункі праваахоўнай дзейнасці.

У аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС два старшыя ўчастковыя інспектары міліцыі—Аляксей Шчасны і Віктар Гардукевіч, восем участковых інспектараў—Сяргей Матэленак, Мікалай Швед, Васіль Быкаў, Аляксандр Малыш, Сяргей Касімоўскі, Арцём Казачонак, Андрэй Талапіла, Пётр Мятла. Супрацоўнікі садзейнічаюць стабілізацыі крымінальнай абстаноўкі ў раёне, нярэдка ахвяруючы асабістым часам.
 
Паважаныя калегі!
Віншуем з чарговай гадавінай Дня ўтварэння падраздзяленняў участковых інспектараў міліцыі ў сістэме органаў унутраных спраў Беларусі. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам РАУС, якія прысвяцілі гэтай службе лепшыя гады свайго жыцця.
Шчырыя пажаданні поспехаў на налёгкай і адказнай службе, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, асабістага шчасця і дабрабыту!
 
Андрэй ПАТАПЕНКА, 
начальнік РАУС,
Уладзіслаў УТКІН, начальнік 
аддзялення аховы правапарадку 
і прафілактыкі РАУС.





рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 880
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 664
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 639
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта