На епархиальном фестивале "Язненский благовест"
gazeta 4-11-2016, 14:29 0 Навіны / Вытворчасць


Уласна кажучы, гэтую тэму і раскрывалі выхаванцы праваслаўных нядзельных школ, якія з'ехаліся ў фестывальны цэнтр з Наваполацка, Глыбокага, Верхнядзвінска, Докшыц, Шаркаўшчыны, Міёр. Выступілі і язненцы.

Выхаванцы нядзельнай школы прыходу храма Прападобнай Еўфрасінні Полацкай з вёскі Бароўка Верхнядзвінскага благачыння ў песнях славілі Госпада, Божую Маці і ўсіх мам. За жыццё, што нам падарылі, за выхаванне, клопат… "Мама"—міжволі пад песню выкрыкнуў малы з залы да сваёй мамы. І ўсталявалася ненаўмысная паралель паміж словамі з песні і рэчаіснасцю.

Нядзельная школа прыходу храма святой Вялікапакутніцы Параскевы з вёскі Пліса Глыбоцкага благачыння выступленнем выклікала слёзы нават у самых скупых на чуллівасць. Расказалі пра воіна Яўгена Радзівонава, які прайшоў сваю Галгофу ў 18 год. У Дзень нараджэння хлопца і свята Узнясення Гасподняга чачэнцы адсеклі яму галаву, бо не пагадзіўся зняць з грудзей крыжык. Мама доўга шукала сына, самі ж шакалы і прадалі месца пахавання за 4 тысячы долараў. Жанчына сама раскапала магілу, знайшла там галаву сына, месіва з костак…І крыжык.

Нядзельная школа храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне з Міёр заклікала, каб наш зямны шлях быў пачаткам вечнасці, служыў ёй праўдай і верай. Шмат званых, ды мала выбраных. Імкнуцца да духоўнай дасканаласці—вышэйшая мэта. У інсцэніроўцы падарожнік доўга шукаў Хрыста, праз свой шлях вучыўся Божым законам.

Нядзельная школа прыходу Спаса-Праабражэнскай царквы ў аграгарадку Язна чаравала анёлкавым танцам, вучыла пакорлівасці, бо з гэтай якасці пачынаецца кожная Божая запаведзь.
Выступоўцы ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі па намінацыях, дзіцячымі рэлігійнымі кнігамі. Вызначаны лепшыя ў выставе тэматычных падзелак. Намаляваныя і змайстраваныя анёлкі, галубы, цэрквы яшчэ раз пацвердзілі прыгажосць свету. "З году ў год удзельнікі падыходзяць больш адказна. "Цудоўна, што славяць Госпада ў песнях, вершах, інсцэніроўках",—гаварыў протаіерэй Віктар Вабішчэвіч, благачынны Міёрскай акругі. "Як хутка ў мора льюцца воды, так бягуць і нашы годы. Духоўныя каштоўнасці і выхаванне—самыя каштоўныя арыенціры, на якіх грунтуецца жыццё",—гаварыла прадстаўнік раённай улады Аксана Ашурка.

Акрамя ноткі духоўнасці, мерапрыемства нясе рэальную дапамогу тым, каму яна неабходна. Летась сабраны сродкі на лячэнне язненкі Анастасіі Морхат-Акружной. Сёлета прадстаўнікі пошука-выратавальнага атрада "Анёл" па блаславенні Уладыкі Феадосія правялі дабрачынную акцыю ў падтрымку хворага глыбачаніна Ігара Грышкевіча. Здаровага хлопца, валейбаліста, танцора, выхаванца глыбоцкай нядзельнай школы бесчалавечна збілі, зрабіўшы інвалідам. Страшна параўноўваць: якім быў і стаў Ігар. Моцна жадае выправіцца, жыць. На лячэнне збіраюцца сродкі.Паважаныя міярчане, не заставайцеся ў баку ад чужой бяды. Зрабіць унёсак можна ў банку, а таксама праз паслугі "Адвольны плацеж (плацеж па рэквізітах)", у інфакіёсках, інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу:

"Жыццё на Зямлі як шлях да Вечнасці",—пад такім дэвізам праходзіў сёлетні фестываль. Гучаць званы—зямлі і неба гукавая нітка. Кліча храм—сёмае неба для нас. Мы на Зямлі ў гасцях. І будуць апошнія першымі, а першыя—апошнімі, бо шмат званых, ды мала выбраных. Гасподзь усіх заклікае стаць нашчадкамі Царства Нябеснага, але адзінкі ідуць шляхам ратавання. Толькі дабрыня, дапамога і малітва вечныя.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.