- 28.02.2011, 16:35,
- Пр 2 306
- Навіны
- 0
-
З рабочай паездкай наведалі раён спецыялісты па рабоце з моладдзю рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Чырвоны Крыж” Дзмітрый Русакоў і Кацярына Лялека. Спачатку яны завіталі ў СШ №2, дзе вучні 4 “Б” класа Алены Аляксандраўны Пляшковай прадэманстравалі гасцям фізкультхвілінку. Такія невялікія размінкі падчас заняткаў дазваляюць дзецям размяцца і больш свядома ўспрымаць новую інфармацыю, а таксама ўмацоўваюць іх фізічна. Далей шлях скіравалі ў суправаджэнні старшыні раённай арганізацыі “Чырвоны Крыж” Ганны Лісковай у Дзісенскі дзіцячы дом. Сустракаліся і размаўлялі з сацыяльнымі сіротамі. Дырэктар дзіцячага дома Тамара Міхайлаўна Сачыўка правяла невялікі экскурс па ўстанове. Асабліва захапілі спецыялістаў таленавітыя мастацкія работы некаторых выхаванцаў. Вышыванкамі, малюнкамі і іншымі тонкімі вырабамі ўпрыгожаны сцены калідора і кабінетаў. Пэўныя калекцыі заслугоўваюць выставы не толькі раённага, а нават абласнога масштабу.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.