Віншуем вас з Днём маці! Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, гэта займае асаблівае месца, бо дапамагае ўсвядоміць вялікасць і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Нездарма кажуць, што маці—гэта праваднік паміж Богам і людзьмі.
Мама—самае прыгожае, пяшчотнае, душэўнае слова на Зямлі. З мацярынскага сэрца выпраменьваецца цяпло, якое саграе на ўсё жыццё. Гэта мацярынскія мудрыя парады ўказваюць нам на шлях сапраўдны. Маці заўсёды побач, нават калі мы вельмі далёка. Яна заўсёды з нецярпеннем чакае. Няма ў свеце любові больш моцнай і шчырай, чым мацярынская.
Нізкі паклон усім шматдзетным матулям і жанчынам, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей-сірот. Цяпер у раёне 17 жанчын, узнагароджаных Ордэнам Маці, 20—удастоены прэміі імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка, 3—узнагароджаны Ордэнам "Маці-гераіня", 13—выхоўваюць 28 прыёмных дзяцей.
Здароўя і шчасця вам, мілыя нашы мамы і бабулі! Няхай гучаць у вашым жыцці толькі цёплыя словы, і кожны дзень будзе па-свойму цудоўным. Няхай справы, учынкі і лёсы вашых дзяцей, унукаў прыносяць вам толькі радасць і гордасць, жыццё поўніцца дабрабытам і гармоніяй!