Авторизация
 

Шчыруе на палетках Міёршчыны моладзь

+
Трудится на полях Миорщины молодёжь Васіль Аўхаронак жыве на цэнтральнай сядзібе ААТ "Узмёнскі край",  але кожную раніцу на ўласнай легкавой машыне скіроўваецца на працу ў суседнюю гаспадарку — ААТ "Гвардзейскі", дзе ўжо не першы год шчыруе за рулём шматтоннага самазвала. Разам з ім едзе працаваць на хлебнай прыдзвінскай ніве і другі малады вясковец — механізатар Андрэй Савейка. У гэтыя дні абодва заняты на жніве. 
 
Машынны двор ААТ "Гвардзейскі" размешчаны  на водшыбе вёскі Слабада, і гучны ранішні рокат матораў уборачнай тэхнікі, якая адпраўляецца на палеткі,  не дакучае раніцай мясцовым жыхарам. А падчас жніва абуджаюцца камбайны і самазвалы рана: ў 7 гадзін, пакуль на ніве ляжыць раса, механізатары і вадзіцелі спяшаюцца дасканала праверыць спраўнасць замацаванай за імі тэхнікі, каб затым без затрымак увесь дзень напружана працаваць, павялічваючы ўборачную плошчу і намалот.

Адметна, што сёлета ў гэтай гаспадарцы на жніве задзейнічаны тры маладзёжныя экіпажы. Найбольшы стаж работы за штурвалам стэпавага карабля ў Андрэя Савейкі. Ужо 5-ы сезон ён вядзе абмалот збожжавых, кіруе шыроказахопным "КЗС-1218", на якім раней працаваў неаднаразовы ўдзельнік рэспубліканскага фестывалю "Дажынкі" Дзмітрый Лакотка. Кажуць, што тэхніка адчувае сапраўднага гаспадара і падтрымлівае яго руплівую працу сваёй надзейнасцю ў рабоце. А можа, яна пераймае  і рысы характару камбайнера, ды  перадае іх новаму кіроўцу? Хто ведае?! Ва ўсякім разе Андрэй за высокія вытворчыя паказчыкі на ўборцы ўраджаю ўжо некалькі гадоў атрымліваў права ўдзельнічаць у раённым свяце перадавікоў сельгасвытворчасці: ад старту да завяршэння жніва намалочвае больш за 1000 тон збожжа.

Трудится на полях Миорщины молодёжь—А найбольш памятны для мяне жнівень 2014-га, які быў адзначаны не толькі 1096-тонным намалотам, але і нараджэннем дачушкі-Елізаветы Андрэеўны (ад аўтара: вось так велічна называе сваю малютку малады камбайнер). У нашым сельгаставарыстве  я ў той год заняў другое месца, а першынстваваў у нашай камандзе сталы хлебароб Іван Іосіфавіч Лакотка. У яго я і пераймаў вопыт,—кажа А. Савейка.—Сёлета гэты камбайнер па стане здароўя пакінуў работу, а за руль яго "КЗС-1218" упершыню сеў Андрэй Аўхаронак, які летась на жніве адвозіў збожжа ад камбайнаў. Дарэчы, ён з'яўляецца родным братам нашага лідара на транспарціроўцы збожжа Васіля Аўхаронка. Яшчэ адным "КЗС-1218" таксама кіруе навічок—Дзіма Лук'янскі. Не праміну адзначыць, што хлопец завочна вучыцца ў сельгасакадэміі на інжынерным факультэце.
Сёлета зерневыя і зернебабовыя займаюць у гаспадарцы 1065 гектараў. З першых дзён уборкі новага ўраджаю хлебаробы актыўна вядуць абмалот збажыны і двое з іх—камбайнер Андрэй Савейка і вадзіцель Васіль Аўхаронак—ужо атрымалі права быць занесенымі на Дошку гонару.

—У выніку напружанага працоўнага спаборніцтва малады камбайнер з ААТ "Гвардзейскі" ўступіў першынство Дзмітрыю Аляксандравічу Будо з ААТ "Мікалаёўскі". А вось кіроўца "МАЗ-555.1" Васіль Аўхаронак па-ранейшаму ў лідарах не толькі сярод моладзі, але і сярод сталых вопытных вадзіцеляў,-падкрэслівае старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК  Леанід Хахель.-Але жніво толькі стартавала і не выключана, што лідарства зноў зойме Андрэй Савейка. Ва ўсякім разе ў пяпярэднія гады пры набліжэнні да сярэдзіны жніва  прадстаўнічая дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама традыцыйна накіроўвалася менавіта ў ААТ "Гвардзейскі", каб павіншаваць першых "тысячнікаў" з добрым намалотам. Магчыма, і сёлета камбайнеры гэтага сельгаставарыства стануць лідарамі. Але ў іх ёсць і "канкурэнты", а таму трэба вельмі рупліва працаваць, каб стаць пераможцамі працоўнага спаборніцтва.

У гаспадарцы ўбрана яшчэ толькі 18,8% зерневых і зернебабовых, і наперадзе шмат работы. Засмучае хлебаробаў вельмі дажджлівае надвор'е, што ўскладняе не толькі абмалот збожжа, але і яго пярвічную пасляўборачную апрацоўку, бо ў сельгаставарыстве зернесушыльнае абсталяванне тэхнічна састарэлае. Але, нягледзячы на ўсе акалічнасці, камбайнеры, як толькі выглядае сонейка, накіроўваюцца на палеткі і штодзённа павялічваюць намалот. Напрыклад, за 31 ліпеня яны ўбралі каласавыя на 50 гектарах, намалацілі 140 тон збожжа. Па руплівасці ў працы і вытворчых паказчыках іх апярэдзілі толькі камбайнеры з ААТ "Мікалаёўскі" і "Туркова", але трэба падкрэсліць, што ў першай з названых гаспадарак працавала на полі  8 камбайнаў, у другой — 4, а ў ААТ "Гвардзейскі" — толькі тры, а таму, несумненна, вынікі іх працы заслугоўваюць падзякі і пахвалы.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: пераможца раённага спаборніцтва сярод  камбайнераў Андрэй Савейка з ААТ "Гвардзейскі" і  сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа з гэтай жа гаспадаркі Васіль Аўхаронак.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Звяртайцеся

  • 20 сентябрь 2019, 15:46
  • 43
  • 0

Дзеці адпачылі разнастайна

  • 20 сентябрь 2019, 15:31
  • 27
  • 0

Сустрэча з выратавальнікамі

  • 20 сентябрь 2019, 15:17
  • 23
  • 0

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 578
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 550
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 969
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 640
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 136
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 206
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2019
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2019
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта