Авторизация
 

Нізкі паклон ветэранам, вязням фашызму ад Міёрскай СШ №3

+
Цяперашняе пакаленне без ваенных грымот, і за тое нізкі паклон ветэранам, вязням фашызму і ўсім, хто мае дачыненне да страшнага ліхалецця. Асобная катэгорыя—дзеці вайны. Ім выхаванцы і настаўнікі СШ №3 20 мая прысвяцілі канцэрт, каб яшчэ раз падзякаваць і нізка схіліць галовы, што перажылі няпросты час, дакладней—непамерна складаны. Хай даволі радуюцца мірнаму небу, пра якое яшчэ і яшчэ нагадвалі выступоўцы.
 
— Спаць у адзенні, хавацца ў лесе, замярзаць—усё гэта для вас знаёма. Чулі, як рваліся снарады, бачылі, як побач гінулі мірныя людзі. Вашы думкі і развагі нам вельмі дарагія. Запрасілі вас на 55-годдзе Беларускага фонду міру. І ведаем, такія мерапрыемствы возь-муць надзейны працяг,—гаварыла дырэктар СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі Валянціна Атрошка. 

І сапраўды, большая частка прысутных—менавіта дзеці страшнай навалы. Больш за дзвесце іх сабралася ў зале раённага Дома культуры. 
—9 мая да нас прыйшлі мір і спакой, а ваша дзяцінства папсаванае. У многіх загінулі бацькі, родныя. Мае дзядулі таксама прайшлі праз вайну,—гаварыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак.—Спадзяёмся, мерапрыемства хоць крышку асветліць колішні змрок. Нізкі паклон вам!

Старшыня райструктуры Беларускага Фонду міру Ала Смерцьева нагадала, што кожны чацвёрты склаў галаву ў імя спакою, сімвал—шматлікія помнікі, абеліскі і людская памяць. Трэба яе берагчы. Вы—дзеці вайны—аднаўлялі народную гаспадарку, слылі перадавікамі. І мы, нашчадкі, ганарымся вашымі вялікімі дасягненнямі. Самае дарагое—жыццё. Радуйцеся кожнай кветачцы, усмешцы, прывітанню, сонечнаму ўсходу. Міру і ладу вам!—зычыла Ала Смерцьева.

Найперш моцнага здароўя жадаў прысутным начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Жук. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур падрыхтаваў нават сувенір для СШ №3 у знак удзячнасці за канцэрт. Заўважыў, што ў раёне сёння 19 ветэранаў, 30 вязняў канцлагераў. З кожным годам іх менее. Катэгорыя дзяцей вайны хутка набудзе такі ж рарытэтны статус. Хоць напрамую з вінтоўкай не ваявалі, аднак жылі ў акупацыі, зямлянках, засталіся ў разбурэнні. Не па чутках ведаюць усе згрызоты і пакуты. 
Вядучыя, настаўнікі Антон Ермалёнак і Таццяна Мацур прыгадалі тагачасныя ўспаміны міярчан. Ірына Антонаўна Шчасная: "У нас была вялікая дружная сям'я. Вайна растрэсла яе. Родны дзядзя Мікалай Пятровіч Шчасны быў камандзірам партызанскага атрада "Грозны" на Глыбоччыне. Усю яго сям'ю карнікі знішчылі ў адзін дзень. Жывымі згарэлі дзве мае стрыечныя сястры. Загінуў дзядуля Пётр і яшчэ адзін яго сын Павел, нявестка Ганна, пятнаццацігадовы ўнук і гадавалая ўнучка Ганначка. Маму і мяне ратавала ад смерці амаль цуда. Паліцай папярэдзіў, што немцы хочуць нас знішчыць як сям'ю партызан, удалося збегчы ў іншую вёску, дзе потым і жылі. Так і ратаваліся". 
"Мяне, васьмігадовую, вайна сустрэла на Гомельшчыне,—гаворыць Анастасія Маркаўна Войтава.—Наша вёска Гадзілавічы знаходзілася на трасе Брэст-Масква, па якой рухаліся нямецкія войскі. Жорсткія, кровапралітныя баі ішлі кожную ноч. Шмат салдат там палегла. А мы, дзеці, хаваліся пад падлогай". 

Валянціна Іванаўна Лакотка: "Мне было 5 гадоў, калі ў нашу вёсачку Верацеі прышлі немцы ў жалезных касках з вянкамі з бярозавых галін. Усіх дарослых і дзяцей сагналі ў адзін двор. У хатах усё перавярнулі, шукалі зброю, забралі ўсе харчы. Бог пашкадаваў, засталіся жыць, а на другім краі балота вёску Сухавержа спалілі, мы бачылі зарыва і вельмі баяліся". 

Мальвіна Пятроўна Закрэўская: "Маіх бацькоў расстралялі ў 1937 годзе як ворагаў народа, так што дзяцінства ў мяне не толькі ваеннае, але і сіроцкае. Мы з братам Мішам выхоўваліся ў дзіцячых дамах, потым згубіліся. Да гэтага часу не ведаю, ці жывы ён, як склаўся яго лёс. Памятаю, як у дзіцячым доме ў вёсцы Пустынка Мсціслаўскага раёна мы з выхавальнікамі ратавалі ў падвале ад смерці жанчыну-яўрэйку". 
"Я таксама сірата,—дадае муж Баляслаў Іосіфавіч Закрэўскі.—Мая памяць захавала страшны бой ля вёскі Калганава нашага раёна, дзе былі збіты адразу тры нямецкія самалёты". Сям'ю Закрэўскіх вайна напаткала яшчэ раз у студзені 1986-га, калі ў Афганістане загінуў іх малодшы сын Сяргей, іменем якога названа вуліца нашага горада. 

"Дарогі розныя нас вялі, няма цудоўней роднае зямлі". Пра любоў да радзімы і вялікую падзяку ветэранам, вязням і дзецям ліхалецця даводзілі ўдзельнікі канцэрта. Ларыса Грыгор'ева, жаночая вакальная група, Герман Крэнь, Вікторыя Новік, Ягор Абалевіч, трыа з рэтра-тэматыкай, дзяўчаты ў гімнасцёрках і пілотках, семейныя дуэты з мам і выхаванцаў Алены і Вікторыі Стома, Алены і Паўла Зімнік, марачкі-цвічкі, іншыя танцоры школы… Усіх выступоўцаў не пералічыць. Трыма радамі ўздоўж усёй сцэны выстраіліся яны на фінальных акордах. Нястомны арганізатар—намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце славутай школы Вольга Федуковіч. Зала апладзіравала стоячы. Людзі зямлі, будзьце дзецьмі, каб свет змяніць маглі. Мілыя дарослыя, адмяніце вайну, а мы расфарбуем цішыню. Немагчыма ўстрымацца ад светлых і шчырых слоў. Можна намаляваць лісток, глыток вады… Але галоўнае агульным пэндзлем закрэсліць агонь і вайну. І тады заўсёды будзе сонца!

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта