Авторизация
 

Лячылі ў іншых умовах і стваралі не дзеля славы

+
Лечили в других условиях и создавали не ради славыРаённай бальніцы — 70!  
Райцэнтр шмат дзесяцігоддзяў назірае, як па яго вуліцах імклівым крокам штодзень з раніцы спяшаецца ў бальніцу ўрач Пётр Аляксандравіч Пазняк. Крыху пазней яго маршрут пралягае ў паліклініку, потым—зноў у стацыянар. Так было, калі з'яўляўся студэнтам-практыкантам, як вярнуўся хірургам, стаў галоўным урачом, і вось цяпер—урач траўматолаг-артапед траўматалагічнага аддзялення. Сцвярджае, што рабочая і жыццёвая сістэма склалася і мяняць яе не збіраецца. Але ў дадзеным выпадку прашу яго расказаць не пра сябе, а пра колішніх і цяперашніх калег: як ні як—ён ветэран сістэмы медыцынскага абслугоўвання насельніцтва раёна.
 
Гэта прыемныя ўспаміны,—адзначае Пётр Аляксандравіч.—Найбольш яркія яны ў адносінах папярэдніка, галоўнага ўрача, па-мойму, з 1964 года, Мікалая Максімавіча Фёдарава. Прыехаў ён з Лёзненскага раёна, дзе працаваў хірургам. Упершыню сустрэўся з ім, як студэнтам праходзіў практыку. Гэта быў ведаючы, таленавіты доктар, удум-лівы, сапраўдны клініцыст. Уважліва адносіўся да кожнага хворага. Не спяшаўся паставіць дыягназ, уважліва абследаваў пацыента, супастаўляў уласныя назіранні, усе дадзеныя і ана-лізы. Затое і не памыляўся. Валодаў рознымі хірургічнымі ўмяшальніцтвамі. Праводзіў сам ці пад яго кіраўніцтвам іншыя ўрачы аперацыі на шчытападобнай залозе, рэзекцыю страўніка, халіцыстатамію, венатамію і іншае.

Але найбольш удзячнай павінна быць яму наша Міёршчына як гаспадарніку і будаўніку. Гэта па яго ініцыятыве, падтрыманай райкамам партыі і райвыканкамам, былі скаапераваны сродкі шэрагу гаспадарак, калі не памыляюся, калгасаў "Парыжская камуна", "Баявы партызан", імя Чапаева і "Перамога", для ўзвядзення цяперашняга трохпавярховага галоўнага корпуса ЦРБ. Ён стаў сапраўдным падарункам для медыцынскіх работнікаў і хворых. На першым часе нават урачэбныя пяцімінуткі ў ім праводзіліся ў фае прыёмнага пакоя!
Рэканструкцыя раённай паліклінікі—таксама праект Мікалая Максімавіча. Стары будынак стаў толькі часткай першага паверха новага, двухпавярховага. Палепшыліся ўмовы для медыцынскага персаналу і хворых, з'явілася больш абсталявання.

Лечили в других условиях и создавали не ради славыМ.Ф. Фёдарава падтрымалі кіраўнікі раёна—першы сакратар РК КПБ А.Ц. Украінец і старшыня райвыканкама  М.В. Каляга—з узвядзеннем новага бальнічнага комплексу. За атрыманнем дазволу на яго будаўніцтва Мікалаю Максімавічу давялося ездзіць у Маскву. Поўнасцю праект нават не паспелі рэалізаваць. Заканчэнне галоўнага корпуса было прадугледжана адной з першых прэзідэнцкіх праграм, толькі рэспубліканскае Міністэрства аховы здароўя тады перанакіравала сродкі на іншыя мэты. І стаў аб'ект даўгабудам.

З дзейнасцю Мікалая Максімавіча звязана з'яўленне ўрачэбнай амбулаторыі ў Даўгінаве, паліклінікі ў Дзісне, іншых аб'ектаў. А ў мяне і зараз ён нібы перад вачыма: зіма, холад, рабочыя ў траншэі імкуцца хутчэй ліквідаваць аварыю на цеплатрасе ад уласнай кацельні да бальнічных карпусоў, а над імі ў кажуху ўзвышаецца галоўны ўрач—кантралюе і неадкладна вырашае ўзнікаючыя пытанні…

Дбаў Мікалай Максімавіч пра ўкараненне новага ў медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. Знаёміцца са спецыяльнай комплекснай праграмай у гэтым напрамку мы спецыяльна ездзілі ў латвійскі горад Рэзэкнэ. Потым самі набылі камп'ютары і праграмы. З'яўленне эндаскопа дазволіла пачаць абследаванне страўнікаў у хворых. 

Раней фінансаванне медыцыны праводзілася з разліку на адзін стацыянарны ложак, таму і ложкаў тых імкнуліся мець як мага больш, у нашым раёне іх было за 400. Як памянялі гаспадарчы механізм і пачалося  выдзяленне сродкаў у разліку на аднаго жыхара, паменела месц у стацыянарах, зменшылася неапраўдана вялікая нагрузка на персанал, пры гэтым не пацярпела якасць абслугоўвання хворых. Шпіталізуюцца толькі маючыя ў тым патрэбу, з'явіўся дзённы стацыянар.

Той час яшчэ запомніўся недахопам медыцынскага абсталявання, відаць, яго мала выраблялі. А ўвогуле гэта быў хаця строгі, але і ўважлівы кіраўнік, які працаваў не дзеля славы. Шкада, што да яго не прыйшлі ганаровыя званні, якіх ён вельмі заслугоўваў.
Галоўны ўрач  у практычных справах заўсёды абапіраўся на сваіх "баявых замаў" , як ён называў намеснікаў. Цудоўным арганізатарам з'яўляўся Іосіф Францавіч Вашкевіч—намеснік па арганізацыйна-метадычнай рабоце (цяпер, дарэчы, нават пасады такой няма). Аўтарытэтам ён заставаўся і ў педыятрыі, дзе па-сапраўднаму гаспадарыла "наша мама"—Эла Аркадзьеўна Сахоўская. Да цяперашняга здзіўляюся, як яна паспявала загадваць дзіцячым аддзяленнем на 30 ложкаў, весці палату нованароджаных, прымаць хворых пасля абеду ў паліклініцы, аказваць экстраную медыцынскую дапамогу маленькім пацыентам, бо рэа-німацыі не было, выязджаць на выклікі!
Выдатным клініцыстам з'яўляўся загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Яўген Канстанцінавіч Ваяводаў. Дыягназ ён ставіў толькі па выніках ўсіх даследаванняў. Асабліва настойліва імкнуўся высветліць прычыну, калі нейкі аналіз хворага сведчыў пра збой у арганізме.
Хворыя вельмі паважалі шматгадовага нязменнага загадчыка хірургічнага аддзялення Іосіфа Казіміравіча Каплуна. Толькі ў 65 гадоў ён абмежаваў сваю практыку прыёмам хворых у паліклініцы.

Шмат добрых слоў заслугоўваюць намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Ванда Іосіфаўна Капшуль, загадчыкі інфекцыйнага аддзялення Марыя Мікалаеўна Дзяркач і радзільнага—Людміла Васільеўна Жук. Дарэчы, у раддоме працаваў вельмі зладжаны калектыў акушэрак, у ліку якіх Таццяна Фамінічна Бузоўкіна,  Валянціна Іванаўна Дварэцкая, Анастасія Пятроўна Лагунова, Таццяна Антонаўна Дзергачова. Раней яны нават роды прымалі самастойна, акушэр-гінеколага сталі запрашаць значна пазней.

Лечили в других условиях и создавали не ради славыПрарыўным этапам у развіцці медыцынскага абслугоўвання назаву адкрыццё рэанімацыйнага аддзялення. Першым анестэзіёлагам-рэаніматолагам стаў Юрый Баніфацьевіч Цярэшка, які з дзвюмя медсёстрамі і да гэтага забяспечваў анестэзіялогію ва ўсіх аддзяленнях.
Вельмі патрабавальным кіраўніком работнікаў сярэдняга звяна з'яўлялася старшая медсястра Зінаіда Кірылаўна Гайдар—ведаючы спецыяліст і чулы, добразычлівы чалавек. Потым яе змяніла таксама старанная  Галіна Аляксандраўна Крук.

А вось сапраўднай легендай нашай сістэмы на працягу дзесяцігоддзяў заставалася старшая аперацыйная сястра Аляксандра Фёдараўна Панамарэнка. Яны выдатна ведала сваю справу, заўсёды мела запас інструментаў і матэрыялаў, была надзейным памочнікам урачу.
Працаваць з такімі спецыялістамі і памочнікамі сапраўднае шчасце.
Здымкі з архіваў. На іх: П.А. Пазняк. М.М. Фёдараў. На  здымку мы бачым твары медыкаў, якімі і сёння ганарыцца сістэма аховы здароўя раёна.
Маналог запісаў 
Леанід МАТЭЛЕНАК.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта