Авторизация
 

Камбайны на Міёршчыне выйшлі ў поле

+
Комбайны на Миорщине вышли в полеУ мінулую суботу нарада з  кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў і аграпрамысловых структур раённага звяна пачалася ў Туркоўскім СДК з выступлення старшыні райвыканкама І.В. Кузняцова. Ігар Валер'евіч запатрабаваў найперш забяспечыць максімальныя надоі і прывагі ў жывёлагадоўлі, а рэалізацыя малака павінна быць не менш за 105% да ўзроўню мінулага года за гэты перыяд.
 
Напружаная сітуацыя складваецца з нарыхтоўкай кармоў. Таму трэба працягваць закладку сенажу, а пры магчымасці—і назапашванне сена. Для гэтай мэты варта паклапаціцца пра выкарыстанне другога ўкосу і пасеяных сумесяў. Салому сёлета таксама не выходзіць здрабняць, трэба прасаваць з валкоў.
 
Комбайны на Миорщине вышли в полеПавагі патрабуе ўборка насеннікаў злакавых і шматгадовых траў, унясенне глі-фасатаў і ворыва глебы, падрыхтоўка насення азімых.
Аднак галоўная работа гэтых дзён—жніво. Яно павінна праводзіцца максімальна хутка, але з упорам на якасць, памяншэнне страт, захаванне тэхнікі бяспекі і правіл аховы працы. Асаблівай увагі патрабуюць насенныя ўчасткі і падрыхтоўка насення, найперш яравых культур.
Прааналізаваў стан гатоўнасці да работы кормаўборачных камбайнаў начальнік аддзела механізацыі райсельгасхарчу А.Д. Мышко.
Пытанням захаванасці пагалоўя жывёлы і асабліва маладняку прысвяціў выступленне галоўны ветэрынарны ўрач М.П. Масал. Аб арганізацыі асемянення матачнага пагалоўя гаварыў дырэктар райплемстанцыі А.Б. Клубань.
 
Комбайны на Миорщине вышли в полеНа аператыўнае і якаснае выкананне ўсяго комплексу работ звярнуў увагу кіраўнікоў начальнік райсельгасхарчу В.А. Бялько.
Удзельнікі нарады прынялі ўдзел у зажынках, свяце, якое правялі работнікі культуры РДК на 74-гектарным пшанічным полі непадалёку ад цэнтральнай сядзібы гаспадаркі. Тут выстраіліся ўсе пяць камбайнаў, якія будуць сёлета весці ўборку. На іх заняты вопытныя механізатары. Мікалай Бяляцкі ўмела працуе на "Мега-204", на "дванаццатых" "Палессях"—Мікалай Лагун, Аляксандр Кураш, Антон і Анатоль Протасы. Адвозку зерня ўжо пачалі на МАЗах Васіль Талапіла і Вадзім Лахан, а на "ГАЗіку"—Міхаіл Лагун. Так, я не памыліўся, да пачатку ўрачыстасці камбайны зрабілі першыя пракосы, галоўны аграном М.І. Шульга пад-лічыў, што "капылянка" тут забяспечыла па 47,3 цэнтнера на гектар пры вільготнасці зерня ў 19%. Значыць, весці жніво трэба, усушка будзе невялікай.

Комбайны на Миорщине вышли в полеІ вось урачысты момант. Пад сучасныя і народныя жнівеньскія песні дзяўчаты  прыпаднеслі сімвалічны першы пшанічны сноп гаспадару поля—дырэктару ААТ "Туркова" В.І. Сташкевічу. Віктар Іванавіч перадае такі ж сімвалічны каравай старшыні райвыканкама І.В. Кузняцову. Па кавалачку ад яго адламваюць кіраўнікі гаспадарак і непасрэдна ўдзельнікі жніва сельгаспрадпрыемства, усе адзінадушна адзначаюць—смачна. 

На пачатак добрай справы праводзіць маленне благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч.
Між тым нарада кіраўнікоў працягваецца. Ля камбайнаў ідзе размова пра камплектацыю вогнетушыцелямі, патрэбнымі прыстасаваннямі, правядзенне рэгуліровак. І апошнія рэкамендацыі: працаваць толькі са сцеблападымальнікамі, кожную раніцу абавязкова праводзіць абслугоўванне і ачыстку ўборачнай тэхнікі, а рэгуліроўкамі камбайнаў трэба займацца не менш як двойчы на дні. На полі ў час жніва павінны быць трактар з бочкай вады ці пажарная машына. Адвозімае зерне заўсёды трэба ўкрываць тэнтам. Калі ўласныя сушылкі не паспяваюць высушыць намалочанае збожжа, дапаможа камбікормавы завод. Ільнозавод забяспечыць гаспадаркі мешкавінай, хто яе яшчэ не атрымаў.
І строга эканоміць паліва, а таму мінімум "пустых" перагонаў камбайнаў і іншай тэхнікі.

Калі ўдзельнікі нарады ад'язжалі з поля, камбайны зноў скіраваліся ў пракосы. Наперадзе тэмп жніва задаваў агрэгат Мікалая Бяляцкага "Мега-204". А на суседніх палях вяліся ворыва, унясенне гліфасатаў, забяспечаны так цяпер патрэбны комплекс работ.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта