Авторизация
 

"Уладароў сяла" выбіралі з чатырох сем'яў Міёршчыны

+
"Властелинов села" выбирали из четырех семей МиорщиныЗа права звацца ўладарамі змагаліся чатыры каманды: сем'і Васіля і Кацярыны Лахан з Туркова, Аляксандра і Вікторыі Сушко з Міёрак-2, Леаніда і Ганны Дзярачыц, Мікалая і Дзіяны Дулуаглу з Чэрасаў. 

Пляцоўкай традыцыйнага раённага спаборніцтва "Уладар сяла" сёлета стаў Мікалаёўскі сельскі клуб. Суботнім днём 20 жніўня тут разгарнуліся акцёрска-кулінарна-спартыўныя баталіі. Халоднае дажджлівае надвор'е капітулявала перад энтузіязмам, бадзёрасцю і рашучасцю ўдзельнікаў. Свяціла сонейка, а тэрмометр паказваў больш за +20.
 
Звяртаючыся да ўдзельнікаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава адзначыла, што яны ўжо пераможцы. У напружаную для сельскай мясцовасці жнівеньскую пару няпроста знайсці час і магчымасць падрыхтавацца і прыехаць на спаборніцтва. 

"Властелинов села" выбирали из четырех семей МиорщиныКаманды чакалі шматлікія выпрабаванні. У конкурсе візітак "Вітаем па-беларуску" за 5 хвілін патрабавалася творча і цікава прадставіць сям'ю. Працяг знаёмства—відэаролікі "Лепшы сельскі падворак". На выставах сямейных дасягненняў дэманстраваліся кулінарныя здольнасці і хобі. Спрыт і фізічная загартоўка праяўляліся падчас спартыўнай эстафеты. Вядучыя Ігар Сардыка і Вікторыя Пяткевіч правялі жара-б'ёўку.
Ісці "ў бой" першымі выпала сям'і Сушко. Аляксандр—электраманцёр раённага вузла электрасувязі, Вікторыя—эканаміст вузла паштовай сувязі ў дэкрэтным адпачынку. Разам яны 5 год, і кожны асаблівы. У 2012-м з'явілася на свет дачушка Соня, у 2013-м набылі ўласнае жыллё, у 2014-м нарадзіўся сынок Максім, у 2015-м справілі наваселле, сёлета чакаюць папаўненне. Як расказала энергічная Вікторыя, ім не раз прапаноўвалі паў-дзельнічаць у конкурсе, але не адпускалі сямейныя і бытавыя клопаты. Да мерапрыемства падрыхтаваліся за 2 дні, нават сном ахвяраваць не давялося. Між тым і музычна-тэатралізаванае прадстаўленне ўдалося, і стол накрылі багата і эстэтычна. Гаспадыня актыўна рыхтуе запасы на зіму—у арсенале ўжо 180 банак з варэннямі, салянкамі і іншымі стравамі.

"Властелинов села" выбирали из четырех семей МиорщиныСям'я Дзярачыц на спаборніцтве другі раз. У механізатара ААТ "Чэрасы" Леаніда вольнага часу няшмат, таму клопаты па падрыхтоўцы ўзяла на сябе Ганна, што цяпер у водпуску па доглядзе за дзіцяці. Дапамагалі маладой гаспадыні яе бацькі і падтрымаць прыехалі. Разам з ласункамі на сямейнай выставе вабілі яркія кветкі з пластыкавых бутэлек, вязаныя рэчы для дэкору.

"Властелинов села" выбирали из четырех семей МиорщиныМікалай і Дзіяна Дулуаглу з сынам Ігарам таксама на конкурсе не навічкі. Тата працуе інжынерам у ААТ "Чэрасы", маці ў райбальніцы. Уладкоўваюць "сямейнае гняздзечка". Пра сябе расказалі праз слайд-шоу з фотаздымкамі, кулінарныя здольнасці гаспадыні засведчылі баначкі з зімовымі нарыхтоўкамі. 

"Властелинов села" выбирали из четырех семей МиорщиныСамы багаты конкурсны вопыт у Васіля і Кацярыны Лахан. Два гаты таму абаранялі гонар раёна на абласным этапе. Сёлетні ўдзел—юбілейны пяты. Двайнятак Кіру і Уладзіславу ўзялі з сабой упершыню. Да конкурсу візітак дзяўчаткі падрыхтавалі вершы, а тата з мамай—куфар з сямейнымі каштоўнасцямі, каравай і букеты кветак. Скажаце, дырэктару Туркоўскага СДК Кацярыне на сцэне пачуваецца лёгка і проста. Як прызнаецца сама, якім бы па ліку ні было выступленне, хвалюецца кожны раз. Прафесія выратавальніка-пажарнага Васіля ад сцэнічнай творчасці далёкая, аднак трымаўся ў вобразе годна.

Найбольш яркай, запамінальнай і багатай на эмоцыі ўдалася спартыўная эстафета на вулічнай пляцоўцы. Гаспадары на плячах насілі каромысла з поўнымі вёдрамі, на руках—сваіх палавінак, спавівалі ляльку. Гаспадыні забівалі цвікі, гулялі бульбінай "у гольф" і збівалі ёй кеглі. За ўдзельнікаў актыўна хварэлі групы падтрымкі і мясцовыя жыхары. Па размовах апошніх можна меркаваць, што найбольш сімпатызавалі сям'і Сушко.

Каму паставіла найвышэйшы бал паважанае журы? Судзілі конкурс старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, старшыня Мікалаёўскага сельвыканкама Анатоль Кудрашоў і бухгалтар РК ГА "БРСМ" Наталля Масейкіна. Сям'і Леаніда і Ганны Дзярачыц прысудзілі намінацыю "Майстры-ўмельцы", Мікалаю і Дзіяне Дулуаглу—званне "Самай спартыўнай сям'і", а пераможцаў вызначылі адразу двух. "Уладары сяла-2016"—Аляксандр і Вікторыя Сушко, Васіль і Кацярына Лахан. Гучныя апладысменты і воклічы гледачоў сведчылі, што з такім рашэннем поўнасцю згодныя.
  
"Властелинов села" выбирали из четырех семей МиорщиныПесенная мазаіка для вяскоўцаў 
Пакуль журы падводзіла вынікі конкурсу, удзель-нікаў і гледачоў запрасілі ў глядзельную залу на свята вёскі Мікалаёва. Хоць цэнтр сельсавета амаль дзесяць год з'яўляецца аграгарадком, мясцовыя жыхары сваю малую радзіму па-ранейшаму называць вёскай. 
Канцэртную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Мікалаёўскага клуба і Дзісенскага ГЦК. Музычныя кампазіцыі гучалі для працаўнікоў гаспадаркі, работнікаў паштовага аддзялення, сферы гандлю і аховы здароўя, дзіцячага садка і сельвыканкама. Словам, мастацкімі нумарамі артысты пастараліся парадаваць многіх. 
Для некаторых у дадатак да песні—памятныя падарункі. Павіншавалі з залатым юбілеем страхавога агента Валянціну Кубліцкую і намесніка галоўнага бухгалтара ААТ "Мікалаёўскі" Ганну Сіцько. 50 год сумеснага жыцця сёлета святкуюць Генадзь Кірылавіч і Фаіна Іванаўна Жукі. Прысутнічаць на свяце ў залатых маладых не атрымалася, але падарунак абавязкова атрымаюць. Былога ветурача гаспадаркі Станіслава Віктаравіча Кумішчу адзначылі як добрага гаспадара, які здаў найбольш малака з уласнага падворку.
Спявалі для вяскоўцаў іх любімыя выканаўцы Ядвіга Ганебная, Людміла Тарубарава, Ала Цурыкава, Марыя Арцімёнак, Ігар Мятла. 
 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта