Авторизация
 

Новы ўраджай на Міёрскім камбікормавым заводзе

+
Новый урожай на Миорском комбикормовом заводеСяргей Пятровіч Пахірка (на здымку) кіруе магутным самазвалам і заўсёды чакае жніво з асаблівым хваляваннем. Калі гружаныя зернем машыны з сельгасарганізацый накіроўваюцца на прыёмныя пункты, ён далучаецца да гэтага "каравана", дастаўляючы новы ўраджай на Міёрскі камбікормавы завод. На гэтым перапрацоўчым прадпрыемстве працуе вадзіцелем больш пятнаццаці гадоў і добра разумее, наколькі важна надзейна падрыхтаваць тэхніку да "гарачай пары". Падчас жніва яго працоўны дзень значна падоўжыцца і работа стане вельмі інтэнсіўнай, як, дарэчы, і ва ўсіх іншых калег па калектыве, што будуць задзейнічаны не толькі  на транспартыроўцы зерня з розных куточкаў Міёршчыны і суседніх раёнаў, але і зоймуцца яго пярвічнай ачысткай, сушкай, складзіраваннем на працяглае захоўванне.
 
Міёрскі камбікормавы завод некалькі тыдняў назад паспяхова "здаў экзамен" па падрыхтоўцы да прыёму новага ўраджаю зерневых культур: камісія ў складзе прадстаўнікоў Віцебскай абласной хлебнай інспекцыі, райсельгасхарчу і іншых служб дала станоўчую ацэнку гатоўнасці складскіх і вытворчых памяшканняў прадпрыемства, тэхналагічнага абсталявання да адказнага нарыхтоўчага перыяду. Як адзначае галоўны інжынер С. А. Мацвееў, першае збожжа, як правіла, паступае на завод з мясцовых гаспадарак у канцы ліпеня ў параўнальна невялікіх аб'ёмах, што дае магчымасць няспешна яшчэ раз праверыць надзейнасць работы ўсіх вытворчых ліній, вырашыць неабходныя арганізацыйныя пытанні, абнавіць работнікам прафесійныя веды і навыкі сезоннай работы.

Новый урожай на Миорском комбикормовом заводе—Мы можам прыняць на захоўванне 16 тысяч тон зерня,—кажа Сяргей Аляксандравіч і звяртае ўвагу на шматлікія складскія памяшканні. На тэрыторыі завода на фоне цагляна-блокавых пабудоў савецкага часу адметна вылучаецца абсталяванне сучаснага зернесушыльнага комплексу, а побач—тры высачэзныя цыліндрычныя металічныя ёмістасці, кожная з якіх умяшчае па 2 тысячы тон высушанага зерня. Велічныя збудаванні ўражваюць.

Кіраўнік інжынернай службы, кораценька расказаўшы пра тэхнічныя магчымасці "КЗСВ-30" і работу тэхналагічных ліній, накіраваўся да складоў напольнага захоўвання зерня. Падкрэсліў, што ўсе будынкі старанна ачышчаны, сцены і падлогі вымыты вадой з выкарыстаннем брандспойта. Для дэзінсекцыі выклікалі з Віцебска спецыяльны атрад, аснашчаны ўсімі неабходнымі тэхнічнымі сродкамі і хімічнымі прэпаратамі.

Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што раней на камбікормавым заводзе не хапала месца, каб прыняць усё дастаўляемае з гаспадарак зерне, а таму пэўную колькасць яго транспартавалі на часовае захоўванне на буйныя элеватары ў Ліёзна, Талачыно. Гэта было нявыгадным, прыводзіла да дадатковых расходаў, якія павышалі сабекошт выпускаемай прадукцыі. Цяпер сітуацыя палепшылася. Але з'явілася новая праблема, якая адмоўна ўплывае на аб'ёмы вытворчасці.  Калі ў Беларусі зафіксіравалі ўспышкі афрыканскай чумы свіней, то ветслужбы забаранілі рэалізацыю рассыпнога камбікорму для гэтага віду жывёлы. Таму давялося адмовіцца ад яго вырабу. Запланавалі будаўніцтва цэха для вытворчасці грануляванага камбікорму, але далей праекта справа так і не зрушылася з месца: не атрымалі неабходны крэдыт.  
Эканамічнае становішча камбікормавага завода вельмі складанае, асабліва з-за вялікай шматмільярднай дэбіторскай запазычанасці.  Між тым, сельгасарганізацыі і цяпер штодзённа атрымліваюць камбікорм без аплаты, бо не маюць сродкаў, каб адразу разлічыцца. Нярэдка замест грошай прапануюць раслінаводчую ці жывёлагадоўчую прадукцыю.

—Такая сітуацыя абцяжарвае, бо завод не можа своечасова разлічыцца з пастаўшчыкамі за сыравіну, унесці аплату за крэдыты, за электраэнергію і г. д. Тым не менш, да пачатку жніва мы змаглі вышукаць сродкі  і на пэўныя будаўнічыя матэрыялы, і на запчасткі да тэхнікі і абсталявання. Вынікамі зробленага ў цэлым задаволены,—канстатуе Сяргей Мацвееў.  

Прымаць зерне, якое мае дапушчальную для захоўвання вільготнасць, на заводзе будуць адначасова на трох пляцоўках, аснашчаных спецыяльнымі аўтамабілеразгрузчыкамі. Дарэчы, сёлета правялі мадэрнізацыю аднаго з гэтых пунктаў: замест абсталявання, здольнага ўздымаць толькі лёгкія ГАЗы і ЗІЛы ( у 80-ыя гады менавіта такія машыны шырока выкарыстоўваліся на транспартыроўцы збожжа), устанавілі сучасны 55-тонны пад'ёмнік, што дазволіць бесперашкодна разгружаць вялізныя МАЗы з прычэпамі. Такім жа магутным пад'ёмнікам аснашчана і суседняя пляцоўка.  Адметна, што зерне, якое трапляе ў бункеры на аўтамабілеразгрузачных пунктах, можа перамяшчацца па тэхналагічных лініях у самыя аддаленыя сховішчы.

Збожжа з павышанай вільготнасцю будзе разгружацца на пляцоўках паблізу ад трох зернесушыльных агрэгатаў, розных па магутнасці. Першым, як правіла стартуе 15-тонны, а ўжо затым далучаецца новы 30-тонны—абодва "сілкуюцца" газам. Пры вялікіх аб'ёмах работы задзейнічаюць і старую сушылку на вадкім пячным паліве, хаця магутнасць яе ў тры разы меншая, чым сучаснага "КЗСВ-30". Абслугоўваюць сушыльнае абсталяванне 6 аператараў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і маюць пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі (перападрыхтоўцы).  Вялікі стаж работы ў Алега Сіповіча, Аляксандра Вішнеўскага, Эдуарда Коласа.

—Вельмі добра, калі падчас жніва ўсталёўваецца сухое надвор'е, гэта змяншае аб'ёмы работы. Так было летась. А вось калі ідуць дажджы, то  сушылкі  перагружаны,—разважае Сяргей Аляксандравіч.—Работнікі завода ў перыяд прыёму сельгаспрадукцыі будуць працаваць у дзве змены, і ў кожнага з іх—важны ўчастак. Дзейнасць усіх узаемазвязана. Пра многіх можна сказаць шмат станоўчага. Напрыклад, у ліку вопытных і адказных—электрык Юрый Гаравец, газаэлектразваршчыкі Георгій Зінкевіч і Аляксандр Муха, вадзіцелі Аляксандр і Уладзімір Зінкевічы, Сяргей Пахірка, спецыялісты рамонтна-будаўнічай брыгады Аляксандр Юршэвіч і Валерый Жук і іншыя.
Штогод завадчане прымаюць зерне з сельгасарганізацый Верхнядзвінскага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага раёнаў, але, безумоўна, асноўныя яго аб'ёмы—з палеткаў Міёршчыны.
—Калі першыя гружаныя новым ураджаем машыны заязджаюць праз вагавую на тэрыторыю завода, то адразу ў работнікаў мяняецца настрой, павышаецца адказнасць і нават знешне адчуваецца новы, больш інтэнсіўны рытм работы,—кажа С. А. Мацвееў.—І гэты хвалюючы момант вось-вось настане.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку 2: галоўны інжынер С. Мацвееў ля зернесушыльнага комплексу "КЗСВ-30".



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта