Авторизация
 

Адкрыццё павільёна "МодНік" у Міёрах

+
Открытие павильона "МодНик" в МиорахУ райцэнтры ў мандарынавым комплексе "Ніка" адчыніўся новы павільён з простай і арыгінальнай назвай "МодНік", тры апошнія літары якой аднайменныя з прозвішчам заснавальніка. Два прадаўцы-кансультанты, загадчыца, дырэктар комплексу гасцінна сустракалі пакупнікоў у пятніцу, 5 жніўня, на ўваходзе з шампанскім і цукеркамі, таму папярэднічала слаўная нагода—адкрыццё павільёна. 
 
Тавары беларускіх вытворцаў папоўнілі "МодНіка". Наваполацкая "Любава", салігорская "Калінка", мінскі "Марк Фармель". Брэнды даволі вядомыя і запатрабаваныя, цяпер яны і ў нашым райцэнтры. Міярчане і госці горада, нягледзячы на разгар будзённага дня, з 10 гадзін, самага адкрыцця, рэгулярна заходзілі ў новую краму. Нехта прыглядаў сабе джэмпярок, хтосьці—спальны гарнітур, іншых цікавіла дзіцячае параднае адзенне, якраз актуальнае перад пачаткам навучальнага года. 
Цяпер падрабязней пра тавары "Мод-Ніка". Для школьнікаў блузкі, спадніцы, штаны, сарафаны, джэмперы, камбідрэсы, нацельная бялізна. Цэны розныя. Ад 5 да 45 рублёў у новым эквіваленце. Тут апранецца прадстаўнік любога ўзросту і полу. Тавараў для прыгожай і моцнай паловы, хлопцаў і дзяўчат прыкладна аднолькава. "МодНік", між іншым, мужчынскага роду. Трыкатажныя спадніцы і спартыўнае     адзенне, легінсы ад "Марк Фармель". Ад "Любавы" восеньскія шарсцяныя жакеты, арыгінальныя яркія майкі, камплекты спальнай бялізны ад 8 р.. Зноў жа ад "Любавы" піжамы, начныя кашулі, халаты—ад 15 р.. Улічваюць даходы розных слаёў насельніцтва. На любы памер і густ калготак і шкарпэтак ад "Conte".
—Прадстаўніку гэтай фірмы вельмі спадабалася адведзенае месца ў павільёне, і ён паабяцаў рэалізоўваць майкі, трыкатаж, сукенкі іншых брэндаў гэтага адгалінавання, якіх шмат. Так, шкарпэткі выпускае "Diveri", калготкі "Esli"… Выбар абавязкова папоўніцца, у нас для яго хапае месца. Улетку мноства швачак на фабрыках былі ў адпачынку, таму асартыменту, магчыма, не так багата, як хацелася б,—расказвае загадчыца "МодНіка", тактоўная і мілавідная Алена Чабатар. 
Усе супрацоўнікі тут з вопытам у сферы гандлю, яны і раней былі занятыя ў гэтым комплексе. Юлія Дубавец, напрыклад, яго дырэктар. Пытаюся, чаму зачынілася адпачынкавая кавярня для моладзі "Gold", на месцы якой размясцілі "МодНіка". 
Открытие павильона "МодНик" в Миорах—Перастала прыносіць прыбытак,—чую ў адказ. 
Прадавец-кансультант Жанна Кураш раней загадвала "Gold-кавярняй". Анжаліка Новік—таксама бывалы спецыяліст у сферы паслуг. 
Пакупнікі тым часам заходзяць... Трэба сказаць, для іх вельмі зручны распарадак работы: з 10 да 20 гадзін па буднях, з 9 да19 па суботах і нядзелях. 
—Падстройваліся пад людзей, каб ім было зручна зайсці ў магазін пасля працоўнага дня,—расказвае Алена Чабатар. 
Адразу ля ўваходу стаяць металічныя карзіны. Для чаго—пытаюся?—Для распродажаў, акцый, уцэнак.  Гэта ўсё наперадзе. Пакуль "МодНіку" трэба зрабіць першыя крокі. Заснавальнік у яго малады і перспектыўны—Дзмітрый Нікіценка са сталіцы. 
У новай краме прыемна: кандыцыянеры, белая мэбля, тры прымерачныя кабінкі, па еўрапейскім стандарце лямпы паміж стэлажамі. Амаль нічога не нагадвае, што колісь тут была кавярня, хіба знаёмыя дэкарацыі на сцяне.  
Любуецца дзецішчам Наталля Кавалёнак, бухгалтар "Ніка Прэстыж плюс". Гэта, між іншым, яе задума—стварыць такую краму. Заснавальнік з радасцю падтрымаў. Сама Наталля разам з сям'ёй вельмі аблюбавала "Любаву" і пры першай жа магчымасці выбрала сабе яе рэчы. 
Прадаўцы заўважаюць, што адзенне тут пераважна хатняе, спартыўнае, зручнае—асучаснены магазінчык на сталічны і еўрапеўскі лад цяпер у Міёрах. Вы яшчэ не пабывалі ў "МодНіку"? Абавязкова наведайце новы павільён свайго горада.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.  

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта