Авторизация
 

Дэлегацыя з Міёршчыны на Дажынках у Сянно

+
Делегация с Миорщины на Дожинках в СенноЛепшыя хлебаробы Віцебшчыны сабраліся  8 кастрычніка ў Сянно на абласное свята "Дажынкі". Удзельнічала ў ім і прадстаўнічая дэлегацыя ад Міёрскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Кузняцовым.
 
Делегация с Миорщины на Дожинках в СенноБольшасць удзельнікаў станоўча ацанілі мерапрыемства і адзначылі яго важнасць. Спрадвеку пасля ўборкі  ўраджаю беларускія сяляне ладзілі дажынкі, цяпер такая традыцыя набыла маштабную значнасць. У галоўным свяце аграрыяў удзельнічаў і першы намеснік начальніка райсельгасхарчу, кіраўнік раслінаводчай галіны Міёршчыны Віктар Гагалінскі. Ён падкрэслівае, што "Дажынкі" надаюць аптымізму хлебаробам, стымулююць на дасягненне лепшых вытворчых паказчыкаў, даюць магчымасць параўноўваць і рабіць вывады.
Вось што ён расказаў:

Делегация с Миорщины на Дожинках в Сенно—Ніводнае свята не паўтараецца, бо ладзіцца ў розных гарадах вобласці. Летась, напрыклад, фэст праходзіў у Талачыне, сёлета—у Сянно. У 2017-ым да галоўнага абласнога свята будзе рыхтавацца Дуброўна. 
Міёрскую дэлегацыю, як і прадстаўнікоў з іншых раёнаў, гасцінна сустрэлі на пад'ездзе да райцэнтра. "Даўкамплектавалі" суправаджаючым і гідам, якія дапамагалі зарыентавацца ў розных арганізацыйных момантах, знаёмілі з багатай і цікавай гісторыяй горада, за што шчыры дзякуй. Служба МУС турбавалася пра бяспеку. 

Делегация с Миорщины на Дожинках в СенноПакуль дэлегацыі раёнаў выстройваліся ў калоны на рэканструяваным гарадскім стадыёне, назіралі за паказальнымі выступленнямі падраздзяленняў МНС. Затым ва ўрачыстым шэсці прайшліся па вуліцах горада да канцэртнай пляцоўкі на цэнтральнай плошчы насупраць райвыканкама. Прадстаўнікоў ад раёнаў пазнавалі па адзенні і шаліках, на якіх выявы гербаў раённых цэнтраў.
З галоўнай святочнай сцэны да хлебаробаў і гасцей свята звярнуўся старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Ён адзначыў, што сёлетнія сельгасработы—ад пасяўной да ўборкі—праходзілі ў вельмі няпростых умовах. Тым не менш аграрыі Прыдзвіння намалацілі 880 тысяч тон збожжа (Ад аўтара: ў мінулым годзе "хлебны каравай" заважыў  1 мільён 440 тысяч тон і гэта быў рэкордны паказчык на Віцебшчыне за 40 апошніх гадоў. Сёлета  самы багаты ўраджай атрымалі ў Аршанскім раёне—101,3 тысячы тон. Для параўнання: ў Міёрскім раёне валавы намалот—43 000 тон зерня, летась—73 800, у 2014-ым—58 800). 

Делегация с Миорщины на Дожинках в СенноГубернатар вобласці падзякаваў работнікам сельгасвытворчасці за напружаную працу. Адзначыў старанне бульбаводаў. У Прыдзвінскім краі сёлета з кожнага гектара атрымалі больш за 300 цэнтнераў клубняў. Гэта высокі паказчык.

На мерапрыемства завітала шмат гасцей, у тым ліку старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, прадстаўнікі шматлікіх абласных структур, прадпрыемстваў. Са сталіцы прыехалі прадстаўнікі Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі і іншых ведамстваў краіны. У Сянно наведалася дэлегацыя з суседняй Расіі, у складзе якой быў дэпутат Дзяржаўнай думы, знакаміты спартсмен Мікалай Валуеў.
Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас працаўнікоў хлебнай нівы Віцебшчыны. Многія атрымалі ўзнагароды, каштоўныя падарункі. Двойчы ўздымаліся на святочную сцэну прадстаўнікі Міёрскага раёна. За працоўныя дасягненні на жніве падзякай Міністэрства сельскай гаспадаркі адзначаны  вадзіцель ААТ "Узмёнскі край" Уладзімір Сахонька. Дырэктар ААТ "Чэрасы" Алег Януковіч атрымаў дакументы на "Ніву"—машына выдзелена ў якасці заахвочвання сельгаставарыству, якое ўзначальвае адзін з самых маладых кіраўнікоў АПК у нашым раёне. Аўто з лентай "ПАДАРУНАК" прама з Дажынак прыгнаў на мехдвор вадзіцель гаспадаркі Сяргей Сардыка. 

Делегация с Миорщины на Дожинках в СенноПасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод распачаўся святочны канцэрт. Горад ператварыўся ў вялікую ажыўленую пляцоўку, у розных куточках якой гучала музыка, песні, гоман, смех. Усе раёны Віцебскай вобласці, у тым ліку і Міёрскі,  па традыцыі зладкавалі імправізаваныя падворкі, дзе жадаючыя маглі купіць розную прадукцыю. Багаты асартымент папаўнялі і брэндавыя мясныя вырабы Міёрскага мясакамбіната, і дары Ельнянскага балота—журавіны, прадукцыя райспажыўтаварыства. 

Сянно радавала абноўленымі вуліцамі і ўстановамі. Добрымі падарункамі для гараджан сталі сучасная зала рэгістрацыі шлюбаў, фантан "Маладыя", скульптура "Закаханыя". Абнавіў аблічча раённы Дом культуры, добраўпарадкавана цэнтральная плошча, рэканструяваны стадыён, будынкі  спартыўнага комплексу і дзіцячай школы мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы  музей... Шмат перамен у цэнтральным парку "Трох Герояў", дзе створаны музей пад адкрытым небам. У экспазіцыі самаходная артылерыйская ўстаноўка, гаўбіца, 4 гарматы, баявая машына пяхоты і два самалёты (Су-27 і Су-24).

Делегация с Миорщины на Дожинках в СенноСловам, уражанняў засталося шмат! Падводзячы вынікі, хачу падкрэсліць, што на працягу многіх гадоў нашы вадзіцелі ці камбайнеры станавіліся пераможцамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Сёлета па аб'ектыўных прычынах не ўдалося заняць высокія прыступкі п'едэсталу, але хлебаробы нашага раёна працавалі не горш. Стараліся яны, як заўсёды, шчыра і самаахвярна, за што кожнаму вялікі дзякуй. 

Запісала Эліза БЛАЖЭВІЧ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта