Первый многоквартирный дом для работников будущего металапракатнага завода
gazeta 13-08-2016, 16:42 0 Навіны
Першы шматкватэрны дом для работнікаў будучага металапракатнага завода амаль што гатовы. Будынак плануецца здаць да канца жніўня, а зараз тут "кіпяць" перадпускавыя работы: спецыялісты выпраўляюць усе магчымыя недахопы аддзелкі і пазбаўляюцца ад пылу ў памяшканнях. Карэспандэнт раёнай газеты апрануў спецадзенне і накіраваўся ў новае жыллё… Памахаў мятлой, а таксама даведаўся, якая такая "камунальная аўтаномія" чакае супрацоўнікаў буйнога прадпрыемства.


КАЛІ ўбачыў першынца забудовы, здалося, што тут жывуць людзі. Чаму? У пад'ездах стаяць дамафоны. Пацягнуў за ручку—дзверы не адчыняюцца. Па-другое, у адрозненне ад суседскіх шматкватэрных "волатаў" тут дагледжаныя балконы і чыстыя вокны. Якія ўмовы для жыцця ўнутры?

—Васьмікватэрны дом цалкам мэбляваны за кошт прадпрыемства. У кожнай кватэры (маюцца як двухпакаёвыя, так і трохпакаёвыя) ёсць цалкам абсталяваная кухня, душавая, рукамыйніца, прыбіральня. Сярод самай неабходнай мэблі—двухспальны ложак, а таксама шафы. Дапамогуць у быце халадзільнік і пральная машына. Карацей кажучы, ствараем такія ўмовы для супрацоўнікаў, каб яны маглі адразу сюды засяліцца.
УРАЗІЛА сваімі памерамі кухня плошчай 15-18 квадратных метраў з выхадам на ўласны балкон. Гаспадароў на кухні чакае газавая пліта і… газавы ацяпляльны кацёл. Гаспадар сам вызначае камфортныя тэмпературныя ўмовы ў кватэры.
—Так, мы робім кожную кватэру незалежнай ад астатніх у плане спажывання цяпла,—Пётр Мікалаевіч дэманструе, як уключаецца кацёл.—Ведаю, што адны людзі любяць, калі ў хаце горача, а іншыя аддаюць перавагу холаду. Увогуле, такім чынам мы пазбаўляем жыхароў усякага роду нязручнасцей тыпу сезоннага адключэння апалу.
Перад адкрыццём будынак старанна правяраецца на наяўнасць недахопаў аддзелкі. Кіраўнік металапракатнага прадпрыемства ў якасці заказчыка арганізоўвае спецыяльныя правяраючыя камісіі, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі ад задзейнічаных у будоўлі бударганізацый і абавязковыя ў такіх выпадках дэлегаты ад дзяржструктур. Спецыялісты разам ходзяць па кватэрах у пошуках дзесьці недафарбаванай сцяны або няроўна ўстаноўленага крана на ўмывальніку. Але такіх выпадкаў вельмі мала. Адзінае, што неабходна зрабіць у кожным памяшканні—падмесці ламінатныя падлогі і выцерці пыл на паліцах.
Бяру венік, уключаюся ў працу… У такім жыллі прыемна знаходзіцца нават у ролі прыбіральшчыка.
Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.