В лауреатах в Гродно — миорчане

Летась у Міёрах праходзіў абласны фестываль нацыянальных культур "Нас з'яднала зямля Беларусі", які распачаў шэраг спаборніцтваў творчых калектываў і асобных прадстаўнікоў даяспар на права паехаць на ХІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне. У адборачных турах па краіне ўдзельнічалі каля 2,5 тысячы артыстаў. Аднак на заключны культурны форум у горад над Нёманам, які праходзіў 4-5 чэрвеня, трапілі толькі самыя прафесійна падрыхтаваныя калектывы.
 
— У складзе творцаў Віцебскай вобласці, запрошаных на рэспубліканскі фестываль, Міёршчыну прадстаўляла знакамітая сям'я Філіпавых у складзе таты Сяргея і яго дачок—Марыны і Насці. На гэты раз яны ўдзельнічалі ў дывертысменце творчых калектываў "Сугучча". У якасці лаўрэатаў Віцебшчыну прадстаўляла інструментальнае трыа з выкладчыкаў музыкі Верхнядзвінскай і Міёрскай школ мастацтваў. Гэта Аляксей Латышонак (кіраўнік; баян) і нашы землякі Сяргей Матэленак (баян) і Антоній Блажэвіч (бас-гітара),—падкрэсліў намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Васіль Мядзюха.—Гэты таленавіты калектыў атрымаў высокія адзнакі членаў журы на леташнім абласным фестывалі нацыянальных культур. Сёлета інструментальны гурт выступаў на галоўнай гродзенскай сцэне ў канцэрце "Шчасце разам песні спяваць" з арыгінальным музычным нумарам. Адметна, што трыа было адзіным лаўрэатам ад Віцебшчыны.

Вярнуўшыся дадому, нашы землякі сціпла адзначылі, што былі толькі маленькай часцінкай рэспубліканскага этнафестывалю, які сёлета ўпершыню праходзіў пад патранажам ЮНЕСКА. Хлопцы выказалі падзяку загадчыку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандру Тронькіну, дырэктару Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў Баляславу Чарняўскаму, намесніку дырэктара ЦБС Васілю Мядзюху за вырашэнне пытанняў па арганізацыі паездкі на фестываль.

Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе інструментальнае трыа атрымала перамогу ў Міжнародным творчым інтэрнэт-конкурсе "Gallerytalents ru", дзе кампетэнтнае журы высока ацаніла прафесіяналізм калектываў у выкананні твораў "Озорные наигрыши" і "Ритм века—рок-н-ролл". Спадзяёмся, што і надалей хлопцам паспадарожнічае поспех.  

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: на сцэне ў Гродне спявае сям'я Філіпавых; удзельнікі канцэрта лаўрэатаў ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур А. Латышонак, 
А. Блажэвіч і С. Матэленак. 
Фота Васіля МЯДЗЮХІ.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.