Авторизация
 

Выпускны баль у Чапукоўскай школе Міёрскага раёна

+
10 чэрвеня адгрымеў выпускны баль у школах раёна. 10 вучняў з Чапукоў сёлетнім чэрвенем назаўсёды развіталіся з роднай "альма-матар", і неўзабаве скажуць "бывайце" родным пенатам, бо гэтым летам выберуць сабе новую дарогу—да дарослага жыцця, паступяць у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. І ў бліжэйшыя гады толькі часам будуць прыязджаць у бацькоўскі дом. Можа быць, і надалей атрымаюць пастаянную прапіску ў іншых мясцінах. 

Класны кіраўнік Людміла Данатаўна Туронак не стрымлівае слёз, шкада ёй адпускаць сваіх выхаванцаў. З самага 5 класа вырашае іх праблемы, прымае да сэрца іх перажыванні, у яе з вучнямі няма слова маё, ёсць толькі наша. 22 гады настаўніца выкладае ў Чапуках беларускую мову і літаратуру, а цэльных выпускаў праводзіла ў вялікі свет не так і шмат—два. За шэсць гадоў становішся з малымі адным цэлым. Чаму малымі? Бо для настаўніцы, як і для мамы, дзеці застаюцца імі ў любым узросце. 

Так і Людміле Туронак цяжка было развітвацца са школай, вельмі прырасла да філолага Ганны Львоўны Кавалевіч, таму і пайшла па яе слядах. Цяперашні выпускны клас—профільны па роднай мове. Тры гадзіны прадмета ў тыдзень даюць плён. У вучняў харошыя адзнакі, пацверджаныя на экзамене. Ілья Іваноў і Ганна Васільева перамагалі ў паэтычных конкурсах. Рабяты з задавальненнем чытаюць літаратуру, па ёй сярэдні бал у класе больш за 8. Наогул, па ўсіх прадметах больш за 7. Лепш за ўсіх вучыцца Павел Лагун, яго агульная паспяховасць вельмі блізкая да дзявяткі. Хлопец збіраецца паступаць у сталічны вышэйшы авіяцыйны каледж. Саставіць яму кампанію Арцём Пяткевіч. Ілья Іваноў стане чыгуначнікам, будзе вучыцца ў Гомелі. Дзмітрый Байчук—вядомы ў раёне спартсмен, таму і стане фізруком, паступае ў ВДУ імя Машэрава. Паспытаюць сябе медыкамі Юлія Кажан, Ганна Васільева і Ганна Матэленак. А Алёна Яфімава (дарэчы, найлепшая філалагіня) штурмуе Полацкі ўніверсітэт па фінансавай спецыяльнасці. Юлія Кажан і Аляксандр Асетнік таксама цвёрдыя ў поступах. 

Людміла Данатаўна рыхтуецца сустрэць змену старэйшым—новаспечаных пяціклашак, яны таксама зоймуць вялікае месца ў сэрцы чуллівай і спагаднай настаўніцы, але гэтыя выпускнікі таксама застануцца ў памяці назаўсёды. 
На ўрачыстай частцы атрымання атэстатаў выпускнікі-баяры паабяцалі дарма часу не губляць, церам школьны не сароміць. На забаўкі пара забыцца. Першы важны адукацыйны дакумент учорашнім выхаванцам уручыў дырэктар школы Віктар Стацэвіч. 
-11 гадоў мы вас апякалі. І не заўважылі, як вы сталі дарослымі. Мроіце, што недзе за паваротам чакае птушка шчасця, фартуна. Хай так і будзе, станьце моцнымі і яркімі асобамі, захавайце поўнай чашу любові да бацькоўскага дома,—даваў наказ кіраўнік школы. 
Класная мама Людміла Туронак папярэдзіла, што ў дарослым жыцці чакаюць невядомыя сюрпрызы, якія трэба з гонарам пераадолець, не скарыцца і дасягнуць пастаўленай мэты. Ва ўласным вершы давала апошняе павучанне, каб памяталі агульныя хвіліны, праведзеныя разам у класе, зляталіся ў родную школу з розных куткоў вялікай Зямлі. І галоўнае, каб заўсёды маглі спакойна глядзець сабе ў вочы, не зважаючы, што адных чакае шлях пераможны, а другіх— просты зямны.  

"Ужо не школьнікі і яшчэ не студэнты" таксама далі прыпёку ў спрытных выступленнях і знаходках. Спявалі, танчылі, інсцэніравалі, кожнаму настаўніку прыдумалі намінацыю і віншаванні. "Піфагор адпачывае"—матэматыку Іне Арнольдаўне Гродзь, "Як вывучыць мову і не зламаць язык"—замежнікам Ірыне Леанідаўне Майсеенак і Ганне Мікалаеўне Фіялка, "Эх, нахімічым!"—Эльвіры Францаўне Хахель, а фізкультурнік Віктар Уладзіміравіч Маскалёў нават атрымаў намінацыю "Любімы голас". "Алімпійскі спакой"—завучу Ірыне Іванаўне Качан. У вітальным слове завуч пажадала "адлётным птушкам" розных стадый: "Ура, бюджэт! Ура, сесія здадзена! Ура, далі інтэрнат". А цяперашні іх этап: "Ура, школа скончылася!"

У лес нельга хадзіць без компаса—на геаграфіі усвядомілі з Лідзіяй Васільеўнай Драба, перамагалі мегабайты з інфарматыкам Юрыем Генадзьевічам Якаўлевым, "хадзіла пісаць губернія" сачыненні ў філолагаў Рэгіны Іванаўны Мілеўскай і Людмілы Данатаўны Туронак. Гісторыю і грамадазнаўства вучыў дырэктар школы—там не жартавалі. Спявала для віноўнікаў урачыстасці таксама нядаўняя выхаванка Чапукоўскай школы, цяпер культработнік, артыстка Дзіяна Маляўка. 

Ад бацькоў выступіла Жанна Асетнік, шасцікласнік Дзяніс Байчук пераняў навыкі гукааператарства ад старэйшага брата-выпускніка і на балі сам штукарыў над апаратурай. 
Наступіў доўгачаканы дзень. "І слязу змахнём ціха са шчакі. Школа, мы твае выпускнікі". Вальсіруюць пары, як напамін пра колішняе дзяцінства і заўтрашнюю самастойнасць. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
  • elizar
  • 17-06-2016, 22:58
  • : 22:58
  • Пользователь offline
    • Нравится
    • 0
где мой школьные годы...
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта