Авторизация
 

Увод у эксплуатацыю новага дома ў Міёрах

+
Ввод в эксплуатацию нового дома в МиорахНа гэтым доме яшчэ няма нумарной шыльдачкі—плануецца, што будзе вул. Партызанская, 1, а вось урачыстасць з нагоды ўводу яго ў эксплуатацыю адбылася 19 кастрычніка ў дванаццатай гадзіне ў прысутнасці высокіх гасцей. 
 
Чырвоную стужачку перарэзалі старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, кіраўнік прадстаўніцтва ТАА "Метпрамбуд" Сяргей Акілаў-Елін і генеральны дырэктар ТАА "ММПЗ-груп" Пётр Шымуковіч. За колькі хвілін перад гэтым Ігар Валер'евіч выказаў задавальненне, што будучы металапракатны завод пачаў увод сваіх аб'ектаў, а жыллё ў гэтым плане—прыярытэт. "Маленькія святы для калектыву трэба рабіць",—падтрымаў тэму Пётр Мікалаевіч.
 
Потым—невялікая экскурсія па будынку. Яго агульная плошча 703 квадратныя метры. Гаспадароў гатовы прыняць 8 кватэр—двух- і трохпакаёвых з вялікімі кухнямі і самай неабходнай пярвічнай мэбляй—ложкамі, сталамі і табурэтамі. Дарэчы, акт прыёмкі дома, які ўзводзілі спецыялісты ПМК-55, а даводзілі да ладу аддзелачнікі мінскай фірмы "Артстилкам" падпісаны яшчэ 31 жніўня. Работы па падрыхтоўцы інжынерных сетак, на якіх працавалі меліяратары Міёрскага ПМС і ўмельцы іншых служб, закончаны ў кастрычніку, што засведчыў акт ад 14.09. І вось—урачысты ўвод.


Ввод в эксплуатацию нового дома в Миорах Першым жыхаром новага дома стаў генеральны дырэктар. Цікаўлюся, як ён ацэньвае бытавыя зручнасці.
—Пазітыўна,—адзначае Пётр Мікалаевіч —водаправод, каналізацыя, электра- і газазабеспячэнне дзейнічаюць. Ацяпленне аўтаномнае для кожнай кватэры і рэгулюецца, так што цяперашняга пахаладання не адчуў. Дагаворы на абслугоўванне з камунальнай службай афармляюцца.

І дадае, што на наступным тыдні ў доме стане ажыўлена, бо сюды пераязджаюць спецыялісты са Жлобіна—тэхнічны дырэктар, галоўныя энергетык, электрык, механік, кіраўнік цэха і іншыя, недзе каля дзесяці чалавек.
А як ідуць справы на асноўнай будаўнічай пляцоўцы?

—14 кастрычніка атрыманы дакументы пасля дзяржаўнай экспертызы, дадзены дазвол на разгортванне работ. Разумею іронію сітуацыі, што будаўнік выходзіць на пляцоўку, калі пачынаюцца дождж і снег. Але мы са сваімі задачамі пастараемся справіцца.
—Жадаем у гэтым поспеху.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта