Авторизация
 

Казімір Блажэвіч з "Міёрскіх навін"—"Лепшы фотарэпарцёр рэгіянальных друкаваных СМІ"

+
Па традыцыі ў Дзень друку, якія адзначаецца 5 мая, журналістаў, рэдактараў,  паліграфістаў віншуюць з прафесійным святам у аблвыканкаме. Падчас сустрэчы са словамі прыязнасці за працу называюць і пераможцаў конкурсу друкаваных сродкаў масавай іфармацыі на прэмію імя Францыска Скарыны і электронных—на прэмію "Віцязь". Ён вельмі важкі і значны для творчых работнікаў рэдакцый і тэлестудый Прыдзвіння. Сёлета цырымонію ўрачыстага ўзнагароджання правёў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.
 
Па выніках мінулага года сярод рэгіянальных выданняў вобласці лепшымі сталі  "Дзвінская праўда" Верхнядзвінскага раёна і лёзненская "Сцяг Перамогі". А для "Міёрскіх навін" радаснай і пачэснай стала перамога фотакарэспандэнта Казіміра Блажэвіча ў намінацыі "Лепшы фотарэпарцёр рэгіянальных друкаваных СМІ". Наш калега па адукацыі фатограф, спецыяліст пятага разраду, у свой час закончыў Віцебскае тэхнічнае вучылішча з дыпломам з адзнакай. У рэдакцыі працаваў па спецыяльнасці з 1984-га да 1999 года. Станавіўся лаўрэатам прэміі саюза журналістаў Беларусі за творчы ўклад у фотапубліцыстыку. Затым загадваў аддзелам радыёінфармацыі, але заўсёды мроіў зноў узяцца за фотаапарат. Цяпер быццам і не было таго перапынку ў 14 гадоў. Зноў Казімір выбірае сюжэты, кропкі здымкі, ракурсы, выхоплівае цікавыя жыццёвыя моманты, стварае фотакалажы. Калі за справу ўзяўся спецыяліст, газета зайграла новымі фарбамі, адзначаюць нашы падпісчыкі. Менавіта здымкі павышаюць каштоўнасць матэрыялаў, прыцягваюць увагу чытача і дапамагаюць лепш асэнсаваць надрукаванае. Прыемна, што гэта заўважаецца і ацэньваецца і на вышэйшым узроўні. 

Эстафету ўшанавання лепшых працягвалі старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель, абкама прафсаюза работнікаў культуры Алена Сабірава. Шэрагу журналістаў намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук уручаў падзякі за актыўнае ўзаемадзеянне з органамі пракуратуры па павышэнні ўзроўню прававой культуры насельніцтва, прафілактыкі і папярэджанні злачыннасці ў рэгіёне. 
"Міёрскія навіны" ўзнагароджаны дыпломам дырэктара Віцебскага філіяла РУП "Белпошта" С. Максака за шматгадовае супрацоўніцтва, высокі прафесіяналізм, творчы падыход да асвятлення жыцця паштавікоў. Нас чакаў і дыплом за актыўную работу па інфармацыйным забеспячэнні рэалізацыі дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі, пытанняў умацавання прэстыжу інстытута сям'і па выніках рэспубліканскага творчага конкурсу "Крепка семья—крепка держава". 

Як падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, журналісты ўяўляюць сабой магутную сілу, значэнне якой у сучасным жыцці пастаянна ўзрастае. У сувязі з гэтым да работнікаў сродкаў масавай інфармацыі асаблівыя патрабаванні. Менавіта іх грамадзянская пазіцыя, інтэлект, аб'ектыўнасць і прыстойнасць вызначаюць якасць інфармацыйнага прадукту, які істотна ўплывае на грамадскую свядомасць. Адсюль галоўная задача—дакапацца да сутнасці з'яў, якія ляжаць на паверхні паўсядзённасці, дапамагчы чытачам, слухачам, гледачам разабрацца, што адбываецца ў нашым складаным свеце. Важна не ўтойваць недахопы, а выяўляць іх, аналізаваць прычыны і паказваць шляхі выпраўлення. Так імкнуцца працаваць і ў рэдакцыі "Міёрскіх навін". 

Наталія СТАНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта