Авторизация
 

Рэгіянальны злёт юных інспектараў дарожнага руху віталі Міёры

+
Арганізоўваюць парадак на дарозе, зберагаюць жыццё і здароўе пешаходам, веласіпедыстам і аўтамабілістам, а яшчэ аб'ядноўваюць, натхняюць і раскрываюць творчыя здольнасці. Усё гэта аб правілах дарожнага руху. Іх знаўцы і заўзятыя прыхільнікі сабраліся 29 красавіка ў СШ №3. Тут праходзіў рэгіянальны злёт юных інспектараў дарожнага руху. 
 
Вядучыя мерапрыемства—дзесяцікласнікі Кірыл Трызна і Вікторыя Новік заўважылі, што сітуацыя з дзіцячым траўматызмам на дарогах краіны няпростая, а асноўная частка аварый звязана з наездамі на пешаходаў і веласіпедыстаў. Папярэдзіць няшчасныя і трагічныя выпадкі—галоўная мэта злёту, арганізаванага ўпраўленнем ДАІ УУС аблвыканкама ва ўзаемадзеянні з аддзяленнем ДАІ Міёрскага РАНС і аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Вітаў удзельнікаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Жук. Пажадаў удачы ўсім камандам і адзначыў, што кожны з'яўляецца ўдзельнікам дарожнага руху, таму навыкі і ўменні юіраўцаў заўсёды знойдуць прымяненне.
За права звацца лепшымі і пуцёўку на абласны этап спаборніцтва змагаліся 8 атрадаў юных інспектараў дарожнага руху з розных раёнаў. Міёршчыну прадстаўляла каманда "Вікторыя" з СШ №2, якая перамагла ў раённым злёце. Канкурсантаў чакалі 4 іспыты: фігурнае кіраванне веласіпедам, экзамены па правілах аказання першай медыцынскай дапамогі і веданні правіл дарожнага руху, выступленне з агітбрыгадай. Ацэньваліся насценгазеты і відэаролікі "Мой атрад", падрыхтаваныя загадзя. Балы за кожны этап спаборніцтва выстаўляла кампетэнтнае журы ў складзе супрацоўнікаў упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама.

Самы яркі і запамінальны—конкурс агітбрыгад. Згодна з жараб'ёўкай, першымі выйшлі на сцэну юіраўцы з атрада "Светлафор" СШ №1 імя А. Жданава г.Браслава. Назву каманды падкрэслівалі гальштукі з чырвоным, жоўтым і зялёным кругамі. Юныя інспектары вучылі правілам бяспекі мульцяшных міньёнаў, нагадалі вадзіцелям, што "на дорогах будет классно, если ездить безопасно" і пакрытыкавалі дарослых за ігнараванне дарожных патрабаванняў. Насычаным песнямі пра ЮІР і правілы руху атрымалася выступленне атрада "Зебры" СШ №2 г.Верхнядзвінска. Звярнуліся да статыстыкі: у мінулым годзе ў іх раёне здарылася 7 ДТЗ. Выступоўцы з атрада "Інспектар" Дзеркаўшчынскай СШ Глыбоцкага раёна заўважылі, што на дарогах краіны штодня гіне 3 чалавекі і 7 атрымліваюць раненні. Паказалі, пра што гаварылі  дарожныя знакі, калі б раптам ажылі. Нараканняў у адрас вадзіцеляў і пешаходаў прагучала нямала. "Что такое правила движенья? Это очень важная наука",—спявалі ўдзельнікі атрада "ДТЗ" Бягомльскай СШ Докшыцкага раёна. Заўважылі, што вучыць правілы руху трэба не дзеля забавы, і наладзілі парад дарожных знакаў. 

Міярчане ў конкурсе агітбрыгад выступалі пятымі. "Вікторыя" запоўніла прабел у школьнай праграме, дзе правілы дарожнага руху не з'яўляюцца асобным прадметам, і нагадала важныя правілы бяспекі на дарозе. "Всё зависит от нас самих",—песенным радком адзначылі канкурсанты, і з гэтым нельга не пагадзіцца.

Наперад, да дарожных ведаў заклікалі юіраўцы з атрада "Надзея" Дунілавіцкай яслі-сад-СШ Пастаўскага раёна. У іх творчым арсенале таксама не абышлося без песень. "Нам любые ни по чем дороги",—спявалі пад гітару, заўважаючы, што такое магчыма пры добрым веданні і абавязковым выкананні правіл руху.

Каманда "Светлафор" Расонскай СШ імя П. Машэрава запомнілася яркай формай: зялёныя кепкі, жоўтыя шалікі і чырвоныя камізэлькі—і мудрымі парадамі, якія давалі дарослым, што парушаюць правілы руху. Як трэба паводзіць сябе на дарозе і ў грамадскім транспарце, нагадаў атрад "Асцярожна, дзеці!" СШ №2 г.п. Шаркаўшчына. Юіраўцы прайшлі шлях ад школы да дома, аналізуючы памылкі, якія дзеці дапускаюць на дарозе.

Выступленне кожнай каманды вызначалася арыгінальнасцю, творчым падыходам і змястоўнасцю. Калі нарэшце ўсе выпрабаванні засталіся за плячыма, удзельнікі злёту зноў сабраліся ў школьнай актавай зале. Іх увазе-відэафільм пра Міёрскі край і невялікі канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі школ горада. 

Хутчэй застукалі сэрцы канкурсантаў, калі на сцэну паднялося журы. Названы балы па кожным этапе спаборніцтва. Адметна, што ў фігурным кіраванні веласіпедам і веданні правіл дарожнага руху першыя пазіцыі за юіраўцамі з Міёр. На трэцяй яны па аказанні медыцынскай дапамогі.  Агульны вынік каманды "Вікторыя"—трэцяе месца ў занальным злёце. Разам з атрадамі з Верхнядзвінска і Глыбоцкага раёна, што занялі адпаведна другую і першую прыступкі п'едэстала, міярчане адправяцца на абласны злёт. Новы віток дарожных выпрабаванняў чакае іх 12-13 мая ў Полацку.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта