12 сентября — День образования Следственного комитета Республики Беларусь

12 сентября — День образования Следственного комитета Республики БеларусьПершы юбілей сёлета адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Функцыянуе ведамства з 1 студзеня 2012 года, а дзень нараджэння святкуе вераснёўскім днём. Пачатак стварэнню новай самастойнай структуры паклаў Указ Прэзідэнта №409 ад 12 верасня 2011 года. Супрацоўнікамі Следчага камітэта сталі следчыя органаў унутраных спраў, пракуратуры, Камітэта дзяржкантролю.

Завершаная следчым крымінальная справа можа важыць некалькі кілаграм і складацца з 10, а то і больш тамоў. Надрукаваныя за гады службы старонкі ў разы пераўзыходзяць аб'ёмы класічнай "Вайны і мір". Супрацоўнікі следства нясуць вахту на мяжы паміж спакоем у грамадстве і крымінальным светам. Расследуючы факты пасягальніцтва на закон—ад банальнага крадзяжу да жорсткага забойства,—бачаць адваротны бок жыцця. Галоўная задача—знайсці вінаватых.
 
У калектыве раённага аддзела Следчага камітэта 11 супрацоўнікаў. Большасць выконвае добра знаёмыя абавязкі з першага дня дзейнасці падраздзялення. РАСК аб'яднаў следчых, якія неслі службу ў аддзеле ўнутраных спраў. Многія засталіся ў сваіх кабінетах і прадоўжылі ранейшую справу, толькі ў асобнай структуры.

12 сентября — День образования Следственного комитета Республики БеларусьНачальнік РАСК Аляксандр Фурс у праваахоўных органах з 1994 года, пастаянна ў следстве. Яго намеснік Уладзімір Матэленак на службе з 2003-га. Самы вялікі прафесійны багаж у следчага Івана Фурса. Раней ён узначальваў следства ў РАУС, займаў пасаду начальніка аддзела ўнутраных спраў. Папаўняецца скарбонка вопыту старшых следчых Яўгена Жабёнка, Аляксандра Валеўкі і Дзмітрыя Кукуця. У мінулым годзе прыйшоў у калектыў выпускнік акадэміі МУС Дзмітрый Шыманскі. 12 сентября — День образования Следственного комитета Республики БеларусьНароўні з мужчынамі служаць прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва—старшы следчы Марыя Кунцэвіч і следчы Марына Гелеш. Усмешлівыя, прывабныя, стройныя, і здавалася б, такія далікатныя, яны таксама гатовы ехаць на здарэнне глыбокай ноччу і весці допыты. Марыя Кунцэвіч расследуе крымінальныя злачынствы больш за 10 год і адзначае, што справа не ў цяжар. Праўда, з сям'ёй работу сумяшчаць няпроста. 

Гаспадаркай у РАСК загадвае Аляксей Каланда, а справаводствам займаецца Алена Кукуць.
—У ліку нашых асноўных задач—раскрыццё і расследаванне злачынстваў, а таксама прафілактычная работа, скіраваная на забеспячэнне грамадскай бяспекі,—расказвае начальнік Аляксандр Фурс.—Калі паступае інфармацыя пра пэўнае здарэнне, разам з аператыўнай групай РАУС на месца выязджае следчы. Пры наяўнасці прыкмет злачынства ўзбуджаецца крымінальная справа. Здараецца, грамадзяне самі інсцэніруюць крадзеж ва ўласных кватэрах, каб пасля атрымаць страхоўку. Падобнае больш характэрна для вялікіх гарадоў. У любым выпадку следчы павінен упэўніцца, што злачынства ўчынена, а не разыграна. Да прыкладу, некалькі год таму мела месца інсцэніроўка крадзяжу ў сельскім магазіне, арганізаваная загадчыцай гандлёвай кропкі. Увогуле крадзяжы складаюць 80% ад усіх злачынстваў, учыненых на тэрыторыі раёна. Большасць з іх выкліканы бестурботнасцю саміх пацярпелых. Штогод у суд накіроўваюцца больш за 100 крымінальных спраў. Сёлета перададзена ўжо больш за 90. Акрамя крадзяжоў расследуем забойствы, дарожна-транспартныя здарэнні, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, злачынствы ў сферах прыродаахоўнага заканадаўства, высокіх тэхналогій. Асаблівая ўвага надаецца расследаванню крымінальных спраў супраць інтарэсаў службы і ў сферы карупцыі.
 
Час, вызначаны на расследаванне крымінальнай справы,—2 месяцы. Следчыя стараюцца справіцца хутчэй. Дапытваюць пацярпелых, сведкаў, падазроных. Пры неабходнасці прызначаюць пэўныя экспертызы, збіраюць дакументы. Завершаная справа перадаецца ў суд. Як правіла, адзін следчы адначасова вядзе 6-7 спраў. У асобных выпадках расследаванне можа расцягнуцца нават на гады.
Працоўныя дні ў РАСК насычаныя, але будзённы кругазварот не замінае дзяліцца вопытам і віншаваць калег з днём нараджэння. У агульнае для ўсіх свята таксама прагучыць нямала добрых пажаданняў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.