Первые тысячники на Миорщине

Первые тысячники на МиорщинеМожна сказаць, што ААТ "Гвардзейскі" тыповая сярэдняя гаспадарка раёна: ў ёй належыць да ўборкі 1065 гектараў зерневых і зернебабовых з 17560 на Міёршчыне. Умовы сёлетняй уборкі збожжавых у ёй не лепшыя, камбайны таксама нярэдка наразаюць каляіны і буксуюць. Тым не менш ледзь не штогод у сельгаспрадпрыемстве камбайнеры і вадзіцелі першымі становяцца тысячнікамі. Бачна, сказваецца належная падрыхтоўка тэхнікі, арганізацыя працы, старанне работнікаў. І вось "залпам"  першая 1000 тон зерня намалочана мала-дзёжным экіпажам, яшчэ больш адвезена адным вадзіцелем. Так што сёлетняе дасягненне—хутчэй традыцыя. Урачыста адзначылі яе ўчора, 15 жніўня. 

Первые тысячники на МиорщинеНа поле ля Дварчан, дзе на ячменным участку прыпынілася ўборачнае звяно,—тры камбайны і тэхніка для адвозкі— прыехала прадстаўнічая дэлегацыя з райцэнтра. Вядома, у цэнтры ўвагі былі віноўнікі ўрачыстасці—камбайнер маладзёжнага экіпажа Андрэй Уладзіміравіч Савейка, на рахунку якога ўжо было 1030 тон намалочанага збожжа, а вадзіцель МАЗа Васіль Васільевіч Аўхаронак перавёз яго з поля 1345 тон.
Старшыня райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў сардэчна вітаў лепшых хлебаробаў і ўручыў нагляднае пацвярджэнне заахвочвання—пасведчанне аб падзяцы ад раённага выканаўчага камітэта.

Первые тысячники на МиорщинеНамеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах  моладзі Аксана Васільеўна  Ашурка са словамі ўдзячнасці за старанную працу прыпаднесла сімвалічныя  "хлебныя" медалі. Гэты набор папоўнілі дыпломы ад БРСМ, якія ўручыла першы сакратар райкама маладзёжнай арганізацыі Вікторыя Пяткевіч. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Яўгенавіч Хахель дадаў прафсаюзныя ўзнагароды—дыпломы, падарункі і прэмію. Пераможцы заслужылі!

Первые тысячники на МиорщинеКамбайнеры пастаянна дзяжураць на полі, каб скарыстацца кожнай хвілінай добрага надвор'я,—дзеліцца зусім несакрэтнымі прынцыпамі правядзення жніва дырэктар гаспадаркі Міхаіл Вікенцьевіч Іваноў.—Такая тактыка дазволіла намалаціць у суботу 270 тон зерня, хаця ў нядзелю ўзятак значна меншы—толькі 170 т. Аднак дзякуючы гэтаму закончылі абмалот азімай пшаніцы. Гатункі "капылянка" і "Ядвіся" давалі прыкладна аднолькавы ўраджай па 36-37 цэнтнераў з гектара.

—Вось і цяпер чакаем, калі падсохне салома пасля ранішняга дожджыку, каб прадоўжыць уборку ячменя "гонар",— працягвае кіраўнік.—Працуем дапазна, пакуль дазваляе надвор'е ці не выпадзе раса. Такі рытм спрыяе вытрымаць тое, што ўдзельнікаў жніва кормім двойчы. Стравы для іх рыхтуюць Ніна Раманаўна і Зоя Аляксандраўна Івановы.

 Поспех лідараў спаборніцтва—узор для ўсіх работнікаў. Побач на адным полі на зернеўборачных камбайнах заняты Андрэй Васільевіч Аўхаронак і Дзмітрый Мікалаевіч Лук'янскі, традыцыйна да іх далучаецца Міхаіл Мікалаевіч Арлоўскі, які звычайна працуе на пажарна-выратавальным пасту.

Первые тысячники на МиорщинеЯшчэ зерне адвозяць на трактарах Віктар Казіміравіч Рачыцкі і Сяргей Іванавіч Смерцьеў, на МАЗе—Анатоль Мікалаевіч Лакотка.
У кожнага з іх тэарэтычна ёсць магчымасць паставіць свой рэкорд, бо абмалот зерневых плануецца закончыць на працягу гэтага тыдня, калі не ўнясе карэктывы непагадзь. Тады застануцца толькі зернебабовыя, пакуль недаспелыя.
Жніво ў раёне перакуліла свой экватар.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.