Авторизация
 

І на Міёршчыне Сусветны дзень якасці

+
И на Миорщине Всемирный день качестваУжо дваццаць восем гадоў у аграгарадку Павяцце працуе аператарам машыннага даення Валянціна Мілашэвіч. Дырэкцыя гаспадаркі шмат гадоў запар давярае ёй раздойваць пяршачак, а якасць работы вопытнага спецыяліста жывёлагадоўчай галіны ацэньваецца  па штогадовым абнаўленні асноўнага гурта кароў маладымі восокапрадукцыйнымі. Гаспадарка забяспечвае стабільную прыбаўку па вытворчасці малака.
 
— Плюсуем па надоях на працягу ўсяго года. І з пераходам на стойлавае ўтры-манне статку за першы тыдзень лістапада  прыбаўка да ўзроўню мінулага склала больш за 15%. Малако на завод адпраўляем гатункам "экстра". Безумоўна, Валянціна Анатольеўна мае непасрэднае дачыненне да вытворчасці прадукцыі высокай якасці, бо пяршачкі схільныя да захворвання масцітам, а яе задача—прадухіліць праблемы. Гэта  ўдаецца дзякуючы строгаму захаванню тэхналогіі і асабістай уважлівасці да падапечных,—заўважае заатэхнік Людміла Дзедушкевіч.
Вопытная даярка ў развагах пра асаблівасць вытворчасці малака "экстра" падкрэслівае, што высокі вынік дасягаецца толькі агульнымі намаганнямі. У тым заслуга і ветурача Франца Астукевіча, даярак Алёны Камёнак, Людмілы Адамовіч, Антаніны Корабавай, Марыі Кашкур.

—Што да маёй работы, то яна вельмі адказная: менавіта ў перыяд раздою фарміруецца прадукцыйнасць будучай каровы. Уплывовых фактараў шмат. Напрыклад, трэба добра выдойваць пяршачку і пры гэтым нельга ператрымліваць апарат, каб не траўмаваць вымя, інакш чакай масціту. Няпроста прывучыць маладую жывёлу да механічнага даення. Трэба вывучыць яе нораў, зразумець, прадбачыць паводзіны. Ёсць пяршачкі, якіх да паслухмянасці можна прывучыць толькі строгім словам, а іншым патрэбна пяшчота. У рабоце мне дапамагае багаты вопыт,—дзеліцца Валянціна Анатольеўна.

Раніцай у тры гадзіны ночы яна скіроўваецца да сваіх падапечных. Цяпер пяршачак у групе 45, а летам было 70.
Некалі і яна была ў жывёлагадоўлі навічком. Прыйшла на ферму з калгаснай сталовай, дзе працавала поварам—прафесію атрымала ў Друйскім СПТВ. Давялося перакваліфікавацца, калі кухню па прыгатаванні гарачых абедаў для калгасных работнікаў зачынілі. Дагэтуль і шчыруе на ферме. Пра яе стараннасць і працоўныя поспехі  сведчаць шматлікія Ганаровыя граматы, у тым ліку Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 869
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 662
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 638
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта