Авторизация
 

Турыстычны сезон на Міёршчыне вітае гасцей

+
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" майскімі днямі распачаў турыстычны сезон. Дырэктар прыродахоўнай установы Іван Барок расказвае:
 
Гэты год будзе для нас па-свойму ўнікальны, бо да ранейшых сямі турыстычных прадуктаў мы дабаўляем яшчэ два і надта рэдкія. Так, вучоныя-арнітолагі некалькі гадоў вывучалі папуляцыі цецерукоў на нашых угоддзях. Зафіксавана шэсць стабільных шматгадовых такавішчаў гэтых птушак на Яльнянскім балотным масіве і два на тэрыторыі заказніка "Балота-Мох".

Для назірання за гэтымі цікавымі птушкамі прапануем два варыянты. Першы нават з элементамі экстрыму: прыкладна ў 3.00 з цёмным трэба адправіцца ад стаянкі аўтатранспарта, каб праз 1,5-2 гадзіны прагулкі па багне заняць месца ў засідку, адкуль можна зблізу назіраць і фатаграфаваць паводзіны петушкоў на такавішчы.

Гэта трэцяя катэгорыя складанасці, маецца на ўвазе—для людзей з пэўнай фізічнай падрыхтоўкай. Хто зусім не ведае пра такія катэгорыі, заўважу, што 9-я прадугледжвае ўзыходжанне на Эверэст.

Ёсць і больш ашчаджальны для турыстаў варыянт: праезд да месца транспарце, а адтуль назіранне праз моцную оптыку здаля. Блізка пад'язджаць забараняецца, бо тэхніка патрывожыць птушак.
Прыемна адзначыць і павелічэнне цікавасці да нашых прапаноў розных турыстычных кампаній. У іх ліку мінскае турагенцтва "Fresh Adventures", турклуб "Актыўны", журнал кампаніі "Белавія" Belavia On Air. Так што балотныя краявіды нашай Ельні на бартах беларускіх самалётаў—не такая вялікая фантазія.

Туристический сезон на Миорщине приветствует гостейДарэчы, спецыялісты турагенцтва ўжо прыязджалі, каб пазнаёміцца з рэкламуемым намі велатурам на чатыры дні "Яльнянская кругасветка". Лічу, што ён цікавы не толькі для прыезджых, але і мясцовых аматараў падарожжаў, хаця і патрабуе пэўнай падрыхтоўкі, бо прадугледжвае пешую экскурсію ад вёскі Сухавержжа да азёр Белае і Чорнае. Адбудзецца таксама знаёмства з цікавымі аб'ектамі вакол усяго балота. Адным словам, пазнавальна  ў экалагічным і этнаграфічным сэнсах.

А што ёсць цяжкасці, экстрым, таксама не праблема. Заўважана: на іх апошнім часам таксама попыт.
Зразумела, ад развіцця турыстычнага руху наша прыродаахоўная арганізацыя таксама мае намер мець пэўныя сродкі. Таму за экскурсію па візіт-цэнтры прадугледжана аплата ў 20 тыс. рублёў для дарослага і 15 тыс.—для дзіцяці.

Суправаджэнне па балотным маршруце каштуе для кожнага ўдзельніка адпаведна 70 і 40 тыс. рублёў пры колькасці групы ад 4 да 10 чалавек. Пры індывідуальным наведванні гэтая сума павялічваецца, пры масавым—зніжаецца.

Наведванне экалагічнай сцежкі да азяравак ацэнена адпаведна ў 80 і 40 тыс. рублёў для дарослых і дзяцей.
Калькуляцыя распрацавана для аматараў назіранняў за жураўлямі і цецерукамі, для жадаючых падарожнічаць на балатаходзе, для ўдзельнікаў веламаршрута. Лічу, што цэны памяркоўныя і не спыняць аматараў прыроднай прыгажосці і мясцовага экстрыму. Даведкі па тэл. 4-12-37 ці yelnia.@ tut.by.

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Валерыя КАВАЛЁНКА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 471
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 585
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 916
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта