Авторизация
 

Дзісну наведаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама

+
Дисну посетил начальник главного управления идеологической работы облисполкомаУ мінулы аўторак Дзісну наведаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Міхайлавіч Ягораў. Мясцовыя жыхары мелі добрую магчымасць падзяліцца праблемамі і набалелым з прадстаўніком абласной улады на прыёме грамадзян па асабістых пытаннях. Аднак, на дзіва, ніхто не прыйшоў. Магчыма, перашкодзіў дождж, які абрынуўся на горад падчас візіту госця. 
 
Узніклую паўзу выкарысталі ў размове са старшынёй Дзісенскага гарвыканкама Аляксандрам Качаном, намеснікам старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццянай Стальмачонак, начальнікам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандрам Тронькіным. Абмяркоўвалася правядзенне выбарчай кампаніі.
 
Генадзь Ягораў у курсе спраў дзісенцаў, заклапочаных будучыняй горада, адраджэннем яго гісторыі. Ініцыятыва добрая, пытанні, безумоўна, важныя, аднак няма неабходнасці нагнятаць абстаноўку. Аднаго агучвання праблем мала, трэба і самім дзейнічаць, працаваць у канструктыўным рытме. 

Паважаны госць пабываў у майстэрнях Дзісенскага Дома рамёстваў, дзе правяла экскурсію яго дырэктар Алена Балаш. Наведаў гарадскі цэнтр культуры. Пра турботы і здабыткі ўстановы адбылася размова з дырэктарам Аляксеем Астукевічам. Генадзь Ягораў высока ацаніў старанні мясцовых энту-зіястаў, пагадзіўся, што ўмовы іх працы павінны быць лепшымі, хоць яны не самыя горшыя. Прапанавана пашыраць пералік платных паслуг. Свае сродкі дадуць магчымасць запусціць рухавік вялікай работы па аднаўленні знешняга і ўнутранага аблічча важных для горада і раёна ўстаноў.
 
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта