Авторизация
 

Абласная акцыя "За бяспеку—разам" у шырокім фармаце на Міёршчыне

+
Областная акция "За безопасность — вместе" в широком формате на МиорщинеАбласная акцыя "За бяспеку—разам" у такім шырокім фармаце ўпершыню прыйшла на Міёршчыну. Гонар і адначасова адказнасць прымаць яе  выпала на долю Павяцкага сельсавета. Намаганні мясцовага сельвыканкама і яго кіраўніка Луцыі Гардзель актыўна падтрымлівалі работнікі мясцовага СДК, педагогі і вучні Павяцкай СШ. Яшчэ больш—прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Супрацоўніцтва аказалася плённым, што прадэманстравала сумеснае мерапрыемства ў Павяцкім СДК у нядзелю, 25 верасня. На ім невыпадкова настойлівым рэфрэнам гучала думка "калі мы разам—можам вельмі многае". Зразумела, бяспека ў самым шырокім разуменні гэтага слова патрабуе менавіта такога яднання намаганняў.
 
Областная акция "За безопасность — вместе" в широком формате на МиорщинеАкцыя ў сельскім Доме культуры выклікала вялікую цікавасць мясцовага насельніцтва. Пры ўваходзе іх сустракалі нават тры стэнды пад агульным слоганам, які ў вольным перакладзе гучыць: "Каб не было страху ў вачах, вам прапануе паслугі Дзяржстрах". Знайшлося месца для 36 дзіцячых малюнкаў розных жанраў. Самая маленькая ўдзельніца, чатырохгадовая Палінка Швед, сімвалічным плакацікам фламастарамі папярэджвала аб небяспецы распальвання вогнішча ў лесе. Самая старэйшая, адзінаццацікласніца Валерыя Чарнавалюк, вялікім плакатам у фарбах наглядна нагадвала дзецям пра неабходнасць карыстацца рамянямі баспекі ў аўтамашыне. Гэтыя творы акружалі работы пра правілы паводзін на дарозе, у паходзе, на вадаёмах, пра асаблівасці выкарыстання электраэнергіі, газу, запалак, карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і, вядома, утрымлівалі напамін дарослым не пакідаць малых, без нагляду, асцерагацца і страхавацца. Іх аўтарамі сталі Аксана Каскевіч, Ліка і Ігар Хадасевічы, Даша і Іра Арсобы, Віка і Ліза Клакоўскія, Альбіна і Маша Мацукі, Уладзік, Аліна і Іра Драбы, усіх нават пералічыць цяжка. Дзіма Александровіч, Ранат Швед і Саша Капуста нават падрыхтавалі адпаведныя макеты.

Гэтую стракатую нагляднасць дапаўнялі кнігі, публікацыі (і не толькі ў дзіцячай перыёдыцы) пра праблемы бяспекі ў розных жыццёвых выпадках.
Бадай, першымі завіталі на мерапрыемства юныя члены агітбрыгады СДК. Каму рэпетыцыю трэба правесці, іншым—сцэнічныя касцюмы падрыхтаваць, прычоскі абнавіць. За гэтым заняткам застаю частушачніц Дашу Няміра і Соню Шук. Яны пералічваюць сяброў, з якімі будуць выходзіць на сцэну. Гэта Уладзік Драба, Ілья Сіўко, Ранат Швед, Аксана Каскевіч, Маргарыта Немянёнак, Света і Аня Кезікі, Даша Арсоба, Крыс-ціна Астукевіч, Віка Хадасевіч і маленькая Дамініка Якішава. 

Між тым на двор СДК заязджае пажарная машына Павяцкага ПАВП-13 вадзіцеля Сяргея Зоркі. Капітан Дзмітрый Плотнікаў з РАНС прапануе самай актыўнай дзіцячай аўдыторыі ў прысутнасці дарослых у гульнёвай форме нагадаць правілы бяспекі ў розных сітуацыях, расказаць пра выратавальны рыштунак, куды і па якіх нумарах паведамляць пра надзвычайныя сітуацыі. Вядома, пасля конкурсу плакатаў школьнікі пра ўсё гэта ведаюць цудоўна.

Областная акция "За безопасность — вместе" в широком формате на МиорщинеЗадумацца над праблемамі бяспекі крышку пазней заклікаюць гледачоў у зале вядучыя Аляксей Гайдзель і Дар’я Шук. Іх дапаўняе вельмі эмацыянальны відэа-фільм аб трагічных наступствах чалавечай абыякавасці, няўвагі і бяспечнасці, рэкламны ролік аб падтрымцы страхавальнікамі пацярпелых у няшчасных выпадках. Што зрабіць, каб такіх выпадкаў было менш, нават не было зусім? Адказ дало выступленне агіткалектыву.

Размову аб сумесных намаганнях па забеспячэнні бяспекі людзей у самых распаўсюджаных надзвычайных сітуацыях працягвае намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч. Канкрэтна аб мэтах і задачах акцыі расказвае першы намеснік начальніка РАНС Аляксандр Чарняўскі. Разам яны ўручаюць сертыфікаты на бясплатнае атрыманне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў ад раённага прадстаўніцтва Дзяржстраху мясцовым жыхарам, якія ўпершыню добраахвотна застрахавалі сваю маёмасць. Іх даволі шмат. Паклапаціліся пра бяспеку пабудоў і іншага Іосіф Астапковіч, Рамуальда Бабышка, Іван Гардзель, Людміла Дзедушкевіч, Уладзімір Жэндараў, Наталія Захарэвіч, Віктар і Іван Мутары, Мікалай Швед. Цяпер ім падтрымку абяцаюць не толькі страхавыя полісы, але і ўстаноўленыя супрацьпажарныя апавяшчальнікі.

Праграму на сцэне працягваюць харэаграфічныя калектывы танцамі з колам, парасонамі і капелюшамі. Спяваюць пра дзіцячыя мары юныя Віка Матэленак і Віка Савейка, пра дарослыя палымяныя пачуцці—Дар'я Шук і Дзіяна Маляўка, выступае ансамбль народных інструментаў "Павятчанка".

Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Ірына Крук і начальнік ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Таццяна Рымша падвялі вынікі дзіцячага конкурсу на лепшы малюнак у рамках акцыі "За бяспеку—разам". Рукзачкамі ўзнагароджваюцца пераможцы. Гэта трэцякласнік Ранат Швед, першакласнік Саша Капуста і другакласнік Дзіма Александровіч. Спецыяльнымі падарункамі заахвочаны Ігар Хадасевіч і Аксана Каскевіч. У якасці падзякі за арганізацыю конкурсу— сувеніры педагогам школы.
Заключным акордам гучыць усім вядомая песня "Мы разам" у выкананні самай маленькай спявачкі Дамінікі Якішавай.

Вынікі акцыі падвяла старшыня Павяцкага сельвыканкама Луцыя Гардзель. Яны найперш у тым, што сумеснымі намаганнямі можна і горы пасунуць, а папярэдзіць любыя няшчасці—толькі асабістай абачлівасцю і страхаваннем. Яна шчыра падзякавала ўдзельнікам, арганізатарам і спонсарам мерапрыемства, найперш прадстаўніцтву Белдзяржстраху.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта