Авторизация
 

Кантроль у дзісненскай "Віцябчанкі" надзейны

+
У нядзелю 12 чэрвеня—Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці 
Якое дзіва! З суцэльнага палатна атрымаць элегантную куртку, "вытанчаную" сукенку, шыкоўны гарнітур. Для дылетанта гэта ўсё складана і неабдымна, профі адразу бачыць, з якога элемента пачаць, дзе раскроіць, а дзе прастрачыць шво. Таццяна Ягораўна Агурчонак у дзісенскім філіяле "Віцябчанка" з самага адкрыцця фабрыкі. З 1979 года штурмуе там вяршыні тканіннага штукарства. 
 
Маладой выпускніцай яна прыехала ў Дзісну і ўладкавалася ў камбінат будаўнічых матэрыялаў у кравецкі цэх. Праз два гады яго далучылі да "Віцябчанкі". Справу сваю дзяўчына выдатна ведала, а майстэрства прыходзіла з вопытам. Ледзь не па ўсіх кірунках павярнула яна на дарозе "Віцябчанкі": кантралёр, брыгадзір, майстар, тэхнолаг і зноў… калі выйшла на заслужаны адпачынак, стала кантралёрам. Цяпер яе абавязкі—правяраць якасць: сіметрыю, радок, швы, каб было без  заўваг і вяртанняў ад заказчыкаў. 

Сама жанчына з Гарадоцкага раёна, ды колішніх студэнтаў размяркоўвалі па ўсім Савецкім Саюзе. З Віцебска яе намервалі адправіць ва ўкраінскі Херсон, але ехаць так далёка не хацелася, і з аднагрупніцай памяняліся. Тая прагла вялікай дарогі, Таццяна Агурчонак пагадзілася на Дзісну. У аўтобусе нават не сядала, бо баялася праехаць. Не толькі не праехала, але і засталася назаўсёды. Уладкавалася на кватэру, праз год выйшла замуж. Дачка і сын цяпер дарослыя, жывуць у Верхнядзвінску і Гарадку. 

Муж і зяць Таццяны Агурчонак працавалі ў "Віцябчанцы". Раней тут дзейнічаў раскройны цэх, у ім муж і завіхаўся. Зяць быў слесарам-наладчыкам, пакуль не памяняў месца жыхарства. Дачка масцітай крыўчыхі таксама пайшла па матуліных слядах, але цяпер выхоўвае дзіця.
—У швацтве трэба мець задаткі. Хоць лякалы, замалёўкі, камп'ютарныя варыянты, узорныя вырабы нам прысылаюць з галаўнога цэнтра, але і самому трэба ўмець. Уласную справу—ведаць з самага пачатку,—расказвае дасведчаны спецыяліст.   

У "Віцябчанцы" кожны работнік выконвае сваю аперацыю. Гэта нашмат палягчае працэс. Штодзень з канвеера выходзіць прыкладна 70 куртак. Лічба гэтая мяняецца, бо залежыць ад складанасці пашыву, мадэлі, канструкцыі. Замежныя заказчыкі вельмі прынцыповыя, не прымаюць ніводнага міліметра адхілення ад узору, праводзяць свой кантроль. І рэчы, трэба сказаць, адпавядаюць патрабаванням. Таццяна Ягораўна ведае, па якіх крытэрыях правяраць, дзе і як выправіць, каб кліент застаўся задаволены. 
У іншаземцаў запатрабаваныя беларускія натуральныя матэрыялы—лён, бавоўна, але часта прапануюць прывазныя. Нашы больш ідуць на фурнітуру, начынне, а зверху—сінтэтычная кітайская тканіна. 

—Калі рамантуем кітайскія рэчы, заўважаем, наколькі яны няякасныя. Мы ў куртцы змацоўваем маланку, плёнку, падкладку кожным швом асобна, а там—усё адным. Эканомія на нітках, працоўнай сіле, механізмах, матэрыяле, таму тавар таннейшы. А як будзе насіцца—пра гэта мала хто думае,—разважае кантралёр "Віцябчанкі". 

—Таццяна Ягораўна ў нас самы вопытны работнік, хоць на пенсіі, але на канапу не адпусцім, бо вельмі працаздольная,—адзначае начальнік цэха. 
Да шыцця патрэбна схільнасць, пэўны дар. Гэты занятак зрадні творчасці—маляванню, мадэліраванню плюс дакладнасць, адказнасць і гордасць за сваю прафесію. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта