Авторизация
 

Дзень работнікаў культуры. Цвецінскі СДК і яго кіраўнік

+
День работников культуры. Цветинский СДК и его руководительЗінаіда КАДУШКА ніколі падумаць не магла, што вернецца ў Галёнчына, у бацькоўскі дом. Маладая і амбіцыйная дзяўчына ў 80-х скончыла Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж і ўладкававалася ў аддзел золата і сувеніраў у глыбоцкім універмагу. Раззнаёмілася з тутэйшымі жыхарамі, пасябравала з калегамі, станоўча зарэкамендавала сябе на рабоце і душою прырасла да Глыбоччыны, дзе пачыналася свядомае дарослае жыццё. 
 
Але спадар выпадак выбраў перспектыўнаму прадаўцу іншую дарогу—у лясныя пенаты да роднага дома, дзе стала любячай і любай жонкай, дарагой матуляй і шаноўным культработнікам з багатым вопытам.
 
Раскладала-працірала Зінаіда пярсцёнкі і завушніцы, як ва ўнівермаг зайшоў прывабны мужчына. З ім былі крыху знаёмыя, бо вучыліся ў адной школе. Той самы Юрый пасля Полацкага нафтавага тэхнікума прыехаў у СВК "Цітова" вадзіцелем-камбайнерам. Прэстыжна, высокааплачваема. Пасля ўбачыліся на школьным вечары сустрэчы, схадзілі адно да аднаго ў госці, пасябравалі яшчэ больш. Упартая Зінаіда сцвярджала: "Ніколі не вярнуся ў Галёнчына!" Калі зарадзіліся цёплыя адносіны і надышоў час дбаць пра сумеснае гняздзечка, дзяўчына неўзабаве пакавала чамаданы. Прыехалі ў Галёнчына да бацькоў, якія лагодна прынялі, заўсёды дапамагалі ў клопатах.  

День работников культуры. Цветинский СДК и его руководительПа прафесіі прадаўца вакансій тут не знайшлося. Аднак вызвалілася месца ў клубе. І дзяўчына, не раздумваючы, вырашыла замацавацца хоць на першым часе, які доўжыцца ўжо больш за 30 гадоў. Насычаны вірлівы лад кіпіць у Цвецінскім СДК. Выдатныя маладыя калегі. Анастасія Лаўрыновіч за мастацкага кіраўніка, адначасова загадвае Домам фальклору, дзе ў свой час слынна праявіла сябе Ія Яленская, цяпер старэйшына вёскі Цвеціна. Старанны бібліятэкар—Ксенія Красько. З адказнай камандай рукі ніколі не апускаюцца, новыя планы і ідэі рэалізуюцца на адным дыханні. Тры гады пры СДК дзейнічае клуб беларускай кухні "Цвецінскія прысмакі", прадстаўляе кулінарыю на абласных і раённых святах. З каронных страў—айчынныя клёцкі, бульбянікі, дранікі. У шматпрофільным клубе "Падворак" цвецінцы збіраюцца пабяседваць і прыемна пабавіць час. Справамі надзейна кіруе адказная і пазітыўная загадчыца Зінаіда Кадушка. Прафесія прадаўца адышла на другі, калі не на дзясяты план. Усё пастаноўлена: быць разам з культурай. Жанчына завочна скончыла Віцебскі каледж мастацтваў. 

З мужам выхавалі сына і дачку. Яны ўжо выраслі і самі займелі сем'і. Ва ўражлівай бабулі што і размова, пра Ганначку і Ванечку—любімых унучкоў. Жывуць у Наваполацку, але часценька вяртаюцца на хутарок—так бы мовіць, у цвецінскі прыгарад. Сын, як і тата, стаў вадзіцелем, кіруе МАЗам на Полацкай ТЭЦ.  Нераўнадушны да тэхнікі з дзяцінства, умее катацца з 10 гадоў. Напачатку адной рукой руль трымаў, другой--слёзы выціраў. Затое прафесіянал. Дачка ювелір-кераміст, працуе на фабрыцы "Зорка". Як і калісь мама, яна звязала прафесію з каштоўнымі металамі. Адказна і складана. Зінаідзе Вікенцьеўне таксама было нялёгка прыступаць. "Цяпер бы, напэўна, не змагла. Такія рэчы дарагія, але прадаўцы адна адной давяралі, таму абыходзілася без канфузаў… Тым не менш толькі маладосць перакрэсліла боязь і няўпэўненасць". 

Столькі гадоў прайшло, а памяць не рубцуецца. І цяпер у жанчыны трапечацца нутро, калі чуе пра Глыбокае. "Ідзі слухай, гаворыць тваё Глыбокае!"--злёгку кпіць муж, калі пра гэты горад чуе па радыёпрыёмніку. І жонка, не зважаючы на правакацыю, шчыра бяжыць… Наогул, радыё--яе упадабаны таварыш. Захоплена чыстай беларускай мовай і развагамі Навума Гальпяровіча. 

У Галёнчына прыязджае з Латвіі родная сястра Зінаіды—Лёля. "Штораз вельмі рады бачыцца, слёз не стрымліваем, праведваем на могілках бацькоў. Здаецца, з сястрой жывём непадалёк, а мяжа канчаткова раз'яднала",—гаруе Зінаіда Вікенцеўна.--Скажу пра сябе банальна, але трапна: дзе нарадзілася, там і спатрэбілася. Я веру ў чалавечае наканаванне. Правільна кажа бабуля: жыццё як сон, і цаніць варта кожнае імгненне.

Любяць Кадушкі сваё Галёнчына. У параўнанні з 80-мі гадамі Цвеціна істотна папрыгажэла, вымашчаны дарогі, узведзены домікі, але імкліва менее людзей. Толькі ў школе калісь пад  200 дзяцей вучылася. Цяпер засталіся амаль што адны пажылыя, уладкоўваюцца дачнікі. Як зберагчы вёску, завабіць сюды моладзь--пытанні складаныя. Адно відавочна: мясціны тут прыгожыя і экалагічныя. Зінаіда і Юрый Кадушкі не шкадуюць, што сюды вярнуліся, затое і шчаслівыя.
 
Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 848
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 636
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта