Авторизация
 

Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў выніковы канцэрт

+
Традыцыйным стаў для Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў выніковы канцэрт. І сёлета ён праходзіў у напоўненай зале РДК пад гучныя апладысменты.

Адкрыў праграму ўзорны аркестр баянаў і акардэонаў пад кіраўніцтвам Ігара Лаўца. Падтрымаў створаны ім узнёсла-ўрачысты настрой дзіцячы хор. У песні  "Крылатае далёка" саліравалі Вікторыя Савейка, Максім Мароз і Андрэй Кляўко, кіраўнік якіх Зінаіда Пучкоўская. "Гапаком" нотку весялосці ўнеслі выпускніцы харэаграфічнага аддзялення. Нумар выкананы на прафесійным узроўні, і ў тым найперш заслуга выкладчыцы Аляксандры Катышавай.

Затым выйшлі на сцэну загадчыкі аддзяленняў школы мастацтваў Ігар Лавец (баяны і акардэоны), Таццяна Бялевіч (народныя струнныя інструменты), Га-ліна Шокель (фартэпіянна-скрыпічнае аддзяленне),  Аляксандра Катышава (харэаграфія), Наталля Даргель (выяўленчае мастацтва) і ўручылі граматы і пахвальныя лісты лепшым вучням. Не абышлося без музыкі і танцаў. Мелодыю Русіна "Добры настрой"  выканаў малодшы ансамбаль скрыпачоў. Артур Гусейнаў  граў на балалайцы. Максім Пішчулёнак з гітарай выступіў з "Блюзам", а падыгрываў яму на барабанах Дзмітрый Максіменка.
 
Вераніка Кукуць палоніла сэрцы гледачоў мілагучнай мелодыяй "Настальгія" на клавішным інструменце. У чатыры рукі гралі на сінтэзатары "Рэйг там" Аляксандра Мацвеева і Анастасія Гінько. За гэтым жа інструментам Насця Грыгор'ева выканала меладычную "Элегію" Шчуроўскага.
Многіх вабіць ігра на скрыпцы, бо здаецца, што музыка размаўляе з табой і кранае душу то радасцю, то смуткам. Віртуозна валодаюць смычком Насця Смерцьева і Павел Шаўчонак, якія выступілі дуэтам.

Самыя маленькія прадстаўнікі харэаграфічнага аддзялення выканалі танец "Алоўкі". Юныя танцоры заўсёды выклікаюць у гледачоў замілаванне. Узнікае думка, што ва ўсіх дзетак ёсць творчыя задаткі, важна своечасова прыкмеціць і развіць іх.
Затым вядучыя праграмы Святлана Атопкіна і Антоній Блажэвіч запрасілі на сцэну дырэктара школы мастацтваў Баляслава Чарняўскага. Надышлі самыя важныя хвіліны ўрачыстасці, якія суправаджаліся ўсмешкамі і слязамі, моцнымі поціскамі рук і цёплымі словамі ў дарогу. Пасля кароткага аналізу вынікаў работы школы за навучальны год, дырэктар уручыў дыпломы выпускнікам.
 
Ад імя бацькоў выступіла Святлана Закрэўская. Яна ўручыла кветкі дырэктару і падзякавала ўсім выкладчыкам за карпатлівую працу, вынікі якой уражваюць. Многія дзеці прыходзяць у школу мастацтваў не ведаючы нават нотнай граматы, затым становяцца віртуозамі-выканаўцамі. Такое дасягаецца толькі дзякуючы высокаму педагагічнаму майстэрству выкладчыкаў, якія працуюць у цеснай еднасці з вучнямі. Усё, што дзецям далі творчыя педагогі, спатрэбіцца ў жыцці. Гэта не толькі навыкі ігры на інструментах, але і культура зносін, уменне ставіць задачы і дабівацца іх выканання, жаданне прыносіць радасць іншым і атрымліваць ад гэтага задавальненне. 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава падзякавала педагогам за нялёгкую, але важную працу—адкрываць дзецям свет музыкі, мову танца, эстэтыку малявання. Адзначыла, што калектыў установы ўносіць вялікі ўклад у развіццё культуры і мастацтва на Міёршчыне. Ніводнае раённае свята не абыходзіцца без удзелу педагогаў ці вучняў школы мастацтваў. Высокая ацэнка працы—перамогі дзяцей у творчых конкурсах, што прыемна, удзельнічаюць у іх штогод і не безвынікова. Марыя Мікалаеўна пажадала далейшых поспехаў калектыву і выказала спадзяванне, што сёлетнія выпускнікі прадоўжаць сваю творчасць.

Аляксандр Маскалёў і Арцём Маляўка на гітарах прадэманстравалі, якіх вынікаў можна дабіцца пры настойлівай творчай працы. Хлопцы выканалі "Папуры", а вучаніцы харэаграфічнага аддзялення (клас Наталлі Варанько) падтанцоўвалі. Апладысментамі і воклічамі "Малайцы!" праводзілі са сцэны дзіцячы харэаграфічны калектыў, які выканаў "Бугі-вугі" (кіраўнік Аляксандра Катышава). Не шкадавалі далоняў і выпускніцы Вераніцы Закрэўскай, якая спявала замежную песню "Titanium". На гэтым урачыстая частка завяршылася. Аднак дадому ні гледачы, ні навучэнцы не спяшаліся. Распачаўся "Капуснік"—тэатралізаваная жартоўная праграма, якую падрыхтавалі выпускнікі "музыкалкі". І пасмяяцца, сапраўды, было з чаго: ў камічнай форме дзеці апавядалі пра будні ў школе мастацтваў. 

Завяршала свята песня "Дзень і ноч" ад выпускнікоў, якія са сцэны накіраваліся на вуліцу, каб адпусціць у неба паветраныя шары. Узняліся рознакаляровыя "галубкі" высока-высока і пад павевам лёгкага вячэрняга ветрыку паляцелі над горадам, быццам аблачынкі светлых мар. 
"Не Чайкоўскія мы і не Моцарты, не Айвазоўскія і не Рэпіны, але кожнага Бог пацалаваў у цемечка, адарыўшы талентам",—адзначыў адзін з выпускнікоў.—У пачатку вучобы не аднойчы хацелася адмовіцца ад заняткаў, але, дзякуючы настойлівасці бацькоў і падтрымцы настаўнікаў, хапіла цярпення прайсці нялёгкі шлях. Сёння душа лікуе і гатова паляцець услед за паветранымі шарамі".

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта