Авторизация
 

У конкурсе начальнік АПС "Ідолта" Святлана Сцепулёнак удзельнічала другі раз

+
В конкурсе начальник ОПС "Идолто" Светлана Степулёнок участвовала второй разКубак пераможцаў рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства сёлета заваяваў Віцебскі філіял РУП "Белпошта". І ў творчасці, і ў прафесіяналізме паштавікі Віцебшчыны сталі лепшымі. Гонар каманды на 20-м спаборніцтве разам з калегамі з іншых раёнаў абараняла начальнік АПС "Ідолта" Святлана .

У традыцыйным конкурсе Святлана Фёдараўна ўдзельнічала другі раз. Хваляванне меншае, але планка адказнасці і спрактыкаванасці высокая.
—Спаборніцтву папярэднічала сур'ёзная трохтыднёвая падрыхтоўка,—расказвае.—Адчуваліся мэтанакіраванасць і заўзятасць, нас настройвалі на перамогу.

Паштовыя баталіі разгарнуліся 14-16 верасня на базе адпачынку "Дружба" РУП "Белпошта" ў Астрашыцкім гарадку Мінскага раёна. У кожную каманду ўваходзілі па тры начальнікі з гарадскіх і сельскіх аддзяленняў сувязі. Першы дзень меў творчы ўхіл. Віцебскія паштавікі атрымалі найвышэйшыя балы за  прывітанне і лепш за сапернікаў падрыхтавалі выступленне на тэму 20-годдзя конкурсу. На другі дзень правяралі прафесійную спрактыкаванасць. 

—За 30 хвілін патрабавалася адказаць на 50 тэставых пытанняў. Такі ж час адводзіўся на 5 практычных заданняў. Да прыкладу, аформіць пасылку "Камфорт", знайсці памылкі на падпісаных канвертах, скласці табель працоўнага часу. Заданні нескладаныя, гэта штодзённая работа. Аднак абмежаваны час і сур'ёзная канкурэнцыя дадавалі вастрыні,—расказвае канкурсантка.
Дарэчы, 26 кастрычніка Святлана Сцепулёнак адзначыць 10-годдзе сваёй паштовай працы. Выбрала яе замест банкаўскага аддзялення і, як бачна, сцвердзіла сябе на гэтым месцы.

АПС "Ідолта" абслугоўвае 234 двары. Маршруты двух паштальёнаў пралягаюць праз Мілашова, Казакова, Бабарыкі і іншыя вёсачкі. Штодня шмат наведвальнікаў у аддзяленні. Карыстаюцца попытам паслугі "1 клас", "Камфорт", паскораная пошта. Шпарка ідзе гандаль. Выручка за месяц складае 3 тысячы рублёў.

Залог паспяховасці не толькі ў прафесійным майстэрстве. Важная падтрымка блізкіх. Падчас конкурсу хваляваліся і радаваліся за Святлану Фёдараўну муж і дзеці. Пакуль рыхтавалася і спаборнічала, узялі на сябе клопаты па гаспадарцы, якіх у жнівеньска-вераснёўскую пару ў сяльчан багата.

—Конкурсы прафмайстэрства—цудоўная магчымасць для прафесійнага росту,—адзначае Святлана Сцепулёнак.—Вельмі рада, што юбілейнае спаборніцтва стала пераможным для нашага філіяла. Поспех радуе і натхняе.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта