Авторизация
 

Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Міёрскім РДК

+
Состоялось торжество ко Дню учителя в Миорском РДКШкольны званок звінеў у мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры. Кожнаму знаёмы гук абвясціў пачатак святочнага канцэрта. Утульная зала сабрала гледачоў, аб'яднаных прафесіяй, без якой не ўяўляецца свет.

Першы падарунак чакаў настаўнікаў у фае. Класічныя і арыгінальныя букеты з асенніх кветак надавалі стракатасці і выклікалі ўсмешкі. Пазітыўны настрой дарылі педагогам артысты РДК, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. 

Состоялось торжество ко Дню учителя в Миорском РДКСловы ўдзячнасці гучалі ад прадстаўнікоў раённай улады. Распачала віншавальную эстафету старшыня Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Нагадала, што ў былым Савецкім саюзе з 1965 года адзначалі прафесійнае свята педагогаў, і толькі ў 1994 ЮНЭСКА зацвердзіла Сусветны дзень настаўніка. Словы пра важнасць і значнасць настаўніцкай працы Марыя Мікалаеўна пацвердзіла ўзнагародамі. Уручыла Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў дырэктарам Сіцькоўскай ДС-СШ Аксане Шараг і Мілашоўскай ДС-БШ Алене Паўлоўскай.

Вышэйшымі ўзнагародамі райвыканкама адзначаны намеснікі дырэктара Слабадской ДС-БШ Тамара Невяроўская і Дзісенскай СШ Валянціна Івашчук, настаўнік пачатковых класаў Узмёнскай ДС-БШ Ала Маляўка. Удзячнасць аб'яўлена выхавальніку дзіцячага садка №1 Таццяне Сівіцкай, настаўніку замежнай мовы Міёрскай БШ Але Мітрафанавай.
 
Состоялось торжество ко Дню учителя в Миорском РДКМетадысты вучэбна-метадычнага кабінета Алена Белавус і Алёна Немянёнак узнагароджаны Ганаровымі граматамі адзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за сумленную старанную працу і ў сувязі з Днём настаўніка. Для маладых прафесіяналаў такая ўзнагарода вельмі пачэсная, надае ўпэўненасці рухацца наперад, не здавацца перад перашкодамі, адольваць эверэсты выбраных вяршынь.
 
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Жук заўважыў, што прафесія настаўніка ва ўсе часы адрознівалася патрабавальнасцю, эрудыцыяй, інтэлігентнасцю. Гэтымі якасцямі надзелены многія педагогі Міёршчыны. Доказ таму—заслужаныя ўзнагароды. Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Аляксандр Іванавіч уручыў дырэктару Туркоўскай ДС-СШ Святлане Максіменка і настаўніку інфарматыкі гэтай школы Уладзіміру Цітовічу, намеснікам дырэктара Чапукоўскай ДС-СШ Ірыне Качан і Дворнасельскай ДС-СШ Жанне Закрэўскай, настаўніку гісторыі Узмёнскай ДС-БШ Наталлі Матэленак. 

Состоялось торжество ко Дню учителя в Миорском РДКРазы ў чатыры большыя спісы педагогаў, адзначаных узнагародамі абласнога і раённага ўзроўню.
Акцэнтаваў увагу Аляксандр Жук на важнасці шэфскай дапамогі, якую аказваюць аддзелу прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Удзячнасць аб'яўлена дырэктарам ААТ "Пад'ельцы" Сяргею Касцюкову і ААТ "Любінова"  Васілю Яфімаву.
 
Самых шчырых пажаданняў і высокіх адзнак заслугоўваюць педагогі-ветэраны. На Міёршчыне нямала настаўнікаў, чый педстаж вымяраецца дзясяткамі год. Ім адрасавала віншаванні старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Фёдарава. Для педагогаў, якія сёлета адправіліся на заслужаны адпачынак, падрыхтавалі памятныя падарункі.

Святочнае мерапрыемства доўжылася дзве гадзіны. У канцэртнай праграме, як і ў настаўніцкай рэчаіснасці, перапляталіся лірыка і гумар, бадзёрасць і светлая настальгія, творчасць і аптымізм.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Больш фота ў групах "Міёрскія навіны" ў сацыяльных сетках https://vk.com/club93032809
https://ok.ru/merskyanav/topics
https://www.facebook.com/mijory.by/
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта