Авторизация
 

5 мая — Дзень друку! Знаёмцеся з калектывам рэдакцыі "Міёрскія навіны"

+
Рыхтаваліся да юбілею газеты і Дня друку. У матэрыялах перш за ўсё, хацелася каб вы, паважаныя сябры, акунуліся ў атмасферу рэдакцыі, пранікліся яе рабочай абстаноўкай. Цяпер нас 15 чалавек, а ўсе разам—маналітны, дружны калектыў, у выніку старанняў якога з'яўляецца на свет раённая газета "Міёрскія навіны". Кожны дзень мы сустракаемся з людзьмі, бяром інтэрв'ю, аналізуем і апрацоўваем пісьмы, тэлефонныя званкі, рыхтуем свае матэрыялы, вярстаем чарговыя нумары газеты. Усе нацэлены на адно: раённае выданне павінна быць аператыўным, змястоўным і цікавым. Кожны работнік рэдакцыі мае індывідуальнасць, свой почырк, стыль, погляд на жыццё, кола функцыянальных абавязкаў і накірунак дзейнасці.
 
5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"1.Нашы журналісты неаднаразова станавіліся пераможцамі розных творчых конкурсаў. Гэты фотарэпартаж падрыхтаваў фотакарэспандэнт Казімір Блажэвіч. Адлюстроўваць жыццё праз фотааб'ектыў няпроста. Здымак павінен атрымацца жывы і арыгінальны. Казімір Блажэвіч у рэдакцыі працуе 32 гады, 18 з іх—фотакарам. У кожным чалавеку, падзеі, мерапрыемстве ён шукае незвычайныя, адметныя моманты, каб узрушыць, здзівіць чытача. Да сваёй работы вельмі патрабавальны, не прапускае ніводнага нязвыклага імгнення. Па выніках мінулага года Казімір Альбертавіч стаў лаўрэатам конкурсу друкаваных СМІ на прэмію імя Францыска Скарыны. Віншуем і ганарымся! 5 мая, у Дзень друку, нашага карэспандэнта ўшануюць у аблвыканкаме.
Такой жа узнагародай быў адзначаны ўвесь калектыў рэдакцыі па выніках 2014-га.

5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"2.Пакуль адказны сакратар Алена Вароніна і старшы аператар Надзея Захарэнь люляюць сваіх хлопчыкаў, з вялікім аб'ёмам работы даводзіцца спраўляцца Васілю Круку. Яму з лёгкасцю паддаюцца камп'ютарныя праграмы па вёрстцы і дызайне газеты, у чым спрыяе спецыяльнасць "тэхнік-праграміст" і матэматычны склад розуму. З дакладным разлікам, акуратна і эстэтычна размяшчае газетныя матэрыялы і фотаздымкі, а потым па электроннай пошце адпраўляе гатовую газету ў Наваполацкую друкарню. 

5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"3.Працаваць з прафесіяналам справы вялікі гонар для маладога пакалення. Намеснік рэдактара Леанід Аляксандравіч Матэленак праводзіць вялікую работу па захаванні гістарычнага мінулага раёна, цесна супрацоўнчае з ветэранскай арганізацыяй, асвячае дзейнасць мясцовай улады і дзяржаўнай палітыкі. Больш паўстагоддзя ён адданы газеце.

5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"4.Загадчык сельскай гаспадаркі і прамысловасці Эліза Генрыхаўна Блажэвіч 35 гадоў як у рэдакцыі. Працуе над актуальнай і важнай для раёна тэмай развіцця вытворчасці, народнага комплексу і сельскай гаспадаркі. Адказная за выпуск тэматычнай старонкі "Жывёлагадоўля". Многія чытачы ў першую чаргу цікавяцца такімі матэрыяламі, аналізуючы вынікі работы ў гаспадарках. 

5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"5.Вялікую цікавасць у чытачоў выклікаюць выпускі літаратурнага аб'ядання "Ручаёк", якім кіруе карэспандэнт Алена Басікірская. Паэтэса, член саюза пісьменікаў, лаўрэат шматлікіх паэтычных конкурсаў, яна тонка адчувае паэтычны радок, дапамагае на творчым шляху юным амаратам пяра, цесна супрацоўнічае са старэйшымі лірыкамі. Для іх на базе рэдакцыі арганізуе творчыя сустрэчы. 

5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"6.Шматлікія цёплыя водгукі чытачоў выклікаюць замалёўкі і нарысы пра людзей сваёй справы, жаночыя лёсы, сямейнае выхаванне загадчыка пісьмаў і сацыяльнай сферы Кацярыны Рынкевіч. Асабліва па душы яе рэпартажы "Журналіст мяняе прафесію", "Выпрабавана на сабе", дзе выпрабоўвала "лёгкасць хлеба" у розных працоўных сферах. 

5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"7.Сайт "Міёрскіх навін" дзейнічае з 2009 года і ўжо знайшоў тысячы прыхільнікаў у Сусветнай віртуальнай прасторы. Гэта дзецішча творчага журналіста, рэдактара інфармацыйнага рэсурса Вольгі Вішнеўскай, якая займаецца яго афармленнем і змястоўным напаўненнем. На сайт раённай газеты звяртаюцца не толькі беларусы, але і жыхары іншых краін свету. Радуе, што нас ведаюць за мяжой. 

5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"8.Нямала спраў у галоўнага бухгалтара Антаніны Мікалаеўны Няпомняшчай і бухгалтара па рэкламе Валянціны Пятроўны Алісеенка. Гэта граматныя спецыялісты, якія забяспечваюць устойлівае фінансавае становішча рэдакцыі. 

5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"9.Журналісцкая работа непасрэдна залежыць ад вадзіцеля. Іван Пашкоўскі ў рэдакцыі працуе нядаўна, але ўпэўнены, што знайшоў сябе ў гэтай сферы. Машына заўсёды на хаду, у салоне ідэальны парадак—камфортная дастаўка па адрасатах усім забяспечана.  
 
5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"10.У кабінетах рэдакцыі, на тэрыторыі вакол парадак і чысціня. Камфортныя ўмовы для калектыву ствараюць Надзея Антонаўна Голуб і Сяргей Уладзіміравіч Гугала, за што ім шчырая падзяка. 5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"

5 мая — День печати! Знакомьтесь с коллективом редакции "Міёрскія навіны"11.Калектыў рэдакцыі—гэта нашы чытачы, падпісчыкі, і канечне ж, работнікі пошты, якія забяспечваюць тыраж раёнкі і своечасовую дастаўку адрасатам свежых навін. Сёлета журналісты "Міёрскіх навін" адзначаны ў рэспубліканскім конкурсе "Лепшы матэрыял пра пошту" з нагоды 20-годдзя РУП "Белпошта". Начальнік раённага вузла сувязі Андрэй Эдуардавіч Масла ўручыў падзяку генеральнага дырэктара прадпрыемства І. Саксонава ў намінацыі "За прафесійнае майстэрства" Леаніду Матэленку і дыплом за крэатыўнасць у шэрагу публікацый пра паштовую сферу Кацярыне Рынкевіч. Шчыра прызнацца, стараліся не дзеля ўзнагарод, публікацыі пра паштовых работнікаў займаюць пачэснае месца на старонках раённай газеты рэгулярна. Але прыемна, рады надалей супрацоўнічаць і падтрымліваць пошту ва ўсіх справах.  

Наталія Станкевіч, галоўны рэдактар.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 634
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 623
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 616
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта