Сентябрьский праздник "Журавли и клюква Миорского края"
gazeta 22-09-2016, 14:36 0 Навіны



Фестываль заняў бачнае месца ў шэрагу яркіх і аўтарытэтных, далёка за мяжой праслаяўляе Міёрскі край, які палоніў і сэрца Санака Самарасінха. Сёлета пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі прызнаўся, што адчувае сябе жураўлём, бо ўжо трэці год запар "прылятае" на Ельню ў час асенняй міграцыі птушак.

Прадстаўнік ПРААН акцэнтаваў увагу на актуальных праблемах экалогіі і змянення клімату. Журавіны ў нашых мясцінах не ўрадзілі і па гэтай прычыне. Будучае чалавецтва звязана з тым, наколькі мы здольны змяніць свае паводзіны, лічыць Санака Самарасінха. Яго заклік безупынна клапаціцца пра родную зямлю, хадзіць пешшу, ездзіць на веласіпедзе, што карысна не толькі для здароўя чалавека, але і навакольнага асяроддзя. У тым дэманструе ўласны прыклад. Нядаўна з групай звыш 300 чалавек пракаціўся на веласіпедзе з Полацка ў Наваполацк і ў зваротным напрамку. Плануе прыняць удзел у велапрабегу па Налібокскай пушчы, паходзе на каноэ, якія маюць на мэце абудзіць свядомасць грамадскасці берагчы і захоўваць прыроду.
Для дырэктара ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксандра Вінчэўскага Міёры таксама адзін з любімых гарадоў Беларусі. Ён асабліва рады прысутнічаць у нашых мясцінах падчас грандыёзнай з'явы-міграцыі птушак. Кожную восень мільёны пярнатых з Еўропы ляцяць у Афрыку. Міёры-на шляху паўночных пералётчыкаў са Скандынавіі. Калі па падліках на Ельні гняздуецца каля 50 пар жураўлёў, то падчас восеньскага пералёту яна прымае дзесьці 20 тысяч птушак. Напярэдадні, 17 верасня, з пяці вышак арнітолагі налічылі 3200 жураўлёў. Іх запрашалі пабачыць праз біноклі і падзорныя трубы. Назіранні здалёк, бо птушкі асцярожныя, могуць успырхнуць і паляцець. Аднак планы ў журавоў былі іншыя, палюбавацца на іх не ўсім удалося.

Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха гатовы прафінансаваць праект па стварэнні аб'ёмнай архітэктурнай формы сімвала фестывалю-жураўля. Ужо ў кастрычніку плануецца падрыхтаваць эскізы. Мастацкае ўвасабленне даверуць беларускаму мастаку-скульптару, якія спецыялізуецца на такіх тонкіх справах. Са слоў дырэктара ландшафтнага заказніка "Ельня" Івана Барка, ажыццявіць задуманае пастараюцца да наступнага фестывалю ў Міёрах. Намечана яшчэ абсталяваць безбар'еры асяродак на экалагічнай сцежцы для інвалідаў-калясачнікаў.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.