Авторизация
 

4 верасня — прафесійнае свята работнікаў Міёрскага раёна газазабеспячэння

+
4 сентября — профессиональный праздник работников Миорского района газоснабженияНа  маніторы камп'ютара карта з каляровымі кропкамі. Кропкі—гэта службовыя машыны. У любы момант можна прасачыць іх месцазнаходжанне. Некалькі шчаўчкоў кнопкай мышкі—і на экране з'яўляецца панарама газавых сетак раёна. Даступная інфармацыя пра кожнага абанента: якім абсталяваннем карыстаецца, як аплочвае паслугі. Электронныя тэхналогіі трывала замацоўваюцца ў газавай службе, дадаючы больш аператыўнасці і мабільнасці.
 
4 сентября — профессиональный праздник работников Миорского района газоснабженияНачальнік Міёрскага раёна газазабеспячэння (РГЗ) Канстанцін Матэленак да камп'ютарных памочнікаў звяртаецца пастаянна. Між тым чалавечы фактар застаецца галоўным. Аўтарытэт прадпрыемства ствараюць прафесіяналізм і адказнасць работнікаў, якіх  у штаце 41 чалавек.
 
Справы надзённыя
Міёрскія газавікі абслугоўваюць каля 9 400 абанентаў індывідуальных балонных установак, эксплуатуюць больш за 110 км газавых сетак. Нясуць адказнасць за спраўнае функцыянаванне 2-х прамежкавых (ПГРП) і 7-мі шкафных (ШРП) газарэгулятарных пунктаў, праз якія падаецца газ на адпаведнае абсталяванне. Штогод праводзіцца іх бягучы рамонт і штоквартальна—тэхабслугоўванне. Засталіся ў эксплуатацыі 2 групавыя ёмісныя ўстаноўкі ў Язне і Мурашках. Калі тлумачыць простай мовай, гэта закапаныя ў зямлю бочкі аб'ёмам 2,5 метраў кубічных. Туды закачваецца звадкаваны газ і праз размешчаныя зверху вузлы рэдукавання пастаўляецца абаненту. Раней такія канструкцыі меліся ў Міёрах і Дзісне, падведзены прыродны газ пазбавіў ад неабходнасці іх выкарыстоўваць.

4 сентября — профессиональный праздник работников Миорского района газоснабженияУ Дзісне пабудавалі дадатковы ШРП і 2 км газаправода, каб падаваць блакітнае паліва да новай кацельнай, узведзенай расійскімі падрадчыкамі па заказе ПУП "Захад-транснафтапрадукт". 
Дадае клопатаў металапракатны завод. Падвялі газ да будаўнічай пляцоўкі і дамоў для работнікаў. Будучае прадпрыемства абумовіла ўвядзенне ў эксплуатацыю новай газаразмеркавальнай станцыі (ГРС). Пакуль канструкцыя знаходзіцца ля адміністрацыйнага будынка РГЗ, а да 1 кастрычніка яе павінны зманціраваць.

—ГРС прывезлі ў мінулую суботу, 27 жніўня. Зроблена ў Рызе,—тлумачыць Канстанцін Матэленак.—Тры блокі станцыі ўстановяць на пляцоўцы памерам 40 на 12 метраў квадратных побач з дзеючай ГРС на пад'-ездзе да вёскі Свярдлы. Цяпер ідуць падрадныя работы: ДРБУ-203 пракладвае дарогу, Міёрскае ПМС залівае фундамент. Мантажом будзе займацца ААТ "Лідагазбуд" па заказе УП "Віцебскаблгаз". Новая ГРС забяспечыць неабходны для завода расход газу. Магчымасцей існуючай для гэтага недастаткова.

Апошнім часам Міёрскі РГЗ актыўна займаецца абслугоўваннем газавых катлоў, чым стварае здаровую канкурэнцыю сервісным цэнтрам. Часам абаненты самі звяртаюцца з просьбамі паставіць іх, так бы мовіць, на ўтрыманне.
—Нам давяраюць, бо за справу бяруцца спецыялісты з высокім прафесійным узроўнем,—заўважае Канстанцін Анатольевіч.—У любыя дзень і час сутак гатовы выехаць да абанента. Нашы паслугі крыху даражэй, чым у прыватнікаў, аднак якасць сябе апраўдвае. На абслугоўванні каля 450 газавых катлоў.

4 сентября — профессиональный праздник работников Миорского района газоснабженияАктуальнае пытанне—замена газавых пліт. За год манціруецца каля 900 новых. Пасля 20 год эксплуатацыі пліта ствановіцца небяспечнай для далейшага выкарыстання. Як заўважае кіраўнік РГЗ, не кожны абанент з разуменнем ставіцца да неабходнасці замены. Немалаважны і матэрыяльны фактар. Так, мінімальны кошт настольнай пліты на 2 фаеркі—каля 60 рублёў, пліта на 4 фаеркі з духоўкай абыдзецца мінімум у 260. Аднак на першым плане—бяспека. Для газавікоў гэта не проста слова.
 
4 сентября — профессиональный праздник работников Миорского района газоснабженияНе газам адзіным
Насычаныя працоўныя будні, з якіх цалкам выключаюцца любыя парушэнні дысцыпліны, не замінаюць работнікам газавай службы развіваць таленты, падтрымліваць парадак і надаваць новых эстэтычных нотак тэрыторыі.
Яркія кветкі і арыгінальныя клумбы—"фішка" пастаянная, а добраўпарадкаванне—справа агульная. Калі трэба, і пасля працы затрымаюцца, і выхадным ахвяруюць, і на суботніках час не марнуюць. Конкурс па добраўпарадкаванні абласное кіраўніцтва праводзіць тройчы: напярэдадні 9 Мая, у сярэдзіне лета і пад Новы год. За навагодняе ўбранне адзначаны РВУ "Браслаўгаз", для чаго пастаралася і міёрскае падраздзяленне.

4 сентября — профессиональный праздник работников Миорского района газоснабженияЗ'явілася на тэрыторыі ўтульная драўляная альтанка, да стварэння якой прыклалі руку слесары Сяргей Гайлеш і Юрый Аўласевіч, вадзіцель Уладзімір Пазняк. За апошнім замацавалася слава мясцовага Кулібіна. Яго вырабы з металу прадстаўляюць на выставе ў вобласці. У мінулым годзе ацанілі байкера на матацыкле, сёлета парадаваў сімпатычным чалавечкам. Рукамі майстра зроблены дэкаратыўныя лавачкі, падораныя на юбілей Міёрскай ЦРБ. Кантралёр Аляксандр Матэленак захапляецца арыгамі. На выставу адправіўся цягнік, сабраны з 5 000 дэталяў-модуляў. У ліку пастаянных абаронцаў творчага гонару РГЗ салісты Аляксей Конах і Дзіна Юдзіцкая. Залатыя рукі і галасы сярод газавікоў цэняцца не менш за прафесійныя навыкі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 971
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 692
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 653
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта