Авторизация
 

Манікюрны кабінет "Мечта" адчыніўся ў Міёрах

+
На трэцім паверсе будынка вузла паштовай сувязі па суседству з дзіцячай бібліятэкай з 4 мая распачаў работу манікюрны кабінет пад рамантычна-узнёслай назвай "Мечта". Яго гаспадыня—міярчанка Наталля Ладзіс. 
 
У мінулым—медыцынская сястра, цяпер—майстар манікюру і педыкюру. Нягледзячы на невялікі перыяд дзейнасці, працоўны дзень распісаны па гадзінах. Добрая навіна хутка разляцелася па горадзе, і мабільны тэлефон майстра не змаўкае.
 
Прывесці ў парадак ручкі і ножкі спяшаюцца не толькі маладыя дзяўчаты, сярод кліентаў нямала жанчын сярэдняга ўзросту. Усе жадаюць быць прыгожымі, а Наталля Уладзіміраўна з радасцю ў гэтым дапамагае. 

Сваю справу распачала пасля 17 год у медыцынскай сферы. Працяглы час працавала медсястрой у санаторыі "Расінка", затым некалькі год у райпаліклініцы. Работа з людзьмі, аказанне паслуг прыносілі задавальненне. Думкі пра ўласны манікюрны кабінет з'явіліся, калі заканчваў школу старэйшы сын. Аднакласніцы хлопца хваляваліся пра знешні выгляд на выпускным, думалі, куды звярнуцца за прафесійнай дапамогай. Вось тады і вырашыла Наталля дарыць прыемнае дзяўчатам і жанчынам.

—У кожнай з нас у жыцці здараюцца моманты, калі трэба выглядаць належным чынам. Важны і акуратны манікюр,—заўважае майстар.
 Да сваёй задумы ішла размеранымі ўпэўненымі крокамі. Не палохалі ні адміністрацыйныя працэдуры, ні строгія санітарна-гігіенічныя патрабаванні. З апошнім былы медработнік знаёмая да дробязей. У інстанцыях, куды даводзілася звяртацца па пытаннях індывідуальнага прадпрымальніцтва, сустракала разуменне і атрымлівала кампетэнтныя падказкі. У Віцебску на платнай аснове скончыла спецыяльныя курсы.

—Каб адкрыць манікюрны кабінет, трэба мець разрад. У мяне цяпер трэці, праз год можна другі атрымаць,—расказвае Наталля Уладзіміраўна.—Права на ўласны салон даюць першы і вышэйшы разрады. Буду да гэтага імкнуцца. Хочацца вучыцца далей і прафесійна расці.
У манікюрным кабінеце аказваюцца розныя паслугі: манікюр, педыкюр, нарошчванне пазногцяў, пакрыццё іх гель-лакам, масаж кісцей рук. Да прыкладу, на манікюр затрачваецца прыкладна паўгадзіны, а каштуе гэта 60 000 рублёў. Нарошчванне пазногцяў абыходзіцца ў 200 000, карэкцыя—у 150 000. Прыём кліентаў—па папярэднім запісе, магчымы выезд на дом у межах горада. 

Цікаўлюся назвай кабінета. Чаму менавіта "Мечта"?
—Марыла пра гэта,—адказвае гаспадыня.—Упэўнена, што ажыццявіць мару можа кожны, калі дзейнічаць і не баяцца складанасцей. Неяк прачытала словы пра тое, што мара абавязкова здзейсніцца, трэба толькі замяніць словы "мара" на "мэта", "жаданне" на "задача", а "імкненне" на "дзеянне". З такім дэвізам іду па жыцці.

Думаецца, што зазірнуць у светлы ўтульны манікюрны кабінет і далей будзе шмат жадаючых. Наталля Уладзіміраўна дапаможа споўніць жаданне пра акуратныя і дагледжаныя ручкі. Гэта ж "пашпарт" жанчыны. На развітанне прашу ў майстра некалькі парад па доглядзе за рукамі ў хатніх умовах. Вось два асноўныя простыя правілы: мыць посуд у пальчатках, бо сучасныя сродкі бытавой хіміі негатыўна ўплываюць на скуру, і абавязкова карыстацца ўвільгатняльнымі крэмамі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 406
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта