Авторизация
 

Набат памяці
15 лютага 1989 года завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана. З той пары стала традыцыяй адзначаць гэту падзею ля памятнага знака “Чорныя цюльпаны” на плошчы Загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры, дзе адбыўся мітынг з удзелам воінаў-інтэрнацыяналістаў, членаў сем’яў афганцаў, прадстаўнікоў грамадскасці. Адкрыў яго начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Д. Радзіхоўскі. Ён нагадаў, што сёлета спаўняецца 22 гады з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Любая вайна—вялікая трагедыя для ўцягнутых у яе народаў, незагойная рана ўдзельнікаў баёў на афганскай зямлі.
У сэрцах іх родных і блізкіх жыве горыч страт і смутак пра тых, хто не вярнуўся ў родны дом, у тым ліку і пяці нашых землякоў. Далёка ад Радзімы юнакі да канца выканалі свой абавязак. Памяць пра іх назаўсёды застанецца з намі.

Ваенны камісар раённага ваеннага камісарыята Сяргей Іванавіч Жабёнак падкрэсліў, што 723 беларусы не вярнуліся з той вайны. Воіны-інтэрнацыяналісты і цяпер працягваюць працаваць на дабрабыт Радзімы. Пажадаў ім здароўя, сямейнага шчасця, новых працоўных здабыткаў.

Старшыня раённага аб’яднання воінаў-афганцаў Вячаслаў Мілецьевіч Стома павіншаваў сваіх баявых сяброў з чарговай гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана, пажадаў спакою ў сэрцах, здароўя, дабрабыту, прапанаваў ушанаваць памяць загінуўшых мінутай маўчання. Здымаюцца галаўныя ўборы. Воіны-афганцы ўскладваюць гірлянду да памятнага знака.
Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава, першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” М. Кашкур.

З плошчы райцэнтра воіны-афганцы накіраваліся да аўтобуса, каб наведаць магілы загінуўшых землякоў, сустрэцца з іх роднымі.

Людвіг КАСАТЫ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта