Авторизация
 

Рупныя школьнікі Міёршчыны на бульбяным полі

+
Трудолюбивые школьники Миорщины на картофельном полеЛя бульбянога поля за вёскай Пад'ельцы прыпыніліся два школьныя аўтобусы. Яны даставілі вучняў Чапукоўскай, Новапагосцкай і Дворнасельскай школ. Без затрымкі дзеці ўзяліся падбіраць клубні. Не першы год дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю. Працуюць з ахвотай, бо ёсць магчымасць зарабіць. За кожную тону гаспадарка плаціць па 16 рублёў 55 капеек, а колькі кожны атрымае, залежыць ад асабістага старання. —Яшчэ толькі распачалі работу, а Крысціна Катовіч ужо больш за два цэнтнеры накапала—41 вядро,—адзначае настаўніца Дворнасельскай ДС-СШ. 
 
Трудолюбивые школьники Миорщины на картофельном поле—У маёй групе дзяўчынка—рэкардсмен, штодзённа да 140 вёдзер на яе рахунку. У другім атрадзе з гэтай жа школы добра стартавалі Крысціна 
Лапкоўская і Ірына Савіцкая, якія менш чым за гадзіну назбіралі па 35 вёдзер клубняў, а да ад'езду дадому гэтая лічба вырасце ў разы. 
 
На полі ў першай палове дня працуюць тры школы. Каб не ствараць затрымак, накіравалі да іх чатыры самазвалы, якія адвозяць ура-джай да сховішча. За рулём мясцовыя вадзіцелі Фёдар Сушко, Сяргей Бунта, Ігар Касімоўскі і Іван Люцкі з ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс". Пасля поўдня, калі не задажджыцца, прыедуць на палеткі вучні Міёрскай СШ №2. Як кажа аграном-хімік ААТ "Пад'ельцы" Юрый Мажынскі, які кантралюе і арганізуе работу школьнікаў на бульбяных палетках, гараджане таксама шчырыя ў працы. 

Трудолюбивые школьники Миорщины на картофельном полеБарозны на "Беларусах" з бульбакапалкамі разганяюць вопытныя трактарысты Казімір Адамовіч і Аркадзь Шокель. Дарэчы, Аркадзь Паўлавіч ужо на заслужаным адпачынку, але не адмаўляецца дапамагчы. Вясной садзіць клубні, а восенню—капае. Ён самы вопытны мясцовы механізатар-бульбавод. 

—У пачатку 80-ых калгас атрымаў новую капалку, замацавалі за мной. Вось з той пары і "ў баразне",—кажа        А. Шокель.—Раней бульба займала каля 70 гектараў. Дзейнічалі тры бульбаводчыя звяны. Адно ўзначальваў Часлаў Вільновіч, другое Іван Бубіновіч, а трэцяе я. Цяпер пад клубнямі толькі 30 гектараў. Здаецца, што працаваць з саджалкай ці капалкай справа няхітрая, але без вопыту яна не спорыцца. На высокай хуткасці не атрымаецца ні зрабіць роўненькія барозны, ні разагнаць іх якасна, каб бульба ляжала на паверхні. Галоўная бяда—высокая зношанасць капалак. Засмучае, што запчасткі да іх не танныя, хутка выходзяць са строю.

Трудолюбивые школьники Миорщины на картофельном полеЗа  догляд пасеваў аграном падзякаваў Яўгену Пятрову, які шматразова акучваў бульбу, Івану Дзяміду—за якасную хімапрацоўку.
Па ўраджайнасці палеткі розняцца. Механізатар Казімір Адамовіч пахваліўся, што на адным участку з 4 гектараў сабралі ажно 140 тон клубняў. Найперш выкапалі сарты "Янка" і "Скарб". Затым узяліся за "Брыз". У апошюю чаргу накіруюцца на поле з "Астэрыксам". 
Спецыяліст агранамічнай службы Ю. Мажынскі патлумачыў, што "Янка і "Скарб" высокай рэпрадукцыі, таму па ўраджайнасці пераўзыходзяць іншыя сарты. Выкапалі іх першачаргова.

У сярэднім па гаспадарцы ўраджайнасць бульбы цяпер складае 212 цэнтнераў з гектара (сярэднераённая—105 ц/га). Валавы збор на 22 верасня—339 тон. Для параўнання: у СУП "Цітова" з пачатку ўборкі накапалі 299 тон (убрана 18 га пры плане 30; 166 ц/га), у ААТ "Туркова"—153 тоны (выкапалі клубні на 34 га, а агульная плошча пад імі 40 га; 45ц/га), ВУПКУ "Міёрскі"—43 тоны (уборачная плошча—14 га; выканана—5 га; 86 ц/га), ААТ "Мікалаёўскі"—29 т (пад бульбай 40 га; убрана—9 га; 32 ц/га).

Трудолюбивые школьники Миорщины на картофельном поле—Летась наша гаспадарка набыла сартавальную машыну, якую ўстанавілі на складах у Дворным сяле. Цяпер значна паскорыўся працэс пераборкі, але без ручной падмогі не абыдземся і сёлета. Разлічваем на мясцовых і гарадскіх пенсіянераў.

Пакуль гутарыла з бульбаводамі гаспадаркі, школьнікі рупліва працавалі.  "Пятнаццаты, трэці, шосты, дванаццаты, першы…", -у кожнага вучня свой "рабочы нумар". Настаўнікі ва ўліковым лісце малююць кропкі і палачкі, з іх хутка складваюцца шматлікія квадрацікі. Дзеці з поўнымі вёдрамі на апераджэнне ідуць да машыны, і бягом на баразну. Такая руплівая праца надае аўтарытэту юным памочнікам. 
 
На здымках: Вучні Дворнасельскай ДС-СШ за падборам клубняў;
Механізатары-бульбаводы з ААТ "Пад'ельцы" Казімір Адамовіч і Аркадзь Шокель з аграномам-хімікам Юрыем Мажынскім;
Вадзіцель Фёдар Сушко.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 




рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта