Авторизация
 

Прафесійнае свята адзначылі статысты Міёрскай ЦРБ і паліклінікі

+
Профессиональный праздник отметили статисты Миорской ЦРБ и поликлиникиКолькасць пацыентаў, іх захворванні, аперацыі, узрост, пол, месца жыхарства, аддзяленне—гэтыя і іншыя звесткі па стацыянары штодзень дакладна аналізуе медыцынскі статыстык цэнтральнай раённай бальніцы Тамара ЛЕБЕДЗЕВА. Прыемная і гаваркая, праз сціпласць крыху бянтэжыцца перад фотаапаратам. Затое ўнучок Андрэйка, які сёння да бабулі прыйшоў "на падмогу", пазіруе смялей. Хутка набірае на  камп'ютары, праўда, сваю "абру-кадабру", затое ўпэўнены, што яго спрыянне—важнае.  

Малы госць прыехаў да бабулі, пакуль тая адпачывала "на сваіх канікулах". Цяпер вырашыў праведаць, дзе ж яна завіхаецца. А гэта сонечны, светлы кабінет у цэнтральнай раённай бальніцы, працоўную атмасферу там ствараюць паперы, папкі…з лічбамі і табліцамі.
 
Тамара Лебедзева 34 гады ў медыцыне, з іх 23—статыстыкам. Папрацавала ў хірургіі, медсястрой у СШ №3, дзе ў 1985 годзе вучылася пад тысячу дзяцей, і прыём вёўся, як ва ўрача. Але самы працяглы час жанчына працуе на цяперашняй пасадзе. Заўважае: работа не такая цікавая, але звыклая. З ёй, што называецца, паядналася, ведае нават з заплюшчанымі вачыма. 

Штодзень у бальніцу паступае прыкладна па 20 хворых, прыблізна столькі і выпісваецца. Пад кантролем усе стацыянарныя аддзяленні: хірургічнае, тэрапеўтычнае, педыятрычнае, інфекцыйнае, акушэрскае, анестэзіялогіі і рэанімацыі. Для кожнага пацыента—асобны ўлік. Адны здаравеюць, ложкі запаўняюцца іншымі. Штогод у стацыянары лечацца каля пяці тысяч хворых. Больш за ўсё ў хірургіі і тэрапіі. Койкамесц хапае, у сувязі са скарачэннем насельніцтва іх убаўляюць. 

—Медсястрой бачыла плён сваіх намаганняў—выздараўленне. Ад статыстыка відавочнай карысці няма: лічбы, штомесячныя, квартальныя, паўгадавыя, гадавыя справаздачы. Яны не заўважныя старонняму воку, але без іх немагчыма. У цывілізаванай краіне, каб ведаць сітуацыю і рухацца наперад, улік надзённага неабходны. 

Мая субяседніца свядома настройвала сябе праз год на заслужаны адпачынак, ды, згодна з дзяржаўнай пастановай, яго тэрмін падоўжаны. 
—Цяпер не ўсведамляю, гатова адпачываць ці не. Маральна рыхтавалася, але год памножыўся на два. 
Тамара Леанідаўна расказвае, што статыстыку патрэбна ўседлівасць, дакладнасць і акуратнасць. Памыляцца нельга. Канечне, папера не здароўе, на ёй можна выправіць. Ды ўсё роўна варта быць пільным. Раней за недакладныя звесткі каралі адміністрацыйна, цяпер—і крымінальна. Невядома, ці патрапіў хто пад "новаўвядзенне", але факт ёсць факт. І спешка шкодзіць. Хоць сучасны рытм часта да яе змушае. "Добра, што ведаю, дзе ўзяць патрэбную інфармацыю",—расказвае вопытная Тамара Леанідаўна. Дапамагае электронная пошта, новыя тэхналогіі, спецыяльныя праграмы. 

Пакуль гутарым Андрэйка старанна націскае камп'ютарныя клавішы. Каб "перанакіраваць" увагу хлопца, трэба яшчэ сто раз падумаць пра неабходнасць гэтага. Перад ад'ездам у Полацк ён жадае многае паспець…Бабуля таксама родам з самага старажытнага беларускага горада. У Міёры размеркавалася пасля медвучылішча 34 гады таму. За гэты час гарадок стаў родным. Тут уласная кватэра, сябры, работа і клопаты. Тут нарадзілася дачка, якая падарыла бабулі ненагляднага ўнучка. 
Вольным часам медстатыстык любіць чытаць, асабліва газеты.

—"Камсамолку"-таўстушку і раёнку. Раней думала: навошта мясцовая газета—і так усё пра ўсіх ведаеш, а цяпер прачытваю ад коркі да коркі. 
Прабягаюць будні. Зранку зноў чакае любімая і звыклая работа. У кожнага яна свая. Андрэйка, напрыклад, плануе будаваць дамы, а пакуль яго чакае другі клас—справа незайздросная, мяркуе малы. Ды па статыстыцы—толькі з добрымі адзнакамі станеш высокакласным спецыялістам.
 
Профессиональный праздник отметили статисты Миорской ЦРБ и поликлиникиУ райпаліклініцы
Алена КЛІМЯНКОВА і Таццяна КУХАРОНАК—калегі. Яны статыстыкі цэнтральнай раённай бальніцы, сваю службу праяўляюць на справах, не на словах, ды паразмаўляць з раённым карэспандэнтам пагадзіліся. 
 
Алена Клімянкова—прафесіянал з багатым вопытам. Сёлета спаўняецца 20 гадоў яе статыстычнай службы, у 83-м загадвала Лебедзеўскім ФАПам, што ля Забалоцця. Хацелася ў горад, з калгаса ў той час было выбрацца цяжка, таму адгукнулася на першую і слушную прапанову—стаць статыстыкам. У справаздачнасці тры амбулаторыі, Дзісенская, Язненская і цэнтральная раённая бальніцы, паліклініка. Захворваемасць Алена Жэляславаўна вымярае па першаснасці—агульнасці, узроставасці, класавасці… Так, найбольш нашы людзі пакутуюць ад гіпертаніі, хвароб дыхальных органаў. Памяншаецца траўматызм. За 7 месяцаў сёлетняга да таго ж перыяду леташняга яго толькі 85%. Важкія на агульных "шалях" немачы вачэй. У раёне няма акуліста, і гэта, безумоўна, кепска. 

Нельга канкрэтна вылучыць, хто звяртаецца да доктара часцей: працаздольны ці пенсіянер. У кожнага ўзросту свае "прыярытэты": сардэчныя немачы амалоджваюцца, гіпертанія трымае роўнасць: 50/50, дыхальная сістэма часцей паражаецца ў "сярэдняга" пакалення. 
Палягчаюць работу агульнапрынятыя лічбавыя праграмы, ты тым не менш "ручнога" клопату хапае. Надзейны памочнік маіх субяседнікаў—вялікая кніга, якую з поўным правам можна назваць настольнай. Гэта міжнародны класіфікатар хвароб, дзе кожная хаваецца пад пэўным шыфрам. 

—І гэта не толькі для таемнасці,—заўважае маладая калега Таццяна Кухаронак.—Найперш для сістэматызацыі. 
аццяна ўжо таксама вопытная, за плячыма 12 гадоў у прафесіі, якой засталася вернай з самага пачатку. Па адукацыі медсястра. Неўзабаве скончыла ВНУ па спецыялізацыі сацыяльнай работы. Веды заўсёды спатрэбяцца, упэўнена яна, натурай прырасла да абавязкаў. Цяпер ужо слаба прыгадваецца, як колісь рабіла першыя крокі. Набываць вопыт дапамагае сённяшняя калега Алена Жэляславаўна. Таццяна Кухаронак кантралюе  наведвальнасць. Па 40-50 пацыентаў штодзень у сярэднім прымаюць тэрапеўт, хірург, траўматолаг, дэрматавенеролаг. 

—У  канцы 80-х, калі выйшла з дэкрэтнага водпуску, у раёне жыло 33 тысячы чалавек, цяпер крыху не дацягвае да 21-й, тым не менш кабінеты медыкаў ніколі не пустуюць,—заключае Алена Клімянкова. 

Спецыялісты фіксуюць: захворванне вострае ці хранічнае, прафілактычнае або патрабуе лячэння: платнага ці бясплатнага. Шмат і іншых паказчыкаў, у якія неспрактыкаваным чытачу і карэспандэнту ўнікаць не мае патрэбы. А вось ведаць іх у медыцынскай галіне на ўсіх узроўнях абавязкова, бо забяспечваюць дэмаграфічную бяспеку. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 


 

 
 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 880
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 664
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 639
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта