Авторизация
 

24 верасня — Дзень утварэння Полацкага пагранічнага атрада

+
24 сентября — День образования Полоцкого пограничного отряда24 верасня —Дзень утварэння Полацкага пагранічнага атрада  
Гістарычная даведка
Аснова дзейнасці сучасных органаў пагранічнай службы закладзена законамі "Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь" і "Аб пагранічным войску Рэспублікі Беларусь", прынятымі Вярхоўным Саветам у 1992 годзе.
24 верасня 1992 года камандуючы пагранічным войскам Рэспублікі Беларусь падпісаў указ "Аб зацвярджэнні штата Полацкага пагранічнага атрада". Дата стала днём нараджэння часці.
 
Ваеннаслужачыя Полацкага пагранатрада не раз даказвалі на справе вернасць лепшым традыцыям старэйшых пакаленняў ахоўнікаў рубяжоў Айчыны. Прызнанне заслуг пацвердзіў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 1998 года, згодна з якім атраду ўручана Баявое знамя.
Кіруе полацкім пагранатрадам палкоўнік Уладзіслаў Бруеў. Пагранічнікі ахоўваюць участак Дзяржаўнай граніцы з Латвійскай і Літоўскай Рэспублікамі працягласцю больш за 270 км.

Служба ў лічбах
За 24 гады полацкія пагранічнікі затрымалі:
- 850 парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы,
- 6626 парушальнікаў пагранічнага рэжыму,
- 250 адзінак зброі.
Спынена больш за 1358 спроб нелегальнага перамяшчэння прадметаў адміністрацыйных правапарушэнняў і кантрабанды.
З пачатку года ва ўзаемадзеянні з КДБ, МУС, ДМК, прыцягваючы да аховы Дзяржаўнай граніцы мясцовае насель-ніцтва і добраахвотныя дружыны, затрымалі 15 парушаль-нікаў Дзяржаўнай граніцы і 491—пагранічнага рэжыму, 6 парушальнікаў рэжыму Дзяржаўнай граніцы і 17 у пунктах пропуску. У 83 выпадках выяўлены таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, канфіскаваны 4 адзінкі агнястрэльнай зброі, 34 адзінкі боепрыпасаў. Знішчана  звыш 16,5 кг зялёнай масы наркаўтрымлівальных раслін, 20 г марыхуаны.

"Дзяржаўную граніцу ахоўвае ўвесь народ"
Лозунг не толькі актуальны, але і набывае якасна новы сэнс.
Штомесяц у населеных пунктах прыгранічча пры ўзаемадзеянні з сельскімі выканкамамі праводзяцца інфармацыйна-прапагандысцкія акцыі, якія завяршаюцца канцэртнай праграмай ваеннага аркестра. Падчас мерапрыемства жыхарам прыгранічча тлумачаць заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы, неабходнасць садзейнічаць органам пагранічнай службы. Кожны мае магчымасць задаць пытанне і атрымаць кампетэнтны адказ.
Сёлета інфармацыйна-прапагандысцкая група пагранатрада выступіла ў Асвеі, Бігосаве, Плюсах, Мяжанах, Урбанах, Казянах, Павяцці, Друі, Відзах. Плануецца акцыя ў Слабодцы, Браславе. У Міёры пагранічнікі завітаюць у лістападзе, а напярэдадні Новага года наведаюць Верхнядзвінск.
Камандзіры падраздзяленняў штомесяц праводзяць сходы з мясцовымі жыхарамі.
Вынік работы—актыўнае садзеянне жыхароў прыгранічча ў вырашэнні задач па ахове Дзяржаўнай граніцы. З пачатку года па інфармацыі насельніцтва затрымана 56 парушальнікаў.

Радзіму шанаваць—з юнацтва
Вялікую ўвагу камандаванне Полацкага пагранатрада надае патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Штогод прымаем у сябе ваенна-спартыўны лагер для падлеткаў, у школах прыгранічча дзейнічаюць атрады юных сяброў пагранічнікаў. Дзякуючы прафарыентацыйным мерапрыемствам сёлета 24 выпускнікі школ паступілі ў ваенныя ВНУ.
Будучых пагранічнікаў рыхтуюць Інстытут пагранічнай службы, Ваенная акадэмія, Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі, ваенныя факультэты ВНУ. Магчыма вучыцца ў Калінінградскім пагранічным інстытуце ФСБ Расійскай Федэрацыі і ваенных навучальных установах суседняй краіны.
Магчымасць стаць кадравым  афіцэрам органаў пагра-нічнай службы з'явілася ў дзяўчат. Сёлета 20 прадстаўніц прыгожага полу атрымалі курсантскія пагоны ў Інстытуце пагранічнай службы. 

Новаўвядзенне
З верасня ў прыгранічных сельвыканкамах Верхнядзвінскага (Асвейскі, Сар'янскі, Бігосаўскі), Браслаўскага (Друйскі) і Міёрскага (Павяцкі) раёнаў ажыццяўляецца прыём дакументаў ад грамадзян для афармлення дакументаў на выдачу пропускаў на ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне і паласе. Абсталяваны месцы прыёму дакументаў са скрынямі для карэспандэнцыі, узорамі заяў, графікамі прыёму грамадзян службовымі асобамі Полацкага пагранатрада.

Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада.

24 сентября — День образования Полоцкого пограничного отряда Паважаныя пагранічнікі, ветэраны, супрацоўнікі Полацкага пагранічнага атрада!
Ад імя камандавання і ад сябе асабіста віншую з 24-й гадавінай з дня ўтварэння пагранічнага атрада.
Полацкі пагранатрад у кароткія тэрміны стварыў сістэму аховы граніцы на новым рубяжы, абсталяваў неабходныя аб'екты пагранічнай інфраструктуры і першым сярод пагранічных злучэнняў прыбалтыйскага напрамку заступіў на ахову граніцы незалежнай беларускай дзяржавы.
Сёння пагранатрад уяўляе сабой сучасную воінскую часць, укамплектаваную і абсталяваную ўсім неабходным для рашэння аператыўна-службовых задач. Ваеннаслужачых адрознівае прафесіяналізм, адказнасць і дысцыплінаванасць. 
Жадаю ўсяму асабоваму саставу, вашым сем'ям, ветэранам пагранічнага атрада добрага здароўя, удачы і поспеху ва ўсіх справах. Упэўнены, што і далей будзем якасна і эфектыўна выконваць задачы па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

З павагай, начальнік Полацкага пагранічнага атрада Уладзіслаў Бруеў.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта